Запрашаем да удзелу!

25 ліпеня 2019 года адбудзецца квэст “Таямніца вішнёвай квецені”. Запрашаем прыняць удзел у гэтым захапляльным падарожжы...

Моладзевы патрыятычны форум «Я памятаю! Я ганаруся!»

1-3 ліпеня 2019 года ў нашым горадзе праходзіў моладзевы патрыятычны форум «Я памятаю! Я ганаруся!», прысвечаны 75-гадавіне...

Адбыўся велапрабег "Дарогамі партызанскай славы"

29-30 чэрвеня 2019 года адбыўся велапрабег, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў....

Мітынг-рэквіем "Свечка Памяці"

Мітынг-рэквіем "Свечка Памяці" адбыўся 22 чэрвеня 2019 года ў нашым горадзе. Ля месца жалобнай цырымоніі ў Парку Перамогі...

“Тата! Твой выхад!”

16 чэрвеня на цэнтральнай плошчы горада прайшоў форум “Тата! Твой выхад!”, прысвечаны Міжнароднаму дню бацькі. Наш музей...

Велапрабег "Дарогамі партызанскай славы»

29-30 чэрвеня 1944 года савецкія войскі, развіваючы наступленне, уступілі ў першыя баі з фашыстамі па вызваленні тэрыторыі...

Эстафета "Пламя міру" у Глыбоцкім раёне

Эстафета агню галоўнай спартыўнай падзеі года працягвае ўрачыстае шэсце па Беларусі. 27 мая "Полымя міру" сустракалі ў...

15 лютага - дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Амаль у кожным беларускім горадзе ў знак памяці і павагі да воінаў-інтэрнацыяналістаў устаноўлены помнікі і ўзведзены мемарыялы. Помнік воінам-афганцам у Глыбокім мае сваю гісторыю, пра якую хацелася б згадаць, гартаючы пажоўклыя старонкі газеты «Веснік Глыбоччыны» за 2000 год. У артыкуле Ганны Капшуль «Ушанаванне подзвігу воінаў-афганцаў» за 6 красавіка 2000 года паведамлялася:

Помнік воінам-афганцам (фота 1995 г.)“У 1995 годзе раённы савет воінаў-інтэрнацыяналістаў выступіў з прапановай аб рэканструкцыі памятнага знака нашым землякам, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку ў Афганістане. Раённы выканаўчы камітэт падтрымаў гэтую ініцыятыву, і работа пачалася. Знайшлі выканаўцу праекта помніка, заключылі дамоўленасць з Мінскім мастацка-вытворчым камбінатам, актывізавалі работу па прыцягненню спонсарскіх ахвяраванняў. Значную матэрыяльную падтрымку аказала Полацкае прамыслова-камерцыйнае прадпрыемства “Трыяда”, былое малое прадпрыемства “Спадарожнік”, паступілі сродкі з раённага бюджэту, шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый раёна”.

У артыкуле паведамлялася, што ў канцы жніўня 2000 года наш горад наведалі аўтар будучага помніка, беларускі скульптар Уладзімір Іванавіч Жбанаў і яго суаўтар - Аляксандр Іванавіч Козел. У парку Перамогі яны падзяліліся задумкамі пра свае творчыя планы.

Адкрыццё помніка воінам-афганцам (16 верасня 2000 года)“На месцы былога памятнага знака цяпер устанаўліваецца скульптура. Двухметровая фігура юнака са зброяй у руках сімвалізуе бясстрашнасць, гатоўнасць выканаць воінскі абавязак. Гэтыя пачуцці мне добра вядомыя, бо сам прайшоў баявымі дарогамі Афганістана не адзін кіламетр. Гэты помнік не толькі ўвекавечвае памяць загінуўшых. Ён тым, хто прайшоў баявымі дарогамі і ведае, што такое вайна. Мой суаўтар Аляксандр Іванавіч выдатны скульптар па рабоце з каменем. І ўсё, што датычыцца афармлення помніка гэтым відам матэрыялу, - яго задумка. Няхай вам не здаецца, што сюды можна было б прывезці любы камень. Патрэбны быў такі матэрыял, які мог бы падкрэсліць усю трагічнасць перажытага. Цяпер, калі мы ўжо бачым вынік сваёй працы, можам прапанаваць дзеля яе поўнай завершанасці невялічкі штрых – у цэнтры камянёў-валуноў просіцца каменная кветачка, накшталт стылізаванага эдэльвейса, які сімвалізуе прыгажосць, жыццё і непакорнасць перад выпрабаваннямі” – падзяліліся скульптары.

Урачыстае адкрыццё помніка воінам-інтэрнацыяналістам адбылося 16 верасня 2000 года. Газета “Веснік Глыбоччыны” у артыкуле “Памяць патрэбна не мёртвым, памяць патрэбна жывым” паведамлялася пра мерапрыемства наступнае:

“Былыя воіны-інтэрнацыяналісты, а іх пражывае ў раёне 121 чалавек, у дзень адкрыцця помніка ў 10 гадзін раніцы сабраліся ў зале пасяджэнняў Дома Саветаў. Да іх далучыліся родныя тых воінаў, чые жыцці абарваліся на чужыне. На сустрэчу прыбылі: старшыня рэспубліканскага Саюза Ветэранаў вайны ў Афганістане С.М. Гаварушкін, старшыня абласной арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане А.Б. Гудкоў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ В.П. Хрол, аўтар помніка, скульптар У.І. Жбанаў і яго сааўтар А.І. Козел, работнікі райвыканкама на чале з яго старшынёй М.М. Кандзерскім.

З уступным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама М.П. Чарапкоўскі. Ён гаварыў пра тое, што Глыбоччына свята захоўвае памяць пра тых сваіх землякоў, якіх сёння няма з намі. Воінаў-інтэрнацыяналістаў вітаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.П. Хрол. Ён выканаў ганаровую місію – уручыў прысутным юбілейныя медалі “55 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”. Гэтую ўзнагароду атрымалі і родныя тых воінаў-афганцаў, што загінулі на чужыне.

Адкрыццё помніка (16 верасня 2000 года)Затым дзеянне перанеслася на месца правядзенне ўрачыстасці. Прыгожай калонай, пад гукі духавога аркестра рушылі яе ўдзельнікі ў парк Перамогі. Ля помніка ў ганаровай варце застылі воіны, а ўздоўж дарожкі – дзяўчаты ў жалобных хусцінках з запаленымі свечкамі ўвасаблялі смутак, жалобу і боль. Ля падножжа помніка на мармуровай дошцы надпіс: “Светлай памяці землякоў-глыбачан воінаў-інтэрнацыяналістаў, што загінулі ў імя Айчыны”. Пасля таго, як была перарэзаная чырвоная стужка, салдаты тройчы далі залп. Зноў і зноў да мікрафона сталі падыходзіць тыя, для каго тэма афганскай вайны болем адгукаецца ў сэрцы. Слова меў Станіслаў Гаварушкін і скульптар, у мінулым афганец, Уладзімір Жбанаў, старшыня раённага Савета ветэранаў вайны ў Афганістане А.П. Ждановіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.П. Хрол, брат Рамана Мацеюна, які праз тры месяцы пасля смерці брата сам аказаўся ў Афганістане. Хвіліна маўчання, па заканчэнні якой народная акадэмічная капэла гарадскога Дома культуры выканала малітву, затым адбылося асвячэнне помніка. Урачыстасць усхвалявала многіх прысутных. Людзі не саромеліся слёз, а да падножжа скульптуры клаліся жывыя кветкі. Апошнімі сваю пашану аддалі вайскоўцы. Яны, прыгожа чаканячы крок, прайшлі строем ля помніка”.

Успомніць тыя памятныя дні дазваляюць сёння не толькі старонкі раённай газеты, але і фатаграфіі, якія беражліва захоўваюць фонды Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.