Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

"Браслаўскія зоры" для Глыбоччыны

30 сакавіка 2026 года ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы-вернісажу "Браслаўскія зоры", на якой прысутнічалі...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

«Платочной радуги узор»

Пад такой назвай пачала работу ў нашым горадзе выстава арыгінальных паўлавапасадскіх хустак і шаляў з прыватнай...

«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

У Актах Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых і прычыненага імі ўрону грамадзянам, калгасам, грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам СССР (далей Акты Надзвычайнай камісіі), складзеных раённай камісіяй у 1994 годзе, неаднаразова ўказвалася аб правядзенні масавых расстрэлаў мірных савецкіх грамадзян у раёне вёскі Галубічы:

«…составили настоящий акт на расстрелянных советских граждан немецко-фашистскими войсками в составе 30 чел. приехавших из военного городка «Кашары» расположенного близ ст. Подсвилье, окружив д. Мазнево арестовали жителей деревни в количестве 8 человек и под конвоем направлены в м-ко Голубичи, где и были расстреляны южнее м-ка Голубичи в 200 метрах на бывших раскопках балласта, где они и были зарыты. Могилу обнаружить не удалось ввиду обвала земли…» (ГА РФ. Ф. Р-7021. Оп. 92. Д.219. Л. 38.14 марта 1945 г.);

«…составили настоящий акт места расстрела и места захоронения советских граждан, расстрелянных немецко-фашистскими войсками в период оккупации м-ка Голубичи Плисского р-на Полоцкой области БССР. Место расстрела гр-н м-ка Голубичи происходило на бывшем польском полигоне в 200 метрах севернее м-ка Голубичи, где были расстреляно 32 человека… Место захоронения расстрелянных граждан м-ка Голубичи находится на расстоянии 800 метров севернее м-ка Голубичи на бывших раскопках балласта находятся 2 могилы размером 4х10 метров, которые были замаскированы вровень с землей, но в виду усаждения почвы могилы обнаружены» (ГА РФ. Ф. Р-7021. Оп. 92. Д.219. Л. 44.12 марта 1945 г.)

Помнік на брацкай магіле ва ўрочышчы Жвіроўня (фота 1980-х гг.)Мясцовыя жыхары называюць стары закінуты кар'ер пры дарозе з Падсвілля ў Галубічы - Жвіроўня. У даваенны час тут здабывалі жвір, або як сцвярджаюць Акты Надзвычайнай камісіі - баласт. Магчыма здабытую тут пясчана-жвіровую сумесь (баласт) выкарыстоўвалі для падсыпкі чыгуначнага палатна - чыгунка праходзіла побач. Згодна з Актам Надзвычайнай камісіі, на гэтым месцы ў даваенны час знаходзіўся і палігон польскага гарнізона аховы мяжы.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ў казармах польскіх памежнікаў размясціўся нямецкі ахоўны гарнізон, а тэрыторыя былога палігона стала месцам расстрэлаў мірных жыхароў, западозраных акупантамі ў сувязі з партызанамі або тых, хто не выканаў распараджэнні новых улад. Расстрэлы на гэтым месцы праводзіліся ў перыяд з 1942 па 1944 год, пра што сведчаць спісы знішчаных фашыстамі мірных жыхароў Глыбоцкага раёна, надрукаваныя ў кнізе “Памяць. Глыбоцкі раён».
Летам 1942 года ва ўрочышчы Жвіроўня фашыстамі былі масава расстраляны яўрэі мястэчка Галубічы і суседніх населеных пунктаў.
Помнік на брацкай магіле ва ўрочышчы Жвіроўня (фота 2000-х гг.)У пачатку лістапада 1942 года фашысты арыштавалі групу мясцовых падпольшчыкаў, сярод якіх быў і паэт Алесь Дубровіч (Аляксей Рыгоравіч Рэдзька). Ён быў расстраляны разам з бацькам і двума братамі ў Жвіроўне, а іх трупы былі пахаваны сваякамі на грамадзянскіх могілках вёскі Каралевічы.
Усяго за гады акупацыі фашысты і іх памагатыя расстралялі ў Жвіроўне звыш ста савецкіх грамадзян, імёны 59 чалавек былі ўстаноўленыя і занесеныя на мемарыяльныя пліты.
У 1964 годзе на месцы гібелі быў пастаўлены абеліск з зоркай і надпісам: "Вечная памяць героям, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне". Ніжэй размяшчалася таблічка з імёнамі загінуўшых. У 1998 годзе на магіле ўстаноўлены новы абеліск, на якім на мармуровай пліце былі высечаны імёны загінуўшых. Летам 2019 года пліта на брацкай магіле ва ўрочышчы Жвіроўня заменена на новую.