Фонды музея папоўніліся новым экспанатам

Прыемны падарунак атрымалі супрацоўнікі музея ад даўняга сябра - Блышко Паўла Фёдаравіча. Наш добры знаёмы прэзентаваў...

Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Сваю гісторыю Віцебская вобласць вядзе з 15 студзеня 1938 года. Згодна з Пастановай першай сесіі Вярхоўнага савета СССР першага склікання і была створана новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР. Рашэннем ЦВК БССР у яе склад былі ўключаны 20 раёнаў. Праз год, у студзені 1939 года, пачаў працаваць Віцебскі выканаўчы камітэт.
Тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага раёна ўвайшла ў склад БССР толькі ў верасні 1939 года. Прычым, Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР ад 4 снежня 1939 гады ў Заходняй Беларусі было ўтворана 5 новых абласцей, у выніку чаго цяперашні Глыбоцкі раён увайшоў у склад Вілейскай вобласці БССР.
Дэлегаты ХХІІ Віцебскай абласной партыйнай канферэнцыі (Віцебск.1984 г.)15 студзеня 1940 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб стварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР» былі ўтвораны Глыбоцкі і Пліскі раёны, як адміністрацыйныя адзінкі Вілейскай вобласці. Тэрыторыя Глыбоцкага раёна на той момант уключала 10 сельскіх саветаў. Згодна са статыстычнымі данымі, у раёне мелася 7 440 двароў з насельніцтвам 37 740 жыхароў. Насельніцтва раённага цэнтра складала 9 650 чалавек, жылых пабудоў – 1 124.
Першым старшынёй раённага выканаўчага камітэта быў абраны Куксёнак Павел Антановіч. З 12 лютага 1940 года пачалі арганізоўваць сельскія і гарадскія Саветы дэпутатаў працоўных. Старшынёй гарадскога савета быў зацверджаны Варатынскі Раман Ануфрыевіч. Да кастрычніка 1940 года на тэрыторыі раёна было створана 10 сельскіх саветаў: Верхнянскі, Дзеркаўшчынскі, Залескі, Капыльшчынскі, Літоўшчынскі, Лучайкаўскі, Мамайскі, Ластавіцкі, Тумашаўскі, Узрэцкі. Арганізавана і дзейнічала 11 калгасаў.

У эканамічнае і культурнае развіццё рэгіёна ўнесла карэктывы Вялікая Айчынная вайна. Апошняе перадваеннае пасяджэнне раённага камітэта партыі адбылося 21 мая 1941 года. На ім былі разгледжаны пытанні дзейнасці пярвічных арганізацый, развіццё прадпрыемстваў, калгасаў, населеных пунктаў, кадравыя пытанні і інш.
Дэлегаты ХХІІІ Віцебскай абласной партыйнай канферэнцыі (Віцебск.1986 г.)Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, яго тэрыторыя, згодна з новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай, была ўключана ў склад Полацкай вобласці. Горад Полацак з'яўляўся абласным цэнтрам да 1954 года. У студзені 1954 года Глыбоцкі і Пліскі раёны былі перададзены Маладзечанскай вобласці.
У склад Віцебскай вобласці наш раён быў уключаны толькі 20 студзеня 1960 года, калі прэзідыум Вярхоўнага Савета спрасціў Маладзечанскую і перадаў Віцебскай вобласці Браслаўскі, Відзаўскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Міёрскі, Пліскі, Пастаўскі і Шаркаўшчынскі раёны. У гэтым жа годзе быў ліквідаваны Дунілавіцкі раён, а Гулідаўскі сельскі савет увайшоў у склад Карабоўскага сельскага савета Глыбоцкага раёна. Наступным крокам у тэрытарыяльнай рэформе стаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 25 снежня 1962 года "Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай СССР". Да Глыбоцкага былі далучаны Докшыцкі і Пліскі раёны. Гарадскі пасёлак Варапаева і тэрыторыя Белькаўскага, Ваўкалацкага, Дунілавіцкага, Казлоўшчынскага і Ласіцкага сельскіх саветаў Глыбоцкага раёна перададзены Пастаўскаму раёну.
У 1966 годзе быў узноўлены Шаркаўшчынскі раён. Населеныя пункты Беразянка, Барысаўка, Верацеі 1-я, Верацеі 2-я, Гармонава, Гарадзец, Емяльянчыкі, Ізабеліна, Ілаўка, Калінавая, Кузнічавае, Кулева, Лучайка, Навука, Падорка, Падзельцы, Парэчча, Правольнава, Рубашкі і Ткачы Залескага сельскага савета Шаркаўшчынскаму раёну.
Пасля 1966 года сур'ёзных змен межаў Глыбоцкага раёна не адбывалася. З гэтага часу і па сённяшні дзень Глыбоцкі раён - адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Віцебскай вобласці.