"Казка блакітнага льну"
Занятак праводзіцца для вучняў 3-6 класаў у памяшканні музея. Вучні знаёмяцца з тэхналогіяй вырошчвання льну, спецыфікай апрацоўкі сыравіны, працэсам атрымання тканіны. Падчас правядзення занятку выкарыстоўваюцца музейныя прадметы: прасліца, мялка, калаўрот, верацяно. Вучні ўдзельнічаюць у тэматычных гульнях, конкурсах, віктарынах, якія падрыхтавалі для іх музейныя педагогі.