Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

"Браслаўскія зоры" для Глыбоччыны

30 сакавіка 2026 года ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы-вернісажу "Браслаўскія зоры", на якой прысутнічалі...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

«Платочной радуги узор»

Пад такой назвай пачала работу ў нашым горадзе выстава арыгінальных паўлавапасадскіх хустак і шаляў з прыватнай...

«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

Куксёнак Павел АнтонавічПершым старшынёй Глыбоцкага райвыканкама быў прызначаны Куксёнак Павел Антановіч. На жаль, падрабязных біяграфічных звестак аб ім мы не маем. Вядома, што нарадзіўся Павел Антонавіч на Расоншчыне ў 1891 годзе.
Крыху звестак пра гэтага чалавека можна знайсці ў кнізе Генадзя Уладзіміравіча Капусценка "З верай у перамогу", падрыхтаванай выдавецтвам "Беларусь" у 1980 годзе. У ёй аўтар расказвае пра падпольную барацьбу моладзі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941-1942 гадах. У кнізе падрабязна апісваецца тое, як Павел Антонавіч Куксёнак, пажылы ўжо чалавек на той час, адыходзіў у ліпені 1941 года з нашымі войскамі з Глыбокага ў напрамку Невеля, але дайшоўшы да роднай вёскі Сакалішча, быў вымушаны застацца.
«Павел Антонавіч Куксёнак перад вайной быў старшынёй Глыбоцкага райвыканкама Вілейскай вобласці. Яго абралі дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР. Калі часці Чырвонай Арміі пачалі адыходзіць з Глыбокага, разам з імі пайшоў і Павел Антонавіч. У сваёй роднай вёсцы Сакалішча ён сфарміраваў групу апалчэнцаў, у якую ўваходзілі партыйныя і савецкія актывісты, многія кіраўнікі калгасаў і ўстаноў... Пад кіраўніцтвам П.А. Куксёнка яны ахоўвалі масты, калгасныя пабудовы, затрымлівалі варожых парашутыстаў.
Потым з усёй сваёй групай Павел Антановіч адыходзіў у глыб краіны. У раёне Невеля патрапілі ў акружэнне. Куксёнок не разгубіўся. Ён быў не толькі дасведчаным савецкім кіраўніком, але і смелым партызанам, які ваяваў з немцамі ў першую сусветную вайну. Калі ў 1918 годзе немцы падыходзілі да Сакалішча, дваццацісямігадовы Павел Антонавіч арганізаваў баявую групу з дваццаці чалавек. У іх было ўсяго пяць вінтовак, але ўсе вырашылі даць бой ворагу і здабыць у ім зброю. Група разабрала мост цераз рэчку, якая ўпадае ў Нішчу, і падрыхтавала непадалёк засаду. Калі немцы падышлі і пачалі ўзводзіць пераправу, прагрымеў стрэл. Адзін салдат зваліўся на зямлю. Гэты першы стрэл па ворагу зрабіў Павел Куксёнак.
У баі некалькі нямецкіх салдат было забіта. Астатнія не вытрымалі і павярнулі назад. Група Куксёнка працягвала знаходзіцца ў засадзе і не пусціла немцаў у Сакалішча...»

Такім чынам з кнігі мы даведваемся аб тым, што яшчэ ў гады Першай сусветнай вайны Павел Антановіч вёў барацьбу з нямецкімі захопнікамі, якія ўступілі на нашы землі. І, магчыма, досвед, набыты ім тады, дапамог арганізаваць годнае супраціўленне ворагу ў 1941 годзе. З першых дзён акупацыі Расонскага раёна ім была арганізавана падпольная група. І пад кіраўніцтвам вопытнага камандзіра група пачала дзейнічаць. Байцы супраціўлення праводзілі тлумачальную працу сярод мясцовага насельніцтва, распаўсюджвалі лістоўкі Савінфармбюро, удзельнічалі ў дыверсійных акцыях па знішчэнні мастоў і перапраў, дапамагалі байцам, якія трапілі ў акружэнне, пераходзіць лінію фронту. Стараннямі групы некалькі ваеннапалонных з нямецкага лагера ў Баравусе змаглі аказацца на волі.
3 снежня 1941 года, па даносу мясцовага жыхара, траіх падпольшчыкаў фашыстам удалося схапіць. Сярод іх быў і Павел Антановіч. Ён паспрабаваў уцячы, але быў забіты аўтаматнай чаргой. Адна з куль патрапіла ў сэрца. Пахавалі свайго земляка мясцовыя жыхары на вясковых могілках.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 10 мая 1965 года Куксёнак Павел Антановіч быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені (пасмяротна).
У кнізе мы знаходзім і пра іншыя звесткі пра Паўла Антонавіча:
«Сын селяніна-бедняка, Павел Куксёнак змог скончыць усяго два класы царкоўнапрыходскай школы. Толькі дзякуючы Савецкай уладзе стаў адукаваным, культурным і дасведчаным кіраўніком.
Баявую загартоўку ён прайшоў у Рызе. Там шаснаццацігадовым хлопцам ён патрапіў у працоўнае асяроддзе, дзе навучыўся ўзаемнай выручцы і сяброўству… Яшчэ больш адкрыла вочы на тагачаснае жыццё імперыялістычная вайна. Ён быў на ёй салдатам з 1914 па 1917 год».
Удзельнік Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, Павел Антановіч у 1918 годзе ўступіў у рады камуністычнай партыі:
«На якія б участкі ні накіроўвала яго партыя, ён заўсёды спраўляўся з працай. Быў старшынёй Ефрасіннеўскага валаснога камітэта (Сакалішчанскі сельсавет) і адначасова старшынёй раўкама. Са зброяй у руках змагаўся супраць польскіх інтэрвентаў на Заходнім фронце. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны стаў першым старшынёй Полацкага раённага выканаўчага камітэта. З 1928 года працаваў намеснікам начальніка 8-га дарожнага будаўнічага ўчастка. У 1939 годзе Павел Антановіч удзельнічае ў вызваленчым паходзе ў Заходнюю Беларусь, працуе старшынёй часовага ўпраўлення Дзісенскага павета, а потым старшынёй Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта».