Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

"Браслаўскія зоры" для Глыбоччыны

30 сакавіка 2026 года ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы-вернісажу "Браслаўскія зоры", на якой прысутнічалі...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

«Платочной радуги узор»

Пад такой назвай пачала работу ў нашым горадзе выстава арыгінальных паўлавапасадскіх хустак і шаляў з прыватнай...

«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

Лявонцій РакоўскіПісьменнік, член Саюза пісьменнікаў СССР.

Нарадзіўся 28 снежня 1895 года (9 студзеня 1896 года) у мястэчку Глыбокае Дзісенскага павета Віленскай губерні ў сям’і валаснога пісара. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Вільні паступіў у 1915 годзе ў Кіеўскі ўніверсітэт на гісторыка-філалагічны факультэт, які не паспеў скончыць па прычыне грамадзянскай вайны. Будучы пісьменнік пайшоў служыць у Чырвоную Армію, потым некаторы час працаваў ў валасным выканаўчым камітэце, дзе займаўся пытаннямі па-за школьнай адукацыі. 

У 1922 годзе прыехаў ў Петраград і паступіў на прававое аддзяленне факультэта грамадскіх навук Петрагарадскага ўніверсітэта. Яшчэ студэнтам пачаў працаваць ў газеце “Ленінградская праўда”. Яго артыкулы, заметкі, рэпартажы часта з’яўляліся на старонках газеты пад рознымі псеўданімамі.

Пісаць апавяданні і вершы пачаў з дзяцінства. Першае апавяданне “Помста” было надрукавана ў часопісе “Ленінград” у 1924 годзе. У 1927 годзе выйшаў зборнік Ракоўскага “Зялёная Амерыка”, куды ўвайшлі аповесць “Гадзіннік”, (1925 – 1926), апавяданні “Помста” (1924), “Пастаяльцы” (1926), “Вяселле” (1925), “Конь”, (1923-1925), “Купля” (1925), “Простая думка” (1926) і “Зялёная Амерыка”. Затым з’явіліся і іншыя кнігі – зборнік апавяданняў і аповесцей “Сівапляс” (1928), аповесці “Блудны д’ябал” (1928), раман “Чацвёртая жонка” (1930 – 1931).  У сярэдзіне 1930-х гадоў Л.Ракоўскі абраў у літаратуры гістарычны жанр. Першы гістарычны раман «Здзіўлены Капітан» (1936), прысвечаны эпосе праўлення Анны Іаанаўны, аб трагічным лёсе капітан-лейтэнанта марскога флоту Аляксандра Вазніцына. Незадоўга да пачатку вайны з’явіўся раман Ракоўскага “Генералісімус Сувораў”, якая стала першай кнігай у трылогіі аб вялікіх рускіх палкаводцах.  У гады Вялікай Айчыннай вайны ён становіцца ваенным карэспандэнтам, пастаянным аўтарам франтавой газеты “На варце Радзімы” і газеты народнага апалчэння “На абарону Ленінграда”.  У 1943 годзе Ракоўскі на аснове ўспамінаў членаў сям’і і баявых сяброў партызана Канстанціна Заслонава напісаў “Кастанцін Заслонаў”. Прыкладна ў гэты ж час вядзе працу на другой кнігай трылогіі – раманам “Адмірал Ушакоў”, які пабачыў свет у 1952 годзе. Завяршыў трылогію надрукаваны ў 1960 годзе раман “Кутузаў”.  Тэме грамадзянскай вайны Ракоўскі прысвяціў дзве кнігі – “Франтавая азбука” і “Міхаіл Тухачэўскі”(1964).  Адной з апошніх работ пісьменніка было апавяданне “Жыццю наперакор. Аповесць аб Марлінскім” (1978), дзе апісаў жыццёвы шлях пісьменніка і дзекабрыста Аляксандра Бястужава.  У 1925 годзе ў газеце “Ленінградская праўда” Ракоўскі апублікаваў нарысы пра Беларусь (“Два гады”, “Лісты з Барысава”, “На Бабруйшчыне”, “У Слуцку – усё па-людску” і інш.). Ён пераклаў на рускую мову п’есы “Паўлінака” Янкі Купалы і “Вайна вайне” Я. Коласа, раман “Мінскі напрамак” І. Мележа, аповесць “Андрэйка” П. Кісялёва, апавяданні М. Лынькова, зборнік апавяданняў беларускіх дзяцей, якія перажылі жах фашызму “Ніколі не забудзем!”.  Раманы Л. Ракоўскага пераведзены на нямецкую, польскую, балгарскую, кітайскую, літоўскую, якуцкую, башкірскую мовы. 

Памёр 15 жніўня 1979 года ў Ленінградзе, пахаваны на Паўночных могілках.