Віртуальнае знаёмства з Мосарам

24 ліпеня 2019 года навуковы супрацоўнік музея Дзмітрый Абрамчык і экскурсавод культурна-дэндралагічнага комплексу в....

У нашым горадзе прайшоў абласны пленэр майстроў дэкаратыўнага жывапісу "Райскі сад - 2019"

У дні "Вішнёвага фестывалю" у нашым горадзе прайшоў абласны пленэр майстроў дэкаратыўнага жывапісу “Райскі сад – 2019”,...

Падарункі музею

Кожны год на “Вішнёвы фестываль” прыязджаюць госці з розных куткоў нашай краіны, а таксама госці з далёкага і блізкага...

У нашым горадзе прайшоў гарадскі квэст "Тайны вішнёвай квецені"

...

Канферэнцыя па садоўніцтву - 2019

У чарговы раз у дні «Вішнёвы фестывалю» у нашым горадзе была арганізавана і праведзена навукова-практычная канферэнцыя...

СТВ. Раніца. Студыя добрага настрою.

«Яны запрасілі ведзьмака, які налажыў заклён». Пабываць на астравах, у пячоры і Версалі можна і ў Беларусі... ...

Гарады Беларусі. Глыбокае.

Зусім нядаўна на канале «Беларусь 24» выйшла чарговая тэлеперадача "Гарады Беларусі", якая запрашае ў займальнае...

Журнал баявых дзеянняў 89-й танкавай брыгады1.07.1944. З 16.30 брыгада рыхтавалася да выканання новай баявой задачы ў паўднёва-заходнім кірунку.
Праціўнік адыходзіць у паўднёва-заходнім і паўднёвым напрамку, з мэтай прыкрыцця адыходу сваіх войскаў і эвакуацыі складоў з Глыбокага выставіў моцны заслон пяхоты, узмоцненай самаходнымі ўстаноўкамі (СУ «Фердынанд»), танкамі і артылерыяй, якія дзейнічаюць з засад, адкрывае ўпартае супраціўленне прасоўванню частак брыгады.
Да 23.00 праціўнік аказаў супраціўленне з мяжы: 6 СУ «Фердынанд» на гасцінцы на поўдзень ад возера Забелле; пяхота - 0,7 км на поўдзень ад Пятроўскія, 1 км на паўднёвы захад ад Запруддзе, на ўсход ад Літоўшчна; артылерыя - на ўсход ад Юльянава і на поўнач Бурсы і лес на паўночны ўсход ад Бурсы; танкі - на ўсход ад Бурсы.
Брыгада з 22.00 выступіла з лесу і здзейсніўшы 30 км марш да 22.30 галаўной калонай танкаў (202-й танкавы батальён) дасягнула вышыні што на поўнач ад Бурсы і была атакаваная моцным агнём СУ «Фердынанд» і артылерыяй праціўніка, спыніла рух. Па загадзе камандзіра брыгады была выслана пешая разведка, якая ўстанавіла наяўнасць СУ, артылерыі, танкаў і пяхоты праціўніка на мяжы, панесла страты і параненымі вярнулася, а танкавыя батальёны брыгады да 1.00 занялі абарону на рубяжы:
3-ці танкавы батальён – паўднёвы ўсход ад Нарушова,
203-ці танкавы батальён - на паўночны ўсход 1 км ад Літоўшчына,
202-ці танкавы батальён - Пятроўскія.

2.07.1944.
У чаканні падыходу матарызаванага батальёна аўтаматчыкаў (МБА) танкавыя батальёны вялі разведку шляхоў адыходу праціўніка і рыхтаваліся да атакі. 1 ліпеня мотастралковы батальён (МСБ), не паставіўшы ў вядомасць камандзіра вярнуўся з маршу назад.
Да 2.00 прыбыў МБА, якому была пастаўлена задача, дзейнічаючы з мяжы Пятроўскія, падтрымаць атаку танкаў. Да 6.00 камандны пункт заняў асобны дом на поўдзень ад адзнакі 181.5.
Танкавыя батальёны:
3-ці танкавы батальён – паўднёвы ўсход ад Літоўшчына,
203-ці танкавы батальён - на поўдзень ад Мушкат,
202-ці танкавы батальён - Пятроўскія.
У 11.30 брыгада перайшла ў атаку, здзейсніўшы абходны манеўр справа ў напрамку Плевокі-Лапатовшчызна. МБА з 202-м танкавым батальёнам наступала каля гасцінца і злева ад яго ў напрамку Бурсы. Атака поспеху не мела, так-як праціўнік аказаў упартае супраціўленне СУ і артылерыяй, падцягнуўшы дадаткова з паўднёвага боку Забелля танкі і па гасцінцы ў напрамку Шуняўцы пяхоту з артылерыяй і СУ. Брыгада зноў перайшла да абароны, вядучы агонь з месца.
202-й танкавы батальён з МБА працягваў наступаць ў агульным кірунку Глыбокае. Да 15.00 праціўнік пачаў аказваць меншае супраціўленне, адыходзячы ў паўднёвым накірунку, нясучы значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы.
Да 16.00 танкавыя батальёны выйшлі на рубеж: Мярэцкія - воз. Забелле - на поўнач ад Бурсы. МБА выйшаў на поўдзень ад Бурсы і заняў абарону. Пасля праведзенага бою брыгада працягвала заставацца на ранейшым рубяжы, прыводзіла сябе ў парадак, рыхтуючыся да выканання пастаўленай задачы.
У выніку праведзеных баявых дзеянняў брыгада авалодала населенымі пунктамі: Пятроўскія, Мярэцкія, Плявокі, Марцэбыліна, фальварак Марцэбыліна, Бурсы.
За дзень бою брыгада мела страты:
згарэла танкаў - 2
падбітыя - 4
засела ў балоце - 2
забітымі - 9 чал.
параненымі - 7 чал.
Страты праціўніка:
знішчана салдат і афіцэраў - да 150
ПТОР - 7
ПТР - 8
мінамётаў - 3
станковых кулямётаў - 3
падбітыя СУ «Фердынанд» - 1
3.07.1944. Праціўнік, пасля жорсткага бою на рубяжы Літоўшчна - Пятроўскія - Бурцы, у ноч з 2 на 3 ліпеня пакінуў мястэчка Глыбокае і адыходзіць у агульным кірунку на Дунілавічы.
Брыгада, дзейнічаючы з мяжы Бурсы - воз. Забелле - фальварак Юльянава, правёўшы абходны манеўр, авалодала населенымі пунктамі: Папшычы, Забелле, Абруб, Папатоншчына, Беразвечча, Міхайлаўка, Глыбокае. Сваім правым флангам 202-гі танкавы батальён, дзейнічаючы уздоўж шашы, наткнуўся на міннае поле, прасоўвання не меў, праводзіў размініраванне дарогі. Авалодаўшы вышэйазначанымі населенымі пунктамі і мястэчкам Глыбокае, брыгада працягвала дзейнічаць у сваім кірунку ў складзе 203-га танкавага батальёна і МБА. 202-гі танкавы батальён, па загадзе корпуса быў накіраваны ў распараджэнне камандзіра 44-й мотастралковай брыгады.
Да 15.00 брыгада дасягнула ручая Аржаніца, дзе затрымалася на пераправе. Фарсіраваўшы раку Аржаніца, брыгада працягвае выконваць пастаўленую задачу.

(матэрыял падрыхтаваны на падставе “Журнала баявых дзеянняў 89-й танкавай брыгады”)