Творчая сустрэча

25 ліпеня 2026 года выставачная зала музея на вуліцы Маскоўскай ператварылася ў тэатральную сцэну. Тут, у антуражы...

"Гісторыі з густам вішні"

Адной з найбольш запатрабаваных забаўляльных лакацый "Вішнёвага фестывалю" стала музейная інтэрактыўная пляцоўка...

Лялька ў Глыбокім

Першым мерапрыемствам у рамках XIV Міжнароднага свята "Вішнёвы фестываль" стала ўрачыстая прэзентацыя выставы "Лялькі",...

Вішнёвы фестываль 2026

Неад'емнай часткай першага фестывальнага дня стаў гарадскі квэст. Па традыцыі яго арганізавалі і правялі супрацоўнікі...

Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

Больш за шэсць стагоддзяў на Беларусі жывуць татары. Яны з'явіліся на тэрыторыі ВКЛ яшчэ ў часы князя Вітаўта. Ужо ў XVI стагоддзі татары жылі ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства, а значыць на тэрыторыі сучаснай Глыбоччыны. Гістарычныя дакументы не падаюць звестак пра пражыванне іх у Глыбокім да 2-й паловы XIX стагоддзя. Верагодна, татарская калонія з'явілася тут толькі пасля 1850-х гадоў.

Глыбоцкія татары-гарбары (фота 1930-х гг)Жылі татары ў Глыбокім, у асноўным, на вуліцы, якая пазней атрымала назву Татарскай, а таксама ў навакольных вёсках (Мядзвёдкі, Ракаўцы, Абруб-Беразвецкі). Асноўным заняткам татараў, якія жылі на Беларусі, было агародніцтва, рамізніцтва, дубленне скур (гарбарства), выраб саф’яну, а ў сельскай мясцовасці – земляробства і жывёлагадоўля. Асноўны занятак глыбоцкіх татараў – гарбарства. У Глыбокім яны мелі ўласныя гарбарні або працавалі ў майстэрнях гарбароў-яўрэяў. Размяшчаліся майстэрні на вуліцах Дуброва, Кракаўская і Віленская, дзе майстры-татары апрацоўвалі скуры, з якіх потым шылі зімовае адзенне. Да канца XIX стагоддзя ў Глыбокім было 16 гарбарных майстэрняў.

Татарскі малітоўны дом у Глыбокім (фота з кнігі L. Kryczyński "O Tatarach rzemieślnikach w Polsce". Lud. 1932, t. XIДа 1914 года глыбоцкія татары належалі да абшчыны ў Відзах, а пасля Першай сусветнай вайны - да докшыцкай мусульманскай абшчыны. У 1931 годзе глыбоцкімі татарамі быў пабудаваны ўласны малітоўны дом на зямлі, якую падараваў Аляксандр Канапацкі. Пры яго будаўніцтве на вуліцы Татарскай (сучасная вул. Школьная), былі выкарыстаны бярвенні былой гаспадарчай пабудовы з вёскі Хоцькі. Гэта быў драўляны прамавугольны зруб, накрыты гонтавым дахам. На вулічным фасадзе меўся невялікі ганак на 4 слупах, накрыты дахам, і з мусульманскім паўмесяцам на шчыце. На бакавых фасадах было па два акны, і чатыры - на вулічным фасадзе.

Па стану на 1 студзеня 1938 года ў Докшыцкай абшчыне (у яе ўваходзіла і Глыбокае) было 235 мужчын і 225 жанчын. У Докшыцах кіраваў абшчынай імам Сулейман Якубоўскі, а ў Глыбокім служыў намеснік імама Ібрагім Багдановіч, які жыў на Віленскай вуліцы. У пачатку ХХ стагоддзя глыбоцкія татары спрабавалі атрымаць пляц пад мізар (могілкі) у Барку. Не атрымаўшы на гэта дазвол, у 1919 годзе купілі пляц зямлі ў вёсцы Амбросавічы і залажылі там свой мізар, які захаваўся да сённяшняга часу.

Праект мячэці ў Глыбокім (каля 1936 года)Сваіх школ глыбоцкія татары не мелі, таму адукацыю атрымлівалі ў звычайных школах і гімназіях, нацыянальную і рэлігійную адукацыю – ад “хатніх” настаўнікаў-татараў. Беларускія татары доўгі час захоўвалі самабытныя рысы ў хатнім побыце, вядзенні гаспадаркі, адзенні, фальклоры. Даследчыкі татарскай культуры адзначалі такія характэрныя рысы татар, як сумленнасць, гасціннасць, акуратнасць. Жанчыны-татаркі вылучаліся сціпласцю і цнатлівасцю. У хатах беларускіх татараў было заўсёды чыста, сядзібы ўпрыгожвала мноства кветак. Беларускія татары носяць звычайныя беларускія прозвішчы, але ўласныя імёны нярэдка тыповыя для народаў, якія вызнаюць іслам.

У час Вялікай Айчыннай вайны глыбоцкая мячэць згарэла і больш не аднаўлялася. Татарская вуліца пасля вайны змяніла назву, таму зараз пра прысутнасць у нашым горадзе татарскай абшчыны фактычна нічога больш не нагадвае. Тым не менш, з глыбоцкай зямлі татары не зніклі: пад час правядзення перапісу 2009 года татарамі назвалі сябе 55 жыхароў нашага раёна.