"За бяспеку разам"

З 22 сакавіка ў Глыбоцкім раёне пройдзе рэспубліканская акцыя "За бяспеку разам"....

«Глыбоччына: 85 гадоў гісторыі і дасягненняў»

18 сакавіка стартаваў марафон «Глыбоччына: 85 гадоў гісторыі і дасягненняў», прысвечаны юбілею нашага раёна. На працягу...

"Дарогамі герояў. Вызваленне Глыбоччыны"

З новым музейна-педагагічным заняткам "Дарогамі герояў. Вызваленне Глыбоччыны", прысвечаным 80-годдзю Вялікай Перамогі,...

Падведзены вынікі працы ў 2024 годзе

Сёння ў Гарадскім доме культуры прайшла выніковая нарада работнікаў сектара культуры Глыбоцкага раённага выканаўчага...

Сімвал грамадзянскай сталасці ўручылі юным глыбачанам

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у актавай зале Занальнага дзяржаўнага архіва прайшла Усебеларуская...

"Наша роднае! Беларускае!"

Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, зацверджаны ў 1999 годзе рашэннем ХХХ сесіі Генеральнай...

Да юбілею раёна

2025 год стаў юбілейным для нашага раёна. 85 гадоў таму, адбылася сапраўды гістарычная падзея - быў утвораны Глыбоцкі раён,...

Ксёндз пралат Юозас БулькаВосенню 1988 года ў вёску Мосар Глыбоцкага раёна прыехаў новы жыхар. Гэтага невысокага, пажылога чалавека (на той час яму было амаль 63 гады), які размаўляў з моцным акцэнтам, звалі Юозас Булька. Ён прыехаў у Мосар, каб узначаліць мясцовую каталіцкую парафію Святой Ганны. Наўрад ці маглі вяскоўцы ў той час уявіць сабе, што гэты немалады святар з дзіўным імем у хуткім часе зменіць жыццё ўсёй вёскі. Пры гэтым назваць новага ксяндза вопытным святаром не даводзілася, бо святаром ён стаў усяго за год да прыезду на Глыбоччыну. Яго шлях да служэння Богу аказаўся незвычайна доўгім.
Ля роднай хатыЮозас Булька нарадзіўся 27 снежня 1925 года ў невялікай літоўскай вёсцы Рыпайчай Уцянскага раёна ў сялянскай сям’і. Бацькі рана не стала, хлопчыка выхоўвалі маці, бабуля і цётка-манахіня. З маленства Юозас марыў стаць святаром, але вайна, якая прыпала на яго юнацкія гады, унесла свае карэктывы. Рэлігійны ўціск, што пачаўся ў Літве пасля далучэння да Савецкага Саюза, таксама не садзейнічаў здзяйсненню дзіцячых мар. Таму пасля вайны, атрымаўшы школьны атэстат, ён паступае ў сельскагаспадарчы тэхнікум, але адтуль па словах самога святара яго “выкінулі за веру”. У выніку малады чалавек уладкоўваецца на Вільнюскі завод электравымяральнай тэхнікі простым рабочым, з цягам часу на тым жа прадпрыемстве пераходзіць на працу ў аддзел кадраў.

Юозас з блізкімі яму людзьмі - матуляй і цёткайУжо тады будучы ксёндз праявіў актыўную грамадзянскую пазіцыю, стаўшы кіраўніком пярвічнай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа, прычым свае словы ён заўсёды імкнуўся пацвердзіць справай. Пад час працы ў Вільнюсе Юозас Булька ахвяраваў для выратавання іншых 15 літраў крыві, атрымаўшы за гэта нагрудны знак “Ганаровы донар СССР”. Другім кірункам яго дзейнасці стала сапраўдная вайна з п’янствам, якую ён вёў на заводзе не звяртаючы ўвагі на пасады. Нарэшце, не гледзячы на значныя поспехі ў гэтай карыснай справе, канфлікт з начальствам вымусіў рупліўцу на ніве цвярозасці пакінуць прадпрыемства не дапрацаваўшы некалькі год да пенсіі.
Падрыхтоўка да экзаменаўГэты, здавалася б, удар лёсу, на самой справе стаў для немаладога ўжо чалавека пэўнай кропкай адліку новага жыцця. Юозас Булька пачынае служыць закрыстыянам у касцёле, потым паступае на вучобу ў духоўную семінарыю. Яго дзіцячым памкненням было наканавана рэалізавацца ў 1987 годзе, калі ў польскім горадзе Улацлавак Юозас Булька прыняў сан каталіцкага святара. У наступным годзе наваспечаны ксёндз па запрашэнню біскупа Тадэвуша Кандрусевіча прыязджае ў Беларусь, каб служыць Богу і людзям у Мосары і Удзела.
Прадстаўнікі пярвічных арганізацый таварыства Чырвонага КрыжаУ вёсцы Удзела яго чакала сумная карціна – велічны мясцовы храм знаходзіўся ў жахлівым стане. Адабраны ў вернікаў у 1948 годзе, касцёл дзесяцігоддзямі выкарыстоўваўся ў якасці калгаснага сховішча, і пасля вяртання адноўленай парафіі, патрабаваў значнага рамонту. Прыгожы мосарскі храм хоць і быў у савецкія часы пакінуты за вернікамі, але з-за адсутнасці ксяндза, доўгі час быў у заняпадзе. Новаму мосарскаму пробашчу не было калі засмучацца, Юозас Булька разумеў, што толькі праз цяжкую працу аб’яднанымі намаганнямі ўсіх парафіян будзе магчымым аднаўленне абодвух каталіцкіх святынь, і ў гэтай працы ён стаў сапраўдным прыкладам для сваёй паствы.
Пасвячэнне ў ксяндзы. Улацлавак. 1987 годДзеля справы аднаўлення храмаў святар не шкадаваў анічога – немалыя сродкі, што былі ў яго пасля продажу вільнюскай кватэры, а таксама грошы з ашчаднай кніжкі пайшлі менавіта на гэтыя патрэбы. Адрамантаваўшы ўдзелаўскі касцёл Юозас Булька засяродзіўся на працы ў Мосары, пераўтварыўшы касцёл Святой Ганны ў адзін з найбольш вядомых каталіцкіх храмаў Беларусі. Імкнучыся наблізіць вяскоўцаў да Бога, ксёндз пастараўся паказаць веліч Творцы праз хараство прыроды, створанае рукамі саміх вернікаў. З гэтага і пачалася работа па добраўпарадкаванню прыкасцельнай тэрыторыі, будучага буйнога культурна-дэндралагічнага комплексу са шматлікімі скульптурнымі кампазіцыямі, капліцамі і алеямі. Не абмяжоўваючыся адным Мосарам, Юозас Булька вёў будаўніцтва касцёлаў у Шаркаўшчыне, Варапаева, вёсцы Парыж.
Адраджэнне святыні ў вёсцы УдзелаАсобнай старонкай у яго святарскім служэнні стала барацьба з п’янствам. У свой час ксёндз Булька пабываў у кожнай мясцовай сям’і, дзе былі праблемы з алкаголем, адгукаўся на кожную просьбу аб падтрымцы, многім людзям дапамог вярнуцца да сапраўднага жыцця.
У парафіяльным музеіКлапаціўся мосарскі пробашч і пра захаванне гісторыка-культурнай спадчыны краю, прычым як матэрыяльнай, так і духоўнай. Яго намаганнямі ў невялікім касцельным свірне быў створаны этнаграфічны музей, ён аднавіў у Мосары народнае свята Купалле, традыцыйна звязанае тут з Урачыстасцю Святога Яна Хрысціцеля. Праз дзесяць год пасля смерці Юозаса Булькі свята па-ранейшаму аб’ядноўвае ўсіх жыхароў вёскі.
За сваю дзейнасць гэты чалавек неаднаразова ўдастойваўся ўзнагарод як ад духоўных, так і ад свецкіх улад: тытул каноніка Віцебскай дыяцэзіі, прэмія “За духоўнае адраджэнне”, медаль Францыска Скарыны і інш. Але галоўнай узнагародай для яго была любоў і бязмежная павага людзей, сярод якіх ён жыў, служэнню якім ён аддаваў усе свае сілы.
9 студзеня 2010 года на 85-м годзе жыцця святара не стала, праз два дні яго пахавалі каля касцёла Святой Ганны, у сценах якога на працягу дваццаці год ён маліўся за наша выратаванне. Вечная памяць пра ксяндза пралата Юозаса Бульку назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.