Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

"Браслаўскія зоры" для Глыбоччыны

30 сакавіка 2026 года ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы-вернісажу "Браслаўскія зоры", на якой прысутнічалі...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

«Платочной радуги узор»

Пад такой назвай пачала работу ў нашым горадзе выстава арыгінальных паўлавапасадскіх хустак і шаляў з прыватнай...

«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

Удзельнікі круглага стала ад Глыбокага27 студзеня, у Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту, гарады-пабрацімы Глыбокае і ізраільскі Кір'ят-Бялік правялі па відэасувязі круглы стол, удзельнікі якога абмеркавалі праекты па захаванні гістарычнай памяці аб яўрэйскім насельніцтве.
Глыбокае на мерапрыемстве прадставілі намеснік старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Таццяна Леанідаўна Тарасевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Фёдараўна Карніловіч, а таксама супрацоўнікі Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.
Усіх удзельнікаў круглага стала цёпла вітаў мэр Кір'ят-Бяліка Элі Дукорскі, пасля чаго слова ўзяў Мэір Левітанус - ураджэнец Друі. Ён падзяліўся ўспамінамі пра сваю сям'ю, уцёкі разам з маці з Друйскага гета ў ліпені 1942 года, месяцах тулянняў па лясах, аб дапамозе, якую ім аказвалі мясцовыя жыхары.
У ходзе гутаркі высветлілася, што Мэір Левітанус неаднаразова бываў у нашым горадзе і наведваў брацкія магілы ахвяраў Халакосту. Ён выказаў шчырыя словы ўдзячнасці глыбачанам за захаванне памяці аб земляках-яўрэях, якія загінулі ад рук захопнікаў.
У сваю чаргу Таццяна Леанідаўна падзякавала спадара Левітануса за цікавае апавяданне, распавяла аб тых намаганнях, якія робяцца ў нашым рэгіёне для захавання гістарычнай памяці аб яўрэйскім насельніцтве і запрасіла ўсіх удзельнікаў круглага стала наведаць Глыбокае.