Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

"Браслаўскія зоры" для Глыбоччыны

30 сакавіка 2026 года ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы-вернісажу "Браслаўскія зоры", на якой прысутнічалі...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

«Платочной радуги узор»

Пад такой назвай пачала работу ў нашым горадзе выстава арыгінальных паўлавапасадскіх хустак і шаляў з прыватнай...

«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

Глыбоцкі музей – гэта не толькі экспазіцыя, што распавядае пра гісторыю і этнаграфію нашага краю. Звыш 12 тысяч музейных прадметаў захоўваецца ў фондах музея, якія чакаюць свайго часу, каб паўстаць перад вачамі наведвальнікаў розных выстаў. І колькасць экспанатаў кожны год расце.
Ёсць некалькі спосабаў папаўнення музейных фондаў. Часцей за ўсё музейшчыкі адшукваюць іх падчас экспедыцый, але здараецца, што глыбачане, знайшоўшы на гарышчы старога дома цікавы прадмет, самі нясуць яго ў музей. Ці зусім нядаўні прыклад – манетны скарб, выпадкова знойдзены падчас зямельных работ у кастрычніку 2017 года.
"Чырвоны кут" у сялянскай хаце. фота 1941 года.Апошнім часам стала даволі частай з’ява, калі прадстаўнікі грамадскасці набываюць унікальныя прадметы гісторыі на розных інтэрнет-аўкцыёнах і затым перадаюць іх музею. Праз намаганні гэтых людзей у фонды нашага музея паступіла некалькі цікавых фотаздымкаў, зробленых немцамі на акупіраванай тэрыторыі Глыбоччыны. Большасць з іх зафіксавалі нямецкіх салдат на вуліцах нашага горада і яго ваколіцах. На іх салдаты вермахта праводзяць дарожна-будаўнічыя і пагрузачныя работы, займаюцца абсталяваннем аэрадрома і выпрабаваннем планёраў. Нямецкія салдаты на цэнтральнай вуліцы Глыбокага. фота 1941 года.Прычым, апошнія яны дэманструюць мясцоваму насельніцтву. Многія фотаздымкі адлюстроўваюць быт захопнікаў: мыццё бялізны, прыгатаванне дамашніх каўбас і абед на прыродзе, выступленне духавога аркестра. Часам немцы рабілі здымкі нашых краявідаў, а часам – незвычайных на іх погляд аспектаў нашай культуры. Напрыклад, увагу фатографа прыцягнуў звычайны “чырвоны кут” вясковай хаты з трыма абразамі, пакрытымі ручніком-набожнікам, і запаленай лампадкай перад імі. Ну і, зразумела ж, у аб’ектыў нямецкага фотаапарата траплялі нашы храмы – касцёл Святой Тройцы і сабор Раства Прасвятой Багародзіцы. Усе гэтыя фотаздымкі з’яўляюцца сумным напамінам пра ваенныя ліхалецці і, адначасова, важнай крыніцай вывучэння нашай гісторыі. Убачыць усе фотаздымкі можна ў фотагалерэі нашага сайта (тут).  Музей выказвае шчырыя словы ўдзячнасці ўсім, хто ахвяраваў сродкі на набыццё каштоўных матэрыялаў.

Польская паштоўка 1938 годаПраз аўкцыён фонды музея папоўнілі і некалькі цікавых паштовак. Пра адну з іх мы расказалі раней (чытаць тут). Другая паштоўка, выдадзеная ў Польшчы ў 1938 годзе змяшчае выяву касцёла Святых Пятра і Паўла ў Беразвеччы. Звяртае на сябе ўвагу дастаткова вялікі тыраж – 400 тысяч асобнікаў.
Віцебская махоркаЯшчэ адзін цікавы экспанат, набыты на аўкцыёне, падараваў музею дудар Віталь Воранаў падчас урачыстага адкрыцця выставы “Славацкія дуды ў ХХІ стагоддзі”. Гэта пачак махоркі Віцебскай тытунёва-махоркавай фабрыкі, што быў выпушчаны ў 1969 годзе. Віцебская фабрыка, заснаваная яшчэ ў 1883 годзе, працавала амаль сто год і была адной з найлепшых ва ўсёй Расійскай імперыі. На той час пра шкоду, што наносіць тытунь здароўю чалавека, амаль не звярталі ўвагі, а таму сваю прадукцыю прадпрыемства актыўна (а часам нават і агрэсіўна) рэкламавала і прадстаўляла на розных конкурсах. І як вынік - Віцебская тытунёва-махоркавая фабрыка была ўзнагароджаная сярэбраным медалём Парыжскай выставы (1904) і залатым медалём выставы ў Растове (1908). У савецкі час яна з’яўлялася адным з лідараў тытунёвай прамысловасці СССР. Прадпрыемства працуе і сёння, але прадукцыю выпускае зусім іншую. Віцебскі картанажна-паліграфічны камбінат выпускае ўпакоўку з кардону і іншых матэрыялаў.
А яшчэ Віталь Воранаў пакінуў нашаму музей на часовае захаванне сваю дуду. Чаму толькі на часовае? Усё вельмі проста – праз некаторы час яе заменіць іншая. Справа тут у тым, што наш зямляк, дудар Дзмітрый Дзёмін (унук паэта Алеся Дубровіча) пагадзіўся зрабіць для музея дакладную копію “глыбоцкай” дуды. Плануецца, што майстар прывязе яе ў Глыбокае на трэці фэст дударскіх рэгіёнаў, і тады музычны інструмент зойме месца ў экспазіцыі музея.