Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

"Браслаўскія зоры" для Глыбоччыны

30 сакавіка 2026 года ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы-вернісажу "Браслаўскія зоры", на якой прысутнічалі...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

«Платочной радуги узор»

Пад такой назвай пачала работу ў нашым горадзе выстава арыгінальных паўлавапасадскіх хустак і шаляў з прыватнай...

«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

Мікалай Шпайер Ветэрынарны ўрач, арганізатар і кіраўнік ваенна-ветэрынарнай службы Рабоча-Сялянскай Чырвонай арміі, доктар ветэрынарных навук, прафесар, генерал-лейтэнант ветэрынарнай службы.

Нарадзіўся ў 1892 годзе ў мястэчку Глыбокае ў сям'і рамесніка. Атрымаў сярэднюю адукацыю ў яўрэйскім вучылішча. У 1917 годзе скончыў Казанскі ветэрынарны інстытут і паступіў на ваенную службу. Удзельнік першай сусветнай вайны. Падчас Грамадзянскай вайны начальнік ветэрынарнай часткі Першай Коннай Арміі пад камандаваннем Будзёнага.
У 1922-1925 гг. начальнік ветэрынарнага ўпраўлення Маскоўскай ваеннай акругі. Затым быў прадстаўніком Ваенна-ветэрынарнага ўпраўлення Чырвонай Арміі ў Галоўным упраўленні прафесійна-тэхнічнай адукацыі. У 1929-1933 гг. начальнік ваенна-ветэрынарнага факультэта Маскоўскага зоаветэрынарнага інстытута.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў ветэрынарныя аддзелы Паўднёва-Заходняга, Данскога і 1-га Беларускага франтоў, ветэрынарны аддзел групы Савецкіх войск у Германіі. Генерал-маёр (з красавіка 1943 г.), генерал-лейтэнант (з ліпеня 1945 г.) ветэрынарнай службы.

З 1945 года і да звальнення з войска ў 1954 годзе знаходзіўся на навукова-выкладчыцкай працы ў Ваенна-ветэрынарнай акадэміі. У 1954-1964 гг. загадчык кафедры конегадоўлі ў Маскоўскай Ветэрынарнай акадэміі. Доктар ветэрынарных навук (1948), прафесар.
Аўтар манаграфій, зборнікаў, дапаможнікаў і падручнікаў: «Ваенна-ветэрынарная служба», «Ветэрынарная служба ў замежных арміях», «Ваенны конь» і інш.
Узнагароджаны 9 савецкімі ордэнамі: Леніна, Чырвонага Сцяга (1944 г., 1945), Айчыннай вайны I і II ступені, Чырвонай Зоркі (1938, 1942), Кутузава II ступені, Багдана Хмяльніцкага ІІ ступені, польскім ордэнам «Крыж Грунвальда»;
медалямі: "За абарону Сталінграда», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», «За ўзяцце Берліна", "За вызваленне Варшавы», польскімі медалямі «За Варшаву», «Ніцы-Одэр".

Памёр 1 верасня 1964 года, пахаваны на яўрэйскай тэрыторыі Малахаўскіх могілак.