«Камсамол – мой лёс»

29 кастрычніка 2019 года ў сценах нашай установы прайшла музейная сустрэча «Камсамол – мой лёс», прымеркаваная да 101-й...

Падзяка за працу

За значны ўклад у развіццё, захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Глыбоччыны, працоўны калектыў...

Музей навукі ў нашым горадзе

З 25 кастрычніка па 24 лістапада 2019 года ў музеі будзе праходзіць незвычайная інтэрактыўная выстава. Наведаўшы наш музей...

IV Нацыянальны форум "Музеі Беларусі"

З 4 па 6 кастрычніка 2019 года ў Брэсце адбыўся IV Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Наш музей у чацвёрты раз прыняў актыўны...

Падарожжа ў Парыж

Як і было заяўлена раней, у суботу 28 верасня моладзь Глыбоччыны адправілася ў займальную велаэкскурсію. Канчатковым...

Новы экспанат

Новы экспанат папоўніў музейную калекцыю старадаўніх паштовак. Набытая на інтэрнэт-аўкцыёне паштоўка была перададзена...

Сусветны дзень без аўтамабіля

Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць у гэты дзень вандроўкі на веласіпедзе па роднаму краю. У мінулым годзе 22 верасня...

1 жніўня 1914 года па новым стылі пачалася Першая сусветная вайна ці як яе называлі тады – Вялікая вайна. Па сваіх маштабах і выніках яна сапраўды была вялікай – за 4 гады і 4 месяцы пакуль яна цягнулася, у ёй удзельнічалі 38 краін, ваенныя дзеянні ахапілі тэрыторыю Еўропы, Азіі і Афрыкі, вяліся на ўсіх акіянах і многіх марах. У выніку вайны перасталі існаваць чатыры імперыі: Расійская, Аўстра-Венгерская, Асманская і Германская. Краіны-удзельніцы згубілі каля 10 мільёнаў чалавек забітымі, каля 20 мільёнаў былі знявечаны.

Праз год вайна прыйшла на Беларусь. У жніўні 1915 года немцы захапілі Гродна і Вільна. Пагроза захопу навісла і над маленькім гарадком Глыбокае. Спакойнае і размеранае жыццё мясцовага насельніцтва парушылі сотні бежанцаў з заходніх губерняў, якія ратуючыся ад вайны ішлі на усход. Днём і ноччу цягнуліся праз Глыбокае абозы з памешчыцкім дабром.

Рух рускіх салдат праз мястэчка Глыбокае. Фота 1914-17 гг.Ноччу 2 верасня 1915 года прыйшоў загад генерала Патапава эвакуіраваць Глыбокае і падарваць чыгуначную станцыю. Пачалася масавая эвакуацыя людзей і маёмасці. Яшчэ ноччу горад пакінула кіраўніцтва чыгуначнай станцыі і пошты, духавенства, адміністрацыя горада, урачы, настаўнікі. Раніцай адправіўся абоз з маёнтка Глыбокае. Згодна загаду, станцыя  і казённы склад са спіртам і запасамі дроў былі спалены. Першыя атрады нямецкай кавалерыі паказаліся ля Глыбокага ў гэты ж дзень. Аднак, асцерагаючыся казакоў, у горад не заехалі, а толькі сачылі ў біноклі за рухам рускіх войск. У нядзелю (6 верасня) немцы з’явіліся ў горадзе. Разрабаваўшы некалькі прадуктовых крам, яны накіраваліся ў маёнтак. Тут яны канфіскавалі каля 200 пудоў аўсу, выдаўшы распіскі за подпісамі камандзіра 5-га гусарскага палка. Не здабыўшы вялікага скарбу захопнікі пакінулі горад.

Рускія салдаты. Фота перыяду Першай сусветнай.9 верасня 1915 года нямецкія войскі прарвалі фронт каля Свянцян, у выніку чаго да кастрычніка яны захапілі тэрыторыю вакол возера Нарач і амаль усю тэрыторыю Віленскай і Гродзенскай губерняў. Ліквідаваць наступствы Свянцянскага прарыву нямецкай арміі павінна было наступленне рускай арміі летам 1916 года. Аднак яно было дрэнна падрыхтавана і пачалося раней прызначанага тэрміну па просьбе саюзнікаў. З гэтых прычын Нарачанская наступальная аперацыя рускай арміі была амаль безвыніковай. Безвынікова скончылася і Баранавіцкая наступальная аперацыя ў червені-ліпені 1916 года. Пасля гэтага лінія фронту стабілізавалася да канца 1917 года. Пад акупацыяй аказалася чацвёртая частка Беларусі, якая была ўключана ў склад “зямлі Обер-Ост”. 

У гэты час рэгулярна праходзіла мабілізацыя мужчынскага насельніцтва ў царскую армію. На жаль, існуючыя дакументы не даюць магчымасці вызначыць, колькі глыбачан прынялі ўдзел у падзеях, якія разгарнуліся на франтах першай сусветнай вайны. Тым больш каштоўнымі з'яўляюцца і кароткія звесткі аб тых, хто сумленна ваяваў за сваю Бацькаўшчыну.У канцы 1910 года на вайсковую службу ў царскую армію быў прызваны наш зямляк Язэп Драздовіч. Салдат 188-га палка 47-й пяхотнай дывізіі, які закончыў курсы вайсковых фельчараў пад час службы ў Саратаве, быў накіраваны ў дзеючаю армію. Пазней у сваім дзённіку ён запіша: “летам 1914 года, калі пачынаецца ваенная завіруха, ідуць палкі і маршавыя роты на фронт, усё пад Люблін і пад Люблін, я пазастаўся ў ліку трох фельчараў пры запасным батальёне і тры месяцы працую з імі без урача штодзень ад усходу да захаду сонца без адпачынку ў батальённай амбулаторыі. Адпускаю па пяцьсот у дзень пацыентаў…” Далей былі франтавыя дарогі: Мёры, Дзісна, Паставы, Казяны, Вопса, Орша, Віцебск, Полацк, Смаленск, Вышні Валачок, Паўлаўскае.

Удзел у падзеях Першай сусветнай вайны прымае Ігнат Буйніцкі, які ў 1917 годзе дабравольцам  накіроўваецца на Заходні фронт. Службу ён праходзіць пад Маладзечна, займаючыся салдацкай самадзейнасцю.

Свой пачатковы вайсковы вопыт атрымалі на франтах першай сусветнай вайны і праслаўленыя савецкія палкаводцы, ураджэнцы глыбоччыны: Карпеза Ігнацій Іванавіч і Пугачэўскі Палікарп Восіпавіч.

Сын беднага селяніна з вёскі Кугалёўка Ігнат Карпеза ў 1915 годзе быў прызваны ў армію і накіраваны на фронт. Атрымаўшы цяжкае раненне, ён доўгі час лячыўся ў ваенным шпіталі. Затым, у якасці камандзіра і ваеннага камісара Карпеза змагаецца на франтах грамадзянскай вайны. 15-ы механізаваны корпус пад  яго камандаваннем адным з першых даў адпор фашыстам у першыя дні вайны. За баявыя заслугі генерал-лейтэнант Карпеза ўзнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі.

З вясны 1917 года у баявых дзеяннях пад Дзвінскам, Відзамі і Смаргонню прымае ўдзел прапаршчык 545-га Ахтырскага палка Палікарп Восіпавіч Пугачэўскі. За ваенныя заслугі восенню гэтага ж года ён атрымлівае званне паручніка і назначэнне на пасаду камандзіра роты. Малады камандзір з беларускай вёскі Чарневічы карыстаўся павагай у салдат, за што быў абраны членам палкавога камітэта салдацкіх дэпутатаў. Далейшы баявы шлях Пугачэўскага быў звязаны са службай ў Чырвонай арміі. У 1936 годзе ў званні камбрыга Пугачэўскі выконвае абавязкі каменданта Ленінграда.

Наш зямляк, у будучым  Герой Савецкага Саюза Казлоў Пётр Міхайлавіч таксама прымаў удзел у Першай сусветнай вайне. Ваяваў ён на Каўказскім фронце з 1915 года. Даслужыўся да звання камандзіра ўзвода.

А колькі яшчэ герояў-глыбачан прымалі ўдзел у падзеях Першай сусветнай вайны, стаўшы на абарону Радзімы…