Дзень яднання Беларусі і Расіі. Беларусь і Расія памятаюць...

У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі наш музей прыняў удзел у відэаканферэнцыі "Маленькія героі вялікай краіны",...

Дзень памяці і смутку

Штогод 22 сакавіка ўся Беларусь ушаноўвае памяць загінуўшых жыхароў вёскі Хатынь і іншых населеных пунктаў на тэрыторыі...

У музеі прэзентавалі новую выставу

12 сакавіка 2024 года ў выставачнай зале нашага музея ўпершыню ў гісторыі ўстановы сабралася столькі творчых і...

Дню абаронцаў Айчыны прысвячаецца

Музейшчыкі не маглі абысці ўвагай такое значнае для многіх грамадзян нашай краіны свята як Дзень абаронцаў Айчыны і...

Прэзентацыя выставы адбылася ў музеі

Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у выставачнай зале музея адбылася прэзентацыя выставы-рэквіема "Рэха...

На сувязі Кір'ят-Бялік (Ізраіль)

29 студзеня 2024 года адбылася міжнародная відэаканферэнцыя, прысвечаная Дню памяці ахвяр Халакосту. У канферэнцыі...

Тэхналогія аплятання бяростай ганчарнага посуду

Гліняны посуд, аплецены бяростай, стаў 24-м элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці, уключаным...

11 лістапада 1918 года скончыўся адзін з самых шырокамаштабных і кровапралітных канфліктаў у гісторыі чалавецтва - Першая сусветная вайна (1914 -1918 гг). Пра падзеі першага этапу вайны на землях Глыбоччыны і аб нашых земляках, удзельніках баявых дзеянняў было расказана раней. Сёння мы прапануем працягнуць расказ пра Першую сусветную.

Бежанцы на вуліцах беларускага мястэчкаБуржуазная рэвалюцыя ў лютым 1917 года не прынесла завяршэння вайны. У войску нарастала незадаволенасць. 18 красавіка 1917 года ў Глыбокім адбыўся сход, на якім была прынятая рэзалюцыя аб спыненні вайны: «Даволі забойстваў. Даволі апусташэння. Бо ўвесь цяжар абрынецца на нас - рабочых і сялян. Сотні мільёнаў нашых братоў кідаюцца ў пашчу бога вайны, гіне дабрабыт народаў, не даючы ім нічога і адымаючы ўсё... Далоў вайну! Няхай жыве свет без анексій і кантрыбуцый!»
Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе ў лічаныя дні дакаціліся да Глыбокага. Ужо ў лістападзе тут была ўстаноўлена савецкая ўлада, а для падтрымання парадку быў арганізаваны атрад Чырвонай гвардыі.

У адпаведнасці з Дэкрэтам аб міры Савецкі ўрад прапанаваў краінам Антанты заключыць з аўстра-германскім блокам дэмакратычны мір. Але краіны Антанты ад перамоваў адмовіліся. Тады Савецкая Расія ў снежні 1917 года вымушана была пачаць у Брэст-Літоўску сепаратныя (аднабаковыя) перамовы з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй. Савецкая дэлегацыя прапанавала заключыць мір без анексій і кантрыбуцый. Але германская дэлегацыя адмовілася заключаць такое пагадненне і 10 лютага 1918 года выставіла ўльтыматыўныя патрабаванні, у адпаведнасці з якімі да яе павінна была адысці значная частка тэрыторыі Савецкай Расіі, у тым ліку вялікая частка Беларусі. Прадстаўнікі савецкай дэлегацыі адмовіліся падпісаць дамову на такіх цяжкіх для Савецкай Расіі ўмовах. Тады германскае камандаванне 16 лютага 1918 года афіцыйна заявіла аб спыненні перамір'я і аднаўленні ваенных дзеянняў.
18 лютага 1918 года германскія і аўстра-венгерскія войскі пачалі наступленне. 20 лютага немцы занялі Глыбокае. Толькі ў пачатку сакавіка 1918 года наступленне нямецкіх войскаў удалося спыніць на лініі Полацк-Орша-Магілёў-Гомель.
Карта Беларусі (1918 год)3 сакавіка 1918 года ў Брэст-Літоўску быў падпісаны Брэсцкі мірны дагавор на вельмі цяжкіх умовах. Тэрыторыя Беларусі дзялілася на некалькі частак. Беларускія землі на захад ад лініі Дзвінск-Ліда-Пружаны-Брэст адыходзілі да Германіі. Яе кіраўніцтва арыентавалася на стварэнне марыянетачных дзяржаў з далучэннем да тэрыторыі этнічнай Літвы і Латвіі часткі беларускіх зямель. У верасні 1918 года горад Глыбокае і Глыбоцкая воласць былі ўключаныя ў самастойную дзяржаву Латгалія. Рашэнне аб стварэнні новай дзяржавы прыняў праведзены ў Дзісне з'езд, у рабоце якога ўдзельнічалі і прадстаўнікі ад Глыбоцкай воласці: лекар Мікалай Пулікоўскі, валасны старшыня Дайлідзёнак і настаўнік Аляксандр Сабалеўскі. Праз некалькі дзён рашэнне з'езда было дастаўлена ў Глыбокае мясцовым начальнікам паліцыі і агучана на валасным сходзе.
На захопленых тэрыторыях устанаўліваўся строгі акупацыйны рэжым, так званая «пруская стратэгія каланізацыі». Акупацыйныя ўлады прызначылі каменданта для кіравання горадам і воласцю, без прамаруджання прыступіўшы да масавай рэквізіцыі маёмасці. Нарабаваная (г.зн. «рэквізаваная») маёмасць адпраўлялася па чыгунцы ў Германію. Кіраванне горадам новыя ўлады перадалі ў рукі магістрата, які складаўся з трох чалавек. Інтарэсы сялянства ў ім абараняў Аляксандр Антановіч Сабалеўскі. Па ініцыятыве Аляксандра Антонавіча 18-19 жніўня ў Глыбокім прайшоў падпольны з'езд настаўнікаў Дзісненшчыны, на якім разглядаліся пытанні арганізацыі работы школ ва ўмовах акупацыі.
27 жніўня 1918 года ўрады РСФСР і Германіі падпісалі дадатковы дагавор, па якім германскія войскі адыходзілі да р. Бярэзіна. 11 лістапада 1918 года Камп'енскім перамір'ем паміж Германіяй і краінамі Антанты быў пакладзены канец Першай сусветнай вайне. Паражэнне аўстра-германскага блока і Лістападаўская рэвалюцыя 1918 года ў Германіі дазволілі ануляваць Брэсцкі дагавор. Пачалося вызваленне Беларусі. 10 снежня 1918 года Чырвоная Армія ўступіла ў Мінск, а ўжо 11 снежня Пскоўская дывізія без адзінага стрэлу вызваліла Глыбокае. Да сярэдзіны лютага 1919 года амаль уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена. На вызваленай тэрыторыі была адноўлена савецкая ўлада.