Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

"Браслаўскія зоры" для Глыбоччыны

30 сакавіка 2026 года ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы-вернісажу "Браслаўскія зоры", на якой прысутнічалі...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

«Платочной радуги узор»

Пад такой назвай пачала работу ў нашым горадзе выстава арыгінальных паўлавапасадскіх хустак і шаляў з прыватнай...

«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

Сярод нашых землякоў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, нямала выдатных савецкіх военачальнікаў. Гэта і Герой Савецкага Саюза генерал-лейтэнант Казлоў Пётр Міхайлавіч, і генерал-лейтэнант Карпеза Ігнацій Іванавіч, і генерал-маёр ветэрынарнай службы Мікалай Маркавіч Шпаер. Публікацыю матэрыялаў пра нашых землякоў, герояў-ардэнаносцаў Вялікай Айчыннай вайны, мы прапануем наведвальнікам нашага сайта.

Рагацень Канстанцін ІгнатавічРагацень Канстанцін Ігнатавіч. У вёсцы Зарубчыкі Залескага с/с нарадзіўся герой-ардэнаносец.
У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў у 124-м гвардзейскім стралковым палку 41-й гвардзейскай стралковай дывізіі, а затым у 660-м стралковым палку 406-й стралковай дывізіі. Тройчы быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Першая ўзнагарода была ўручана палкоўніку Канстанціну Ігнатавічу яшчэ ў чэрвені 1942 года.
25 верасня 1943 года камандаванне 53-й арміі ўручыла камандзіру 41-га стралковага палка 84-й Харкаўскай стралковай дывізіі палкоўніку Рагаценю Канстанціну Ігнатавічу другі ордэн Чырвонага Сцяга. Ва ўзнагародным лісце подзвіг героя апісаны наступным чынам: «У баях з нямецкімі акупантамі праявіў мужнасць, адвагу, пагарду да смерці і бязмежную адданасць Маці-Радзіме. За непрацяглы перыяд часу полк пад яго камандаваннем, ведучы жорсткія баі з ворагам, дамогся вялікіх поспехаў. Палкоўнік Рагацень увесь час знаходзіўся на пярэднім краі, непасрэдна ў баявых парадках.
У баях за Буракасаўгас Каламакскага раёна Харкаўскай вобласці 13-15 верасня 1943 года ён асабіста, знаходзячыся ў баявых парадках, кіраваў боем і сваім прыкладам натхняў байцоў і камандзіраў на новыя подзвігі ў імя Радзімы. У баях за гэты ўмацаваны раён вораг страціў шмат жывой сілы, стралковай зброі і цяжкі танк.
19 верасня 1943 года полк у жорсткім баі пад камандаваннем падпалкоўніка нанёс вялікія страты ворагу, фарсіраваў р. Каламак і заняў г. Каламак. У баях у р-не с. Войнаўка Чуткоўскага раёна полк нанёс ворагу вялікія страты, адбіўшы контратаку шасці танкаў, заставіў ворага ўцякаць і захапіў адну аўтамашыну, склад паліва і двух палонных, тут жа быў знішчаны адзін танк.
У выніку жорсткіх двухдзённых баёў полк 22 верасня 1943 года фарсіраваў р. Верскла і ўварваўся ў траншэі ворага на ўскраіне г. Палтава. У працяглых баях полк прымусіў ворага да адыходу і, прайшоўшы праз цэнтр горада да 3.00 23.09.43 г., выйшаў на яго паўднёвую ўскраіну. Пад камандаваннем падпалкоўніка, полк за кароткі перыяд часу прынёс вызваленне некалькім гарадам і дзясяткам сёлаў».
Трэцім ордэнам Чырвонага Сцяга наш зямляк быў узнагароджаны ўжо пасля Перамогі, загадам камандавання ад 6 лістапада 1945 года.

Скакоўскі Леанід КарлавічСкакоўскі Леанід Карлавіч. У некалі буйным населеным пункце нашай Глыбоччыны - вёсцы Задарожжа ў канцы ХІХ стагоддзя пражывала звыш 200 жыхароў. Тут 21 лютага 1897 года нарадзіўся палкаводзец - Скакоўскі Леанід Карлавіч. У маі 1919 года ён быў прызваны ў армію.
З першых дзён вайны Леанід Карлавіч у дзейнай арміі ў складзе 303-га асобнага кулямётнага артылерыйскага батальёна. У лістападзе 1944 года палкоўніку Скакоўскаму Леаніду Карловічу ўручана баявая ўзнагарода - ордэн Чырвонага Сцяга. За баявыя заслугі ў лістападзе 1945 года герой Вялікай Айчыннай вайны атрымаў чарговую ўрадавую ўзнагароду - ордэн Леніна.

Якаў Ануфрыевіч Майсеенка Якаў Ануфрыевіч. Нарадзіўся 16 верасня 1896 года ў невялікім засценку Васюты, што знаходзіўся каля 3-4 км на захад ад горада Глыбокае. Са жніўня 1915 года па люты 1918 года праходзіў службу ў рускім царскім войску ў званні ўнтэр-афіцэра. Затым працаваў у ваенным камісарыяце металургічнага завода горада Надзеждзінска (Іркуцкая вобласць). З верасня 1918 года па красавік 1919 года - загадчык справаводства штаба 3-й арміі Усходняга фронту. У перыяд з 1919 па 1920 год праходзіў службу на пасадзе камандзіра роты 264-га стралковага палка 30-й Іркуцкай стралковай дывізіі. Удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць войск адмірала Калчака і генерала Урангеля. Пасля ранення з мая па верасень 1921 года з'яўляўся камендантам горада Навамаскоўска (Тульская вобласць). Пасля лячэння, зноў прызваны ў рады Чырвонай арміі на пасаду камандзіра роты 88-га стралковага палка 30-й Іркуцкай стралковай дывізіі. Пасля заканчэння Ваенна-тапаграфічнай школы службу праходзіў на пасадзе тапографа. У 1938 годзе адпраўлены ў запас.
Якаў Ануфрыевіч з жонкай і ўнукаміУ гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў выкладчыкам Сталінградскага і Мурамскага ваенных вучылішчаў сувязі, памочнікам начальніка тапаграфічнага аддзела штаба Заходняга фронту. З кастрычніка 1944 года ўзначаліў тапаграфічнае аддзяленне штаба 39-й арміі 3-га Беларускага фронту. Загадам камандавання ад 2 ліпеня 1944 года маёр Майсеенка Якаў Ануфрыевіч прадстаўлены да баявой узнагароды - ордэна Чырвонай Зоркі. У лістападзе 1944 года Якаў Майсеенка ўзнагароджаны чарговай урадавай узнагародай - ордэнам Чырвонага Сцяга.
У сакавіку 1945 года маёр тапаграфічнай службы Майсеенка Якаў Ануфрыевіч узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені, а ў канцы красавіка таго ж года яму ўручана чарговая ўрадавая ўзнагарода - ордэн Леніна. 9 мая 1945 года ўзнагароджаны медалём "За ўзяцце Кёнігсберга".
Пасля вайны Якаў Ануфрыевіч працягнуў службу ў Забайкальска-Амурскай ваеннай акрузе, а  затым  у  тапаграфічным аддзеле штаба 38-й арміі Прыкарпацкай ваеннай акругі. У верасні 1945 года ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені і медалём "За перамогу над Японіяй". У 1950 годзе палкоўнік Майсеенка Якаў Ануфрыевіч узнагароджаны другім ордэнам Чырвонага Сцяга.
У кастрычніку 1954 года наш зямляк-ардэнаносец звольнены ў запас.

Мятла Сямён АляксеевічМятла Сямён Аляксеевіч. Нарадзіўся ў вёсцы Гатаўшчына Ломашаўскага с/с. Прызваны на вайсковую службу яшчэ ў чэрвені 1919 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны, даслужыўся да звання маёра Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны пражываў у Ленінградскай вобласці. З першых дзён вайны добраахвотнікам уступіў у рады дзеючай арміі.
На пасадзе камандзіра 9 асобнага батальёна механізацыі чыгуначных работ 9 асобнай чыгуначнай брыгады прымаў удзел у будаўніцтве чыгуначнай пераправы праз р. Нява, узвядзенні і забеспячэнні камунікацый на Ладажскім возеры. За ўмелае кіраўніцтва і арганізатарскія здольнасці ў лютым 1943 года Сямён Аляксеевіч быў узнагароджаны ордэнам Чырвоная Зорка.
20 кастрычніка 1944 года загадам камандавання 3 Прыбалтыйскага фронту нашаму земляку ўручана чарговая ўрадавая ўзнагарода - ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені. А ўжо ў лістападзе 1944 года ён узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. У 1947 годзе ўзнагароджаны высокай дзяржаўнай узнагародай - ордэнам Леніна. Акрамя гэтага, мае медаль "За абарону Ленінграда", медаль "У памяць 250-годдзя Ленінграда", тры нагрудныя знакі "Ганаровы чыгуначнік".
Пасля вайны разам з сям'ёй жыў і працаваў у Ленінградзе.

Капеліовіч Бенедыкт ІсаакавічКапеліовіч Бенедыкт Ісаакавіч. У ходзе аперацыі "Баграціён" войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту пры падтрымцы войскаў 3-га Беларускага фронту быў вызвалены Глыбоцкі раён. Дзеянне сухапутных войск актыўна падтрымлівалі баявыя эскадрыллі 3-й Паветранай Арміі. Прасоўванне наземных частак Чырвонай Арміі ў Беларускай наступальнай аперацыі было такім імклівым, што штаб 3-й Паветранай Арміі за два месяцы мяняў месца дыслакацыі некалькі разоў. У ліпені 1944 года штаб размясціўся каля вёскі Забелле, што недалёка ад Глыбокага.
Аб баявых аперацыях савецкіх асаў у небе Беларусі пісала ў гэтыя дні вайсковая газета "Савецкі сокал" 3-й Паветранай Арміі. Намеснікам рэдактара і адказным сакратаром франтавой газеты працаваў наш зямляк - Капеліовіч Бенедыкт Ісаакавіч.
Нарадзіўся Бенедыкт Ісаакавіч у 1905 годзе ў Глыбокім у невялікай яўрэйскай сям'і. Устанавіць дакладнае месца, дзе пражывала іх сям'я, пакуль не ўдалося. Вядома толькі тое, што згодна з «Спісам домаўладальнікаў мястэчка Глыбокае за 1921 год», у нашым горадзе пражывала некалькі яўрэйскіх сем'яў на цэнтральных вуліцах з прозвішчам Капеліовіч.
У журналістыку наш зямляк прыйшоў яшчэ ў 1922 годзе. У 1932 годзе ён працаваў у варонежскай газеце “Камуна” . Пасля пачатку вайны вёў працу па стварэнні агітацыйных антыфашысцкіх улётак. На самалётах Па-2 на малых вышынях франтавыя газетчыкі ўначы падкрадваліся да пазіцый ворага і скідалі друкаваны груз на нямецкія пазіцыі. Не раз даводзілася выконваць такія заданні і малодшаму лейтэнанту Капеліовічу. У ноч з 15 на 16 снежня 1941 гады самалёт, у якім ён знаходзіўся, падбілі зенітныя ўстаноўкі фашыстаў. На шчасце, дасведчаны лётчык дацягнуў да лініі фронту і цудам пасадзіў самалёт у балота.
З лістапада 1941 года Бенедыкт Ісаакавіч працуе ў якасці ваеннага карэспандэнта, а затым рэдактара многіх вайсковых газет. Але галоўнае выданне, дзе ён праявіў сябе як журналіст - газета "Савецкі сокал". У ёй наш зямляк працаваў з моманту яе заснавання і ажно да 1953 года. Па яго ініцыятыве і асабістым удзеле ў штурмавых часцях арміі арганізоўваліся і праводзіліся спецыяльныя нарады паветраных стралкоў па перадачы вопыту наступальных баёў, узаемадзеяння авіяцыі з наземнымі войскамі і інш.
Вайну скончыў ва Ўсходняй Прусіі ў званні маёра. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі "За баявыя заслугі", "За ўзяцце Кёнігсберга" і "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг."
З 1945 па 1953 год працаваў рэдактарам газет "Баявая вахта" і "Савецкі сокал", а таксама адказным сакратаром ліпецкай газеты "Ленінскі сцяг". Памёр у 1978 годзе.