“Вішнёвая дзявятка”
Глыбокае – па-свойму незвычайны і непаўторны горад, які беражліва захоўвае мноства тайн і дзіўных гісторый, пра якія можна даведацца падчас экскурсіі. Аднак не менш цікавым, і ўжо куды больш захапляльным знаёмствам з “вішнёвай сталіцай” Беларусі, стане ўдзел у адным з інтэлектуальных гарадскіх квэстаў – “Вішнёвай дзявятцы”.
Кожнае з дзевяці яго заданняў утрымлівае не звыклыя тэкставыя пытанні, а некалькі карцінак, што наводзяць на патрэбны аб’ект або славутасць. Для паспяховага рашэння гэтых галаваломак, вам неабходна скласці з убачаных на картцы вобразаў своеасаблівы сэнсавы пазл, які і выведзе вас да зашыфраванага месца. Справа за малым – завітаць у музей за заданнямі квэста і не забыць пры гэтым галаву – яна безумоўна спатрэбіцца!