"Глыбоцкі раён: 80 гадоў гісторыі ў падзеях і асобах"
Музейнае мерапрыемства дазваляе здзейсніць віртуальную экскурсію па раённым цэнтры і ўбачыць, як на працягу апошніх 80-ці гадоў мяняўся горад і яго жыхары. Падарожнічаць па Глыбокім дапамогуць старыя архіўныя фотаздымкі, што захоўваюцца ў музейных фондах. Дапоўненыя сучаснымі выявамі з відамі гарадскіх вуліц, будынкаў і плошчаў, яны абавязкова зацікавяць наведвальнікаў мерапрыемства.