Дваццаць год назад (Беларусьфільм, 1992 год)
Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат быў прыняты ў эксплуатацыю ў студзені 1972 года ў адпаведнасці з загадам Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці СССР №30 ад 20 студзеня 1972 года. Да гэтага моманту на прадпрыемстве была запушчана ў эксплуатацыю першая чарга па вытворчасці згушчанага малака з цукрам, цэльнамалочнай прадукцыі і масла.
З 1 ліпеня 1972 года ў эксплуатацыю запушчана другая чарга па вытворчасці згушчанага малака без цукру. З году ў год прадпрыемства расло і развівалася, нарошчваліся вытворчыя магутнасці, праводзілася тэхнічнае пераўзбраенне. На камбінаце, з першых дзён яго існавання, працавалі як дасведчаныя майстры сваёй справы, так і маладыя, перспектыўныя кадры. Гэта яны стваралі знакамітую глыбоцкую згушчонку.
У 1992 годзе беларускія дакументалісты знялі фільм пра дваццаць гадоў працы найбуйнейшага ў СССР прадпрыемства па перапрацоўцы малака і выпуску малочнакансервавай прадукцыі. Мы прапануем і вам акунуцца ў гісторыю і паглядзець гэты невялікі фільм.




















