Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

"Браслаўскія зоры" для Глыбоччыны

30 сакавіка 2026 года ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы-вернісажу "Браслаўскія зоры", на якой прысутнічалі...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

«Платочной радуги узор»

Пад такой назвай пачала работу ў нашым горадзе выстава арыгінальных паўлавапасадскіх хустак і шаляў з прыватнай...

«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

У самым пачатку 1980-га года ў нашым горадзе завяршылася будаўніцтва вядомага ўсім жыхарам аб'екта - Дома Саветаў. Так, і па сённяшні дзень, глыбачане называюць адміністрацыйны будынак раённага выканаўчага камітэта. І што цікава, гэтая назва выкарыстоўвалася як афіцыйная на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.
Будаўніцтва фантана ў ГлыбокімУ пачатку лютага 1980-га года раённая газета “Шлях Перамогі” змясціла інтэрв'ю карэспандэнта газеты са старшынёй выканкама гарсавета Валянцінай Аляксееўнай Карэпавай. Падчас размовы Валянціна Аляксееўна сказала: “Засяляецца сяміпавярховы прыгажун - Дом Саветаў”. Артыкул у газеце быў ілюстраваны фатаграфіяй, пад якой змешчаны наступны тэкст: “Шмат пабудоў у апошні час у горадзе ўзведзена будаўнікамі лепшай у ПМК-41 і раёне брыгадай Уладзіміра Філіповіча Шышко... Вось і гэты прыгажун - Дом Саветаў, што на нашым здымку, узведзены брыгадай Шышко”. Вось так, паскоранымі тэмпамі і з дапамогай лепшай у раёне брыгады, узімку 1979-80 года было скончана будаўніцтва новага сяміпавярховага будынка.

Плошча "17 Верасня" ў Глыбокім (фота 1956 года)Наступным грандыёзным будаўнічым праектам для нашага горада стала ўзвядзенне новага аб'екта - фантана на плошчы “17 Верасня”. Месца пад гарадскі фантан было вызначана насупраць былога будынка райвыканкама (цяпер Глыбоцкая дзіцячая школа мастацтваў), дзе ў 1950-60-я гады ўстанаўлівалася трыбуна на час правядзення мітынгаў і дэманстрацый. На гэтым месцы, сіламі гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый, і пачалося будаўніцтва першага ў нашым горадзе фантана. Нягледзячы на энтузіязм і велізарнае жаданне працоўных, будаўнічыя працы зацягнулася на працяглы тэрмін. Не выпадкова фантан атрымаў у народзе гучную назву “слёзы Карэпавай”. Судзячы па назве, старшыні выканаўчага камітэта гарсавета Валянціне Карэпавай, прыйшлося праліць нямала слёз падчас яго ўзвядзення.
Адкрыццё фантана ў Глыбокім16 верасня 1984 года адбылося ўрачыстае адкрыццё фантана. У гэты дзень на плошчы было шматлюдна. Тут сабраліся прадстаўнікі прамысловых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада і раёна, усе тыя, хто прымаў актыўны ўдзел у рэканструкцыі плошчы, будаўніцтве фантана і закладцы сквера. Спецыяльна для свята была зроблена імправізаваная сцэна, першымі на якую ўзняліся вядучыя, каб расказаць прысутным аб гістарычным мінулым роднага горада, аб таленавітых і працавітых людзях Глыбоччыны. Адзін з момантаў святаЗатым слова было дадзена старшыні гарадскога Савета народных дэпутатаў Валянціне Аляксееўне Карэпавай, якая шчыра падзякавала ўсім тым, хто ўдзельнічаў у работах па добраўпарадкаванні плошчы і будаўніцтве фантана. Асаблівыя словы падзякі прагучалі на адрас будаўнікоў раённага спажывецкага саюза і ПМК-41, работнікаў аддзялення сувязі і гаспадарча-разліковага прарабскага ўчастка, а таксама ўсім тым арганізацыям і прадпрыемствам, што ўнеслі свой уклад у добраўпарадкаванне роднага горада. Права перарэзаць чырвоную стужку і адкрыць фантан было дадзена Міхаілу Канстанцінавічу Даўгіцэру, Вячаславу Аркадзьевічу Корсаку і Сяргею Апанасавічу Красікаву.
Пасля ўрачыстай часткі свята на плошчы набыло па-сапраўднаму народны характар. Тут працавалі выстава дзіцячага малюнка і тканых вырабаў народных майстроў, на сцэне выступалі артысты мастацкай самадзейнасці, а спартсмены прынялі ўдзел у спартыўным лёгкаатлетычным забегу.
Сёння ўявіць плошчу “17 Верасня” ў Глыбокім без фантана ўжо немагчыма. Нават пасля некалькіх істотных рэканструкцый ён застаецца адной з візітных картак нашага горада.