"Шукальнікі музейных таямніц"
Любіце прыгоды і казкі? Яны чакаюць вас у музеі! Спецыяльна для аматараў актыўнага інтэлектуальнага адпачынку распрацаваны сюжэтны квэст "Шукальнікі музейных таямніц", які праводзіцца па музейных залах. Квэст будзе цікавы для ўсёй сям'і: дзеці пазнаюць шмат новага і цікавага пра жыццё продкаў, а дарослыя змогуць ненадоўга вярнуцца ў сваё дзяцінства.
Экскурсавод, разам са сваім памагатым дамавічком, накіруюцца з наведвальнікамі на пошукі чароўнага ключыка. А знайсці яго можна толькі выканаўшы ўсе заданні віктарыны, звязаныя з музейнымі экспанатамі. Наш квэст - гэта гульня, якая падорыць вам толькі станоўчыя эмоцыі!