Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

"Браслаўскія зоры" для Глыбоччыны

30 сакавіка 2026 года ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы-вернісажу "Браслаўскія зоры", на якой прысутнічалі...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

«Платочной радуги узор»

Пад такой назвай пачала работу ў нашым горадзе выстава арыгінальных паўлавапасадскіх хустак і шаляў з прыватнай...

«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

Царква ў вёсцы Чарневічы3 даўніх часоў вёска Чарневічы мела свой праваслаўны храм. У сярэдзіне ХVI стагоддзя, як сведчаць архіўныя дакументы, вёска была "пана Война, а в ней храм Николы Чудотворца". У XIX ст. дзейнічала тут царква Прасвятой Багародзіцы. Драўляны будынак царквы меў даволі просты выгляд: круглая па форме без знешніх і ўнутраных упрыгожванняў, алтар "грубой, топорной работы" не больш двух метраў квадратных, а ўваходныя дзверы настолькі вузкія, што ўвайсці ў царкву можна было толькі бокам і схіліўшыся. У такім выглядзе ўбачыў царкву праасвяшчэнны Іосіф, які ў 1872 годзе праездам па рэвізіі спыніўся на адпачынак у Чарневічах. Агледзеўшы царкву, ён заўважыў: "Однако церковь-то у вас куда как плоха". У адказ айцец Веніямін, настаяцель гэтай царквы, папрасіў аказаць дапамогу ў пабудове новага храма. Акт аб крытычным стане царквы быў дасланы губернатару. Той, выслухаўшы думку праасвяшчэннага Іосіфа, аднёс пытанне аб будаўніцтве новай царквы ў Чарневічах да разраду першасных. Па яго загаду быў складзены план і распрацаваны каштарыс на 16 тысяч рублёў. На жаль, будаўніцтва новай царквы ў Чарневічах на гэтым і скончылася. 

Згубіўшы апошнюю надзею збудаваць царкву за дзяржаўныя сродкі, айцец Веніямін распрацаваў даволі просты архітэктурны план і звярнуўся да дзяржаўных асоб з просьбай выплаціць яму жалаванне за дзесяць год наперад у суме 4000 рублёў, якія ён ахвяраваў на царкву. Але ж і гэта прапанова засталася без увагі. У жніўні 1878 года, праводзячы рэвізію цэркваў, епіскап Уладзімір спыніўся ў Чарневічах. Айцец Веніямін расказаў яму, як "будуецца" новая царква і вельмі прасіў аказаць дапамогу. У рэвізійнай справаздачы епіскапа Уладзіміра Чарневіцкая царква была аднесена да ліку храмаў, якія патрабуюць неадкладнага рамонту. Будаўніцтва храма атрымала рэальны штуршок. У знак удзячнасці ў занава збудаванай царкве пад іконамі Спасіцеля і Казанскай Багародзіцы быў змешчаны надпіс: "В память Преосвященнейшего Владимира, Викария Литовской епархии, благославившего постройку сей церкви  в 1879 году от благодарного".

За будаўніцтва новай царквы, якое вялося на працягу сямі год (з 1879 па 1886 гады), узяўся губернскі архітэктар Полазаў. Згодна першапачатковага плана, царква выглядала даволі маленькай: даўжыня і шырыня — 6,5 метраў, а царкоўныя вежы толькі двух ярусныя. Зразумела, што царква такіх памераў не магла ўмясціць усіх прыхаджан даволі вялікага прыходу. Таму айцец Веніямін неаднаразова звяртаўся да архіепіскапа Літоўскага і Віленскага Аляксандра з прапановай аб удакладненні і дапаўненні архітэктурнага плана царквы. У выніку памеры храма былі павялічаны на 5 метраў, а замест двух былі ўзведзены 3 ярусы званіцы. У знак удзячнасці прыхаджане змясцілі ў царкве надпіс: "В память Высокопреосвященнейшего Александра, архиепископа Литовского и Виленского, содействовавшего во всё время постройки сей церкви с 1881 до 1886 года с любвеобильным вниманием".Царква ў Чарневічах

Вялікую дапамогу ў будаўніцтва новай царквы аказаў айцец Веніямін Сокалаў. На яго ўласныя зберажэнні было куплена царкоўнага ўжытку на суму звыш двух тысяч рублёў. Акрамя ўласных ахвяраванняў на царкву, айцец Веніямін арганізаваў дабрачынную дзейнасць. У выніку на карысць новай царквы паступіла больш за 700 рублёў ад розных прыватных асоб і 124 рублі ад прыхаджан. Адметнасцю новай царквы сталі два званы на 10 і 36 пудоў, купленыя ў Расіі.

24 чэрвеня 1887 года адбылося ўрачыстае асвячэнне Чарневіцкай царквы епіскапам Антоніем у імя св. Параскевы.

Святочны дзень пачаўся ранішняй літургіяй у старой царкве. Надвор'е ў гэты дзень было выдатнае, людзі з суседніх вёсак, апранутыя па-святочнаму, спяшаліся да новага храма. У 11 гадзін пачалася ўрачыстасць. Да прыхаджан з пропаведдзю звярнуўся епіскап Антоній. Надзвычай вялікая ўрачыстасць панавала ў той момант, калі ішоў хрэсны ход з новай царквы ў старую са святымі дарамі. У час усеагульнай малітвы спяваў хор вучняў Чарневіцкага і Язненскага вучылішчаў. Трэба адзначыць і той цікавы факт, што на адкрыцці праваслаўнай святыні прысутнічалі і людзі каталіцкага веравызнання "как из простолюдинов, так и из шляхты".