Вынікі "Ночы музеяў-2020"

Вось і завяршылася чарговая «Ноч музеяў». У гэтым годзе яна праводзілася ў онлайн-фармаце. Супрацоўнікі музея...

І зноў пра майскую музейную ноч

18 мая ва ўсім свеце музейшчыкі будуць адзначаць прафесійнае свята. Менавіта ў гэты дзень праводзіцца міжнародная акцыя...

Пошукі затопленнага савецкага танка (працяг)

8 мая, напярэдадні дня Вялікай Перамогі, навуковыя супрацоўнікі музея адправіліся ў даўно запланаваную экспедыцыю па...

Пытанні II тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”.

Шаноўныя аматары краязнаўства, мы працягваем гістарычны квіз-марафон “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”....

Пошук затопленага савецкага танка

У ваенны камісарыят Глыбоцкага і Шаркоўшчынскага раёнаў звярнуўся жыхар Глыбокага Тумчонак Вячаслаў Іванавіч з...

Далей ад віруса, бліжэй да музея!

Прыстасуйцеся пад зменлівыя ўмовы!  ...

Памяць сэрца

У адрас Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта паступіў зварот грамадзянкі Кімстач Ганны Дзмітрыеўны з просьбай...

Алесь ДубровічСапраўднае імя - Аляксей Рыгоравіч Рэдзька. Пісьменнік, палітычны дзеяч.

Нарадзіўся ў 1910 годзе ў вёсцы Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай губерні. Пасля таго, як скончыў вясковую школу, займаўся самаадукацыяй. Рана пачаў прымаць удзел у рэвалюцыйнай барацьбе. У 1933 годзе быў удзельнікам I нелегальнага з'езду заходнебеларускіх пісьменнікаў, адзін з ініцыятараў стварэння літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі.

Друкавацца пачаў у 1928 годзе ў прагрэсіўнай газеце “Доля працы”. У 1933 годзе апублікаваны яго першы верш “Беларусь”. У сваім вершы "Мы" малады паэт сцвярджаў: "Натхненне нашае ў змаганні за шчасце новага жыцця". У 1934 годзе працаваў у часопісе "Літаратурная старонка", які быў легальным камуністычным выданнем у Вільні і вакол яго гуртаваліся рэвалюцыйна настроеныя літаратары. У гэтым выданні надрукавана "Дэкларацыя трупы паэтаў да ўcix пісьменнікаў Заходняй Беларусі". У групу пісьменніка, якія падпісалі дэкларацыю, уваходзіў і Алексей Рэдзька, за што неўзабаве і быў арыштаваны польскай уладай i асуджаны. Два з паловай гады ён правёў у Віленскай турме на Лукішках. Палітвязні выдавалі рукапісны часопіс «Краты», дзе Дубровіч змяшчаў свае творы пад псеўданімамі Макар і Мікіта. Пасля судовага працэсу ў 1936 г. выйшаў на свабоду, фактычна адбыўшы пакаранне да суда. У 1936-39 г. друкуецца пад псеўданімам А.Дубровіч у заходнебеларускіх перыядычных выданнях "Беларускі летапіс" і "Калоссе". Яго вершы мелі выразную сацыяльную афарбоўку, клікалі да вызвалення роднага краю з-пад уціску. Максім Танк, які быў рэдактарам літаратурнага аддзела "Беларускага летапісу", вылучаў вершы А.Дубровіча як досыць яркія i арыгінальныя.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР А. Дубровіч працаваў у валасным рабоча-сялянскім камітэце, выбіраўся старшынёй сельсавета, быў дэлегатам народнага сходу ў Беластоку (1939). Перад Вялікай Айчыннай вайной А. Дубровіч працаваў у Вілейскай раённай газеце, змяшчаў там вершы, нарысы. У час вайны вёў падпольную работу ў родных мясцінах на Глыбоччыне, трымаў сувязь з партызанамі. У пачатку лістапада 1941 года гітлераўскія акупанты арыштавалі групу падпольшчыкаў, сярод ix быў i Алексей Дубровіч. Паэт быў расстраляны разам з бацькам і двума братамі каля вёскі Галубічы.

Пахаваны на могілках вёскі Каралевічы. У Глыбокім адна з вуліц носіць імя земляка, яго бюст усталяваны ў скверы знакамітых землякоў.