Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

"Браслаўскія зоры" для Глыбоччыны

30 сакавіка 2026 года ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы-вернісажу "Браслаўскія зоры", на якой прысутнічалі...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

«Платочной радуги узор»

Пад такой назвай пачала работу ў нашым горадзе выстава арыгінальных паўлавапасадскіх хустак і шаляў з прыватнай...

«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

Пра касцёл Св. Тройцы ў вёсцы Канстанцінава амаль нідзе ў сучаснай гістарычнай і краязнаўчай літаратуры не згадваецца. Ён быў разбураны 2 ліпеня 1962 года, па прычыне недахопу матэрыялу для будаўніцтва дома культуры ў Дунілавічах. Крыху інфармацыі пра гэты касцёл можна знайсці ў польскім выданні: W. Zawadzki "Wspomnienie z zycia ks. Franciszka Rogala-Zawadzkiego (1829-1915) Ostatniego zakonnika wilenskiej djecezji ze starej generacji" Гэта віленскае выданне 1924 года прысвечана ксяндзу Францішку Завадскаму, удзельніку паўстання 1863 года. Ён, па запрашэнні Тэрэзы Акушка, 25 гадоў адслужыў у філіяльным касцёле Канстанцінава.

Касцёл в. Канстанцінава. 1962 года. фота Пятра РаловічаГістарычна Канстанцінава - гэта двор з касцёлам над рэчкай Мардва. Драўляны храм пад назвай Святой Тройцы фундаваны ў 1768 годзе Янінай Акушка, а 1 кастрычніка 1769 года асвечаны біскупам Т. Тавянскім. З 1799 года ён з’яўляўся філіяльным храмам удзельскай парафіі, што пацвярджаюць «Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами генерального штаба…». У выданні 1861 года пазначана наступнае: «Удзельский, ордена францисканцев монастырь, при коем находится костёл (каменные) с оградою, основаны в 1642 году, к нему принадлежит деревянный костёл в м. Константинове». З 1917 года храм набывае статус парафіяльнага, а святаром тут працуе Францішак Аляшкевіч.

Алтар касцёла. 1955 г. Фота Пятра РаловічаМагчыма, раней на гэтым месцы існаваў уніяцкі храм,  бо  пасля 1839 года праваслаўныя не раз звярталіся да ўлад з просьбай вярнуць ім святыню. Тады пані Акушка звярнулася да жонкі віленскага губернатара з асабістай просьбай аб уратаванні касцёла. Згодна мясцовай легенды, яна падмацавала сваю просьбу трыма пудамі найлепшых лясных арэхаў. Дзякуючы намаганням пані, а можа па якіх іншых прычынах, але касцёл захаваўся за католікамі.

За польскім часам касцёлу вёскі Канстанцінава належала 14 дзесяцін зямлі. З 1924 па 1939 год святарамі тут працавалі: Юзаф Гайдукевіч, Норберт Будзілас, Стэфан Дабравольскі і Ян Макрэцкі. Апошні ксёндз, што працаваў у касцёле ў 1940-я гг быў Эдвард Вайцяхоўскі.  У пасляваенны час касцёл быў зачынены, а потым і поўнасцю знішчаны.