"Падарожжа ў свет школьных прадметаў"
Музейна-педагагічны занятак пераносіць яго ўдзельнікаў у школу пачатку ХХ стагоддзя. Музейныя экспанаты спецыяльнай накіраванасці ствараюць атмасферу школьнага жыцця нашых продкаў і знаёмяць з навучальным працэсам таго часу. Апавяданне пра царкоўна-прыходскую школу пачатку мінулага стагоддзя суправаджаецца не толькі дэманстрацыяй розных атрыбутаў навучальнага працэсу таго часу, але і дае магчымасць дзецям рашыць задачу стогадовай даўнасці з падручніка па арыфметыцы або авалодаць чыстапісаннем, выводзячы літары ў сшытку сапраўдным гусіным пяром.




















