Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

"Браслаўскія зоры" для Глыбоччыны

30 сакавіка 2026 года ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы-вернісажу "Браслаўскія зоры", на якой прысутнічалі...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

«Платочной радуги узор»

Пад такой назвай пачала работу ў нашым горадзе выстава арыгінальных паўлавапасадскіх хустак і шаляў з прыватнай...

«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

Фота 2020 годаФотаздымак зроблены не раней 1983 года

У часопісе «Сельское хозяйство Белоруссии» за лістапад 1983 года быў надрукаваны артыкул першага дырэктара Глыбоцкага ўнівермага Міхалевіч «Упрыгожванне горада». У ёй дырэктар расказала чытачам аб нядаўна адкрыўшымся аб'екце гандлю і спецыфіцы працы маладога калектыву:
«У нашым райцэнтры, мабыць, ні адна новабудоўля не выклікала такога ўсеагульнага радаснага настрою, як універмаг. Яго адкрыцця з нецярпеннем чакалі жыхары ўсяго раёна. У красавіку гэтага года ён прыняў першых наведвальнікаў. Наш універмаг упрыгожыў горад, удала ўпісаўся ў яго цэнтральную частку. Мы атрымалі вялікія выгоды для працы, для больш поўнага задавальнення патрэб пакупнікоў.

Вокладка часопіса "Сельское хозяйство Белоруссии" за 1983 годГандлёвая плошча ўнівермага 1980 квадратных метраў. Абсталяваны ён, як кажуць, па апошнім слове тэхнікі. Гандаль арганізаваны па спажывецкіх комплексах. На першым паверсе размешчаны тавары для мужчын. Другі прадстаўлены дзіцячаму аддзелу. Тут жа абсталяваны «Куток прыроды». На трэцім паверсе прадаюцца тавары для жанчын. Усё гэта дапамагае пакупнікам, не губляючы часу, набыць неабходныя рэчы, пачынаючы з гузікаў, нітак і канцтавараў і заканчваючы абуткам, адзеннем, тканінамі і іншымі вырабамі. Вялікую дапамогу ў гэтым ім аказваюць прыгожа аформленая рэклама і інфармацыя радыёвузла ўнівермага.
Для работнікаў створаны добрыя ўмовы: ёсць пакой адпачынку, канферэнцзала, бытоўкі, будзе адкрыта свая бібліятэка.
Для выгод пакупнікоў ва ўнівермагу ўведзены дадатковыя паслугі: стол раскрою, пакой дробнага рамонту, падгону адзення. Працуюць кафетэрый і камера захоўвання ручнога багажу».

Фотаздымак пачатку 1980-х ггФотаздымак 2020 года

Праўда, больш цікавая гісторыя, звязаная з будаўніцтвам новага ўнівермага, адбылася яшчэ на этапе закладкі падмурка. Толькі адлюстраваць гэтую падзею на старонках раённай газеты было ў той час немагчыма. Прайшло не адно дзесяцігоддзе, пакуль у раённай газеце з'явіўся артыкул Галіны Сутулы "З гісторыі кладаў на Глыбоччыне", у якой карэспандэнт дзеліцца з чытачамі незвычайным фактам, які адбыўся падчас будаўніцтва новага гандлёвага аб'екта:
“У пачатку 80-х гадоў ХХ стагоддзя ў цэнтры Глыбокага пачалася рэканструкцыя. Калі вялі падземныя камунікацыі да будынка новага ўнівермага, знайшлі клад… Клад знайшлі, але ў дзяржаву яго не здалі.
Прайшоў час. Чуткі аблягліся. Людзі супакоіліся. І зноў нечаканая навіна ўскалыхнула райцэнтр: на Каўказе пры спробе збыць скупшчыкам залатыя манеты быў затрыманы глыбоцкі ўчастковы. Кіламетры не дапамаглі схавацца ад правасуддзя: ён атрымаў турэмны тэрмін”.