Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

"Браслаўскія зоры" для Глыбоччыны

30 сакавіка 2026 года ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы-вернісажу "Браслаўскія зоры", на якой прысутнічалі...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

«Платочной радуги узор»

Пад такой назвай пачала работу ў нашым горадзе выстава арыгінальных паўлавапасадскіх хустак і шаляў з прыватнай...

«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

Мікалай МінскіСапраўднае прозвішча – Віленкін.

Нарадзіўся 15 (27) студзеня 1855 года ў мястэчку Глыбокае Віленскай губерні ў збяднелай яўрэйскай сям’і. Адукацыю атрымаў у Мінскай гімназіі, а затым на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта, які закончыў у 1879 годзе. Некаторы час займаўся юрыдычнай дзейнасцю. З сярэдзіны 1980-х гг. быў прысяжным павераным акругі санкт-пецярбургскай судзебнай палаты, затым служыў архіварыусам у Рускім банку. 

У 1876 годзе на старонках «Журнала русских романов и путешествий» былі надрукаваны першыя вершы маладога паэта. Вядомасць М. Мінскаму прынеслі вершы “Сон славяніна” і паэма “На радзіме”, якія былі выдадзены ў 1877 годзе. Тэматыка твораў – славянскі рух.

У 1877 годзе выйшаў першы зборнік вершаў паэта “Стихотворения”. Большая частка вершаў, змешчаных у ім, па настрою была блізкай да рускага народніцтва, у 1883 годзе зборнік быў забаронены царскай цэнзурай. У 1884 годзе Мікалай Мінскі выступае з першай у Расіі дэкларацыяй дэкадэнтаў «Старинный спорт». У гэты перыяд у творчасці Мінскага адбыўся пераход да сімвалізму. Ён супрацоўнічае ў часопісе «Северный вестник». З 27 кастрычніка па 2 снежня 1905 года выдаваў і рэдагаваў сацыял-дэмакратычную газету “Новае жыццё”. На старонках газеты ён друкуе “Гімн працоўных”, робіць скарочаны пераклад “Інтэрнацыянала”. 

У 1907 годзе выйшаў поўны збор вершаў М. Мінскага ў 4-х тамах. Том першы «Белыя ночы»; том другі – «Гістарычныя драмы», том трэці – «Прасветы», том чацвёрты – «Песні кахання». Праз некалькі гадоў газета “Новае жыццё” зачынена, а рэдактар арыштаваны. Пасля выхаду з турмы ён выязджае за мяжу, некаторы час жыве ў Парыжы. У замежны перыяд творчасці М. Мінскі стварае драматычную трылогію “Железный призрак” (1909 г.), «Малое искушение» (1910 г.), «Хаос» (1912 г.), піша гістарычныя драмы. За мяжой раскрыўся і талент яго, як перакладчыка – пераклаў творы Верлена, Шэлі, Байрана, паэму Гамэра «Іліяда». 

У верасні 1913 года Мінскі атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. У час Першай сусветнай вайны служыў ваенным карэспандэнтам у Францыі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі жыў у Берліне, Лондане. Да канца жыцця ён не вярнуўся на радзіму, але доўгі час супрацоўнічаў з СССР, у Лондане працаваў у савецкім прадстаўніцтве. 

У апошнія гады жыцця не займаўся літаратурнай дзейнасцю. Памёр Мікалай Максімавіч Мінскі 2 ліпеня 1937 года ў Парыжы.