Запрашаем да удзелу!

25 ліпеня 2019 года адбудзецца квэст “Таямніца вішнёвай квецені”. Запрашаем прыняць удзел у гэтым захапляльным падарожжы...

Моладзевы патрыятычны форум «Я памятаю! Я ганаруся!»

1-3 ліпеня 2019 года ў нашым горадзе праходзіў моладзевы патрыятычны форум «Я памятаю! Я ганаруся!», прысвечаны 75-гадавіне...

Адбыўся велапрабег "Дарогамі партызанскай славы"

29-30 чэрвеня 2019 года адбыўся велапрабег, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў....

Мітынг-рэквіем "Свечка Памяці"

Мітынг-рэквіем "Свечка Памяці" адбыўся 22 чэрвеня 2019 года ў нашым горадзе. Ля месца жалобнай цырымоніі ў Парку Перамогі...

“Тата! Твой выхад!”

16 чэрвеня на цэнтральнай плошчы горада прайшоў форум “Тата! Твой выхад!”, прысвечаны Міжнароднаму дню бацькі. Наш музей...

Велапрабег "Дарогамі партызанскай славы»

29-30 чэрвеня 1944 года савецкія войскі, развіваючы наступленне, уступілі ў першыя баі з фашыстамі па вызваленні тэрыторыі...

Эстафета "Пламя міру" у Глыбоцкім раёне

Эстафета агню галоўнай спартыўнай падзеі года працягвае ўрачыстае шэсце па Беларусі. 27 мая "Полымя міру" сустракалі ў...

22 жніўня 2015 года ў г.п. Падсвілле прайшло чарговае свята пасёлка.  А колькі ж год споўнілася другому па колькасці жыхароў населенаму пункту Глыбоччыны? У мінулым годзе Падсвільчане адзначалі свой  90-годовы юбілей. Летапіснай датай адліку гісторыі Падсвілля лічыўся 1924 год, калі па рашэнню Савета міністраў Польшчы быў арганізаваны Корпус аховы памежжа (КАП). Гарнізон 7-га батальёну КАП (7 Batalion KOP) размясціўся ў Падсвіллі, а пасля рэформы Пілсудскага ў 1929 годзе стаў называцца Батальён КАП "Падсвілле" (Batalion KOP "Podświle" у складзе pułka KOP „Głębokie”). Калі апірацца на дадзеную дату, то атрымліваецца, што ў гэтым годзе пасёлку споўніўся 91 год. Але не ўсё так проста. Адкрыццё новых гістарычных крыніц можа змяніць дату заснавання населенага пункта, зрабіць яго старэйшым.

“Ваенна-дарожная карта Еўрапейскай Расіі” 1908 г.Ваенна-тапаграфічным аддзелам галоўнага штаба Расійскай імперыі ў 1888 годзе была састаўлена “Ваенна-дарожная карта Еўрапейскай Расіі”. Ішлі гады, змянялася сетка дарог еўрапейскай часткі Расіі, пракладваліся новыя чыгуначныя лініі. І канешне ж іх трэба было наносіць на карту. А таму большасць лістоў ваенна-дарожнай карты былі выпраўлены, дапрацаваны і надрукаваны крыху пазней, у 1908 годзе. Назва “Падсвілле” упершыню з’явілася менавіта на дапрацаванай карце 1908 года. Не Свіла або Свілка, а менавіта Падсвілле. І гэтаму ёсць лагічнае тлумачэнне.

У 1902-1907 гг. была пракладзена новая чыгуначная лінія, якая звязала беларускі горад Полацк і польскі горад Седлец. Прайшла яна і праз тэрыторыю сучаснага Глыбоцкага раёна. У ходзе будаўніцтва чыгуначнага палатна ўзводзіліся і чыгуначныя станцыі: Загацце, Кульгаі, Палевачы, Зябкі і Падсвілле. Станцыі на адрэзку чыгункі, што праходзіў праз Глыбоччыну будавалі двух відаў. Станцыі 3-га класа, ці як іх называлі “асноўныя” будавалі з цэглы, а 4-га класа (лінейныя) узводзілі з дрэва. На станцыях абавязковымі былі: будынак пошты, лямпавая (дзе ліхтары запраўлялі газай), асобныя службовыя памяшканні каменданта, агента службы руху цягнікоў і тэлефаніста. Асобна будавалася зала чакання цягнікоў, якая павінна была ацяпляцца ў зімовы перыяд. Усе жылыя і службовыя памяшканні былі «полностью мебелированы и снабжены билетными ящиками и штемпелями, весовым оборудованием, брезентами, огнегасительными приборами, сигнальным инвентарём, инструментами, кочергами, мётлами…».  Вакол вакзала прадпісвалася высаджваць дрэвы, якія б ратавалі пасажыраў у летнюю спёку. Да кожнай станцыі была падведзена вада. Яе падавалі цагляныя воданапорныя вежы, якія на той час называліся «водоёмными зданиями».

На сённяшні дзень не дрэнна захаваліся цагляныя будынкі на быўшых станцыях 3-га класа Загацце і Зябкі. Драўляныя забудовы станцый 4-га класа амаль не захаваліся, за выключэннем аднаго будынка станцыі Палевачы.  Улічваючы, што будаўніцтва раней вялося па зацверджаных тыповых праектах, сёння магчыма толькі прадставіць, як выглядала чыгуначная станцыя Падсвілле ў пачатку ХХ стагоддзя.

Атрымліваецца, што Падсвіллю ўжо не 91 год, а не менш за 107 гадоў.