Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

"Браслаўскія зоры" для Глыбоччыны

30 сакавіка 2026 года ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы-вернісажу "Браслаўскія зоры", на якой прысутнічалі...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

«Платочной радуги узор»

Пад такой назвай пачала работу ў нашым горадзе выстава арыгінальных паўлавапасадскіх хустак і шаляў з прыватнай...

«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

У наступным годзе Глыбокае будзе адзначаць свой юбілей. Першая летапісная згадка пра наш горад звязана з прадстаўнікамі шляхецкага роду Деспат-Зяновічаў. Менавіта прадстаўнікі гэтага роду ў 15-16 ст.  валодалі вялікімі зямельнымі надзеламі, у тым ліку і паўднёва-заходняй часткай нашага горада.

Герб роду Дэспат ЗяновічаўПаходжанне роду звязана з сербскімі або малдаўскімі дэспатамі (намеснікамі правінцый), якія пасля турэцкага нашэсця ў канцы 15 ст. перабраліся ў Вялікае княства Літоўскае. Версія пра сербскае паходжанне Зяновічаў мае пацверджанне ў шматлікіх гербоўніках. Так, у кнізе “Гербы рыцарства польскага”, што выйшла ў 1584 годзе сцвярджаецца, што пачынальнікам роду быў сербскі рыцар. Аўтар кнігі не падае імя рыцара, а таксама не указвае на пэўную мясцовасць у Сербіі, адкуль ён прыбыў на Літву. Магчыма, размова ідзе пра князя Братошу (Братшу), які ўпершыню згадваецца ў 1387 годзе пры двары полацкага князя Андрэя Альгердавіча. А ўжо ў 1389-1404 гг. ён займае пасаду пры двары вялікага князя Літоўскага  Вітаўта. 

Іншыя ж гербоўнікі ўказваюць на тое, што Зяновічы прыйшлі з малдаўскай зямлі пасля нашэсця на Бесарабію Тамерлана (1395 г). Пацверджаннем дадзенай версіі з’яўляюцца і геаграфічныя назвы, што сустракаюцца ў Малдавіі – Братушані ці Братошаны, а таксама даволі распаўсюджанае малдаўскае прозвішча – Братушыны. 

У 1401 годзе ўпершыню ў гістарычных дакументах сустракаецца імя Зіновія Братошыча, які і даў пачатак роду Зяновічаў. У 1410 годзе ён са сваім бацькам удзельнічае ў Грунвальдскай бітве. За вайсковыя заслугі князь Вітаўт адорвае Зяновічаў новымі землямі і багатымі маёнткамі. Даравальная грамата ў арыгінале не захавалася, аднак маюцца яе спіскі і пасведчанні аб яе існаванні ў пачатку 17 стагоддзя. Ваявода брэсцкі Крыштоф Зяновіч у сваім фундушы (1611 г) сцвярджае, што ў ліку пакінутых ім сыну грамат знаходзіцца прывілей Вітаўта. Напісаны ён на пергаменце і зацверджаны княжацкай пячаткай, а на звароце прыкладзена асабістая пячатка Вітаўта. У Ашмянскіх земскіх актах захаваўся запіс, што гэты прывілей быў прадстаўлены ў арыгінале ў 1626 годзе. У ім пералічваюцца маёнткі, якія займаюць вялікую тэрыторыю паміж Прыпяццю, Дзісной і Мысаю. У дадзеным дакуменце ўпершыню сустракаецца назва Глыбокае. Датуецца дакумент, як сцвярджае польскі гісторык Ежы Охманьскі, 1414 годам. У гэтым прывілеі пацвярджаецца права на валоданне бацькоўскімі землямі Зяновію Братошычу. Сам жа Братошыч атрымаў іх ад князя Ягайлы. 

Пасля багатага падарунка, які зрабіў Вітаўт Зяновічам, яны становяцца аднымі з самых уплывовых асоб Вялікага княства Літоўскага. Зяновічы ўдзельнічаюць у палітычным жыцці краіны, без іх не адбываецца ні адна важная падзея. У 1442 годзе атрады Зяновіча і Радзівіла складаюць галоўныя сілы літоўскага войска ў вайне з Масквою. У 1495 годзе намеснік браслаўскі Юрый Зяновіч, сумесна з ваяводам віленскім, былі накіраваны ў Маскву за княжной Аленай, будучай жонкай вялікага князя літоўскага Аляксандра. Яго сын Мікалай Зяновіч удзельнічаў вайне з Масквой і быў забіты ў 1499 годзе ў бітве на рэчцы Ведрош. 

Асаблівага росквіту род Дэспат-Зяновічаў дасягнуў у 16 стагоддзі. У гэты перыяд на першы план выходзяць дзве асобы – бацька і сын Юрый і Крыштоф Зяновічы. 

Юрый Зяновіч (каля 1510-1583) быў актыўным удзельнікам Лівонскай вайны. У 1559 годзе ён кіруе войскам, накіраваным на захоп шасці лівонскіх замкаў.  Удзельнічаў Юрый Зяновіч і ў бітве на рацэ Ула, якая адбылася пасля захопу Полацка маскоўскім войскам. Тут ён выставіў 200 чалавек кавалерыі. Праз чатыры гады ён са сваім сынам адбіваў напады рускага войска пад Лепелем. У 1570 годзе атрымаў ганаровае званне старасты лепельскага, а праз сем год – старасты дзісенскага. Вызначыўся Юрый Зяновіч і як адзін з лепшых кашталянаў. Яму належалі кашталянія Полацкая (1566-1570) і Смаленская (з 1579), якія доўгі час заставаліся ў руках яго сямейства.  27 лістапада 1582 года ён падпісвае фундуш, у якім загадвае пахаваць сябе « в костёле сморгоньском, там где тела предков моих похоронены…». Жонцы запісвае ў пажыццёвае карыстанне ўсю маёмасць, сыну аддае «именье моё власное отчизное – Глубокое в повете Ошмянском, двор с будованием дворным, с гумнами, с житом, збожьем всяким, в гумне зложоным молочным и не молочным и на полях засеянным, и в клетях засыпанным, с местом, с мещанами глубокскими, с боярами и их именьями, с сёлами того имения, с людьми осадными тяглыми, с огородами овощными, пашнями, с сеножатями, с пущею, борами, лесами, гаями, ставами, сажалками, озёрами и реками, с ловами рыбными, с мельницами и их вымелками, с ловами звериными и птушиными, бобровыми гонами и др.» Дачка Юрыя выйшла замуж за князя Міхаіла Вішнявецкага. 

Сын Юрыя Крыштоф, пасля смерці бацькі, атрымаў у спадчыну староства Прапойскае і Чачэрскае. З 1585 па 1588 год ён з’яўляецца кашталянам брэсцкім, а з 1588 года займае пасаду ваяводы брэсцкага. Дзякуючы высокаму становішчу ў дзяржаве і роднасным адносінам з князямі Вішнявецкімі, Крыштоф Зяновіч становіцца адной з важнейшых палітычных асоб краіны. З ім раіцца сам кароль Польшчы Жыгімонт III, які ў  брэсцкага ваяводы просіць парады наконт  шлюбу з аўстрыйскаю прынцэсай. 

Крыштоф Зяновіч з’яўляўся не толькі вядомым паборнікам пратэстантызму, але і апекуном навукі. Менавіта ім у канцы 16 стагоддзя ў мястэчку Глыбокае быў заснаваны кальвінскі збор (царква). «Также прошу супругу  и сына моего Николая и потомков его , во имя Бога живаго, дабы не только в Сморгонях, но и в Глубоком, в церкви, т.е. доме Божьем, постоянно держали хорошего, умнаго и образцоваго священника» -- піша ў сваім завяшчанні Крыштоф Зяновіч. Клапаціўся ён і пра школы, а таму загадваў сыну «дабы бакалавры были хорошо сведущи, как в Сморгонях, так и в Глубоком, и это для упражнения деточек, о которых должны серьёзно заботится и воспитывать». Будучы чалавекам адукаваным, сабраў і пакінуў свайму сыну багатую бібліятэку. «Библиотеку, какую мне при жизни удалось собрать, оставляю тебе, Николай, сын любезный, и твоим потомкам, как величайшую драгоценность. Прошу тебя не разбрасывать ея, но, даст Бог, и увеличивать и всегда держать в одном месте, в Сморгонях, при каменной церкви, где я устроил библиотеку». Ім жа была падрыхтавана рукапісная праца «Трагедыя, або пачатак значнага заняпаду ў доме княства Літоўскага». 

Сын Крыштофа, Мікалай, пераняў вайсковыя навыкі сваіх продкаў. Ён са сваім атрадам прымаў удзел у вайне Рэчы Паспалітай з Турцыяй. Апошняя бітва, у якой прыняў удзел Мікалай Зяновіч, адбылася пад Хоцінам у 1621 годзе. Вось што піша тагачасны летапіс «Николай Зенович, каштелян Полоцкий, начальник одного отряда, муж славный по происхождению и лично много заслуживший республике, впал в середину врага в то время, когда слабо завязанный шлем упал у него с головы. Окружённый со всех сторон турками, которые наносили ему со всех сторон удары, он был изрыт многочисленными ранами. Когда же, по обращении турок в бегство, он, израненный двадцатью ранами, чуть живой был привезён на телеге в лагерь, то скончался на третий день, оставив великую славу своего имени». 

Яго жонцы, кашталянцы віленскай Ганне Хадкевіч, засталіся ўсе землі роду Дэспат-Зяновічаў.  У 1628 годзе іх дачка  Ганна-Сафія выйшла замуж за Альберта Уладзіслава Радзівіла і прынесла ў пасаг Смаргонь, Глыбокае і Беліцу.