Да Дня беларускай навукі

26 студзеня 2020 года ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускай навукі.З гэтай нагоды наш музей і раённая бібліятэка...

Светлай памяці Юозаса Булькі

11 студзеня 2020 года ў мосарскім касцёле Святой Ганны было надзвычай шматлюдна. Акрамя мясцовых парафіян на імшы...

Глыбокае на старым фотаздымку

Фонды нашага музея папоўніліся новым каштоўным экспанатам. Гэта фатаздымак, зроблены невядомым фатографам у 1920-30-я гады...

Дарогамі вайны. Глыбоцкі раён

Нарысава-публіцыстычная праграма, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, уключае...

Рэха вайны

4 лістапада 2019 года падчас рамонтных работ будынка штаба вайсковай часткі ВК-13 былі знойдзеныя фрагменты надмагільных...

Мосар натхняе!

7 лістапада 2019 года культурна-дэндралагічны комплекс вёскі Мосар наведала група турыстаў з Мінску. У суправаджэнні...

На тэрыторыі культурна-дэндралагічнага комплексу вёскі Мосар закладзены сквер сям'і

У рамках рэспубліканскага праекта па азеляненні гарадоў Беларусі 6 лістапада 2019 года ў культурна-дэндралагічным...

П.ПугачэўскіНарадзіўся 4 студзеня 1894 года у вёсцы Чарневічы Дзісенскага павета. Бацька, Bociп Нічыпаравіч, быў дзісенскім мешчанінам, адстаўным фельчарам. Вандраваў па азіяцкіх прасторах Pacii i Kiтaя, але асеў у вёсцы Чарневічы Дзісенскага павета. Працаваў у мясцовай i Блошнікаўскай школе граматы, быў псаломшчыкам у Чарневіцкім прыходзе, арганізоўваў будаўніцтва новай царквы, займаўся фельчарскай справай. Пазней сям’я пераехала ў вёску Нарач, што на Вілейшчыне. Палікарп Пугачэўскі паступіў у Віленскую духоўную семінарыю. 3-за свайго вальнадумства быў звольнены з 6-га класа і ўладкаваўся ў Валынскую семінарыю, якую скончыў у 1915 годзе. У верасні 1915 года паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Юр'еўскага ўніверсітэта. Правучыўся толькі адзін год. У верасні 1916 года П. Пугачэўскі становіцца курсантам школы прапаршчыкаў у Пецяргофе, пасля заканчэння якой быў залічаны ў Бузулукскі запасны полк. 

Вясной 1917 года ў складзе 545-га Ахтырскага палка 5-га стралковага корпуса малодшы афіцэр Пугачэўскі прымаў удзел у баявых дзеяннях пад Дзвінскам, Відзамі, Смаргонню. Восенню 1917 года атрымаў званне паручніка і назначэнне на пасаду камандзіра роты. Быў абраны членам палкавога камітэта салдацкіх дэпутатаў. У пачатку 1918 года Пугачэўскі пакінуў армію. Жыў у Цвярской губерні, дзе выконваў абавязкі сакратара Старанасонскага валаснога выканаўчага камітэта, з’яўляўся членам Вышневалоцкага павятовага выканкама. У кастрычніку 1918 года Пугачэўскі прызваны ў Чырвоную Армію і прызначаны камандзірам узвода 3-га Асташкаўскага запаснога палка. З лютага 1919 года на Усходнім фронце. Загадам камандарма М.Тухачэўскага яго пераводзяць у маршавае падраздзяленне, якое рыхтавала папаўненне для  арміі. У жніўні 1919 года Пугачэўскага прызначаюць камандзірам асобнага батальёна 1-й запасной дывізіі, а з лютага 1919 года -- 6-га запаснога палка 5-й арміі. 3 верасня 1920 года П. В. Пугачэўскі загадчык страявога абучэння паўторных курсаў сярэдняга камсаставу 5-й арміі, камандзір 48-га запаснога палка, памочнік камандзіра вучэбна-кадравага палка 35-й стралковай дывізіі, камандзір 314-га стралковага палка 35-й дывізіі. З сакавіка 1922 года камандзір вучэбна-кадравай брыгады 26-й дывізіі. На працягу наступных двух гадоў Пугачэўскі займаў пасады камандзіра палка, выконваючага абавязкі камандзіра і памочніка камандзіра 26-й, 35-й і 12-й стралковых дывізій. Пасля заканчэння вышэйшых акадэмічных курсаў РСЧА (Рабоча-сялянская Чырвоная армія) у Маскве ў 1924 года быў прызначаны начальнікам Сібірскіх паўторных курсаў сярэдняга камсаставу ў Іркуцку. Тут ён ажаніўся з Ганнай Касьянавай, у іх нарадзіўся сын Георгій. У 1928 годзе курсы, якімі кіраваў Пугачэўскі, былі рэарганізаваны ў Іркуцкія курсы камандзіраў пяхоты. Іх зноў узначаліў Пугачэўскі, які перад гэтым скончыў Курсы ўдасканалення вышэйшага каманднага саставу пры Ваеннай акадэміі РСЧА імя М.Фрунзе. 5 гадоў дзейнічалі Іркуцкія курсы, якія рыхтавалі камандзіраў для Забайкальскай групы войск, Сібірскага рэгіёна і Далёкага Усходу. Пасля закрыцця курсаў у чэрвені 1933 года Пугачэўскі атрымаў пасаду камандзіра 20-й стралковай дывізіі. 25 жніўня 1935 года загадам народнага камісара абароны П. В. Пугачэўскі быў прызначаны на пасаду каменданта Ленінграда. Загадам наркама абароны СССР 15 красавіка 1936 года Пугачэўскаму было прысвоена воінскае званне камбрыг. 17 снежня 1938 года Пугачэўскі быў арыштаваны ў цягніку Ленінград—Масква, па дарозе на новае месца работы. Ён прыгавораны па “справе Тухачэўскага” да вышэйшай меры пакарання ў лютым 1938 года. Пасведчанне аб смерці, афіцыйна выдадзенае сям’і ў 1956 годзе, датавана 8 снежня 1939 года. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.