Лепшыя ў вобласці

Сёння, у рамках урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня работнікаў культуры, адбылося ўзнагароджанне...

Сустрэча адбылася

Чарговае мерапрыемства для людзей сталага ўзросту было падрыхтавана і прайшло ў музеі. На мерапрыемства "Маленькія...

Усё толькі пачынаецца...

Дзень пажылога чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, – гэта напамін для маладога пакалення, што...

Дзень народнага адзінства

«Нить единства: история, культура, народ» – назва новага мабільнага выставачнага праекта, падрыхтаванага нашым музеем...

Юныя таленты Глыбоччыны

Патрыятычны фестываль "Любоў да роднай Беларусі з дзяцінства" прайшоў у Цэнтры дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. На...

Імя героя прысвоена адной са школ раёна

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў ДУА "Мерэцкаўская базавая школа Глыбоцкага раёна" адбылося ўрачыстае...

Узгадваючы падзеі 1939 года

Гістарычная гадзіна "Пад небам адзіным", прысвечаная падзеям паходу Чырвонай арміі ў 1939 годзе па вызваленні беларускіх...

Фрагмент старой карты (ХІХ ст.)Ёсць на Глыбоччыне невялічкая вёсачка Вострава. Адкуль населены пункт атрымаў такую назву застаецца загадкай нават для мясцовых жыхароў. У ваколіцах вёскі няма ніводнага возера, тым больш вадаёма з востравам, які б мог даць назву населенаму пункту. Тым не менш, паглядзеўшы на сучасную тапаграфічную карту, можна выказаць згадку што назва Вострава (Востраў) пайшла ад размяшчэння населенага пункта на крутым згібе ракі Шоша. Выцякаючы з возера Шо, яна агібае населены пункт і накіроўваецца да возера Пліса, пакідаючы яго як бы на востраве.

Помнік на магіле БуйніцкіхУ канцы ХІХ стагоддзя непадалёку ад вёскі Вострава размяшчаўся аднайменны маёнтак, які належаў пані Буйніцкай. Сёння аб ім нагадваюць толькі рэшткі панскага парку з векавымі дрэвамі. Яшчэ адным напамінам аб мінулым маёнтка Вострава з’яўляюцца старыя вясковыя могілкі. Дарэчы, на гэтых могілках пахаваны ўладальнік маёнтка Тарквіній-Тэафіл сын Зігфрыда-Гіяцынта Буйніцкі. Магілу Тарквінія Буйніцкага і яго жонкі Веры ўбачыш здалёк – высокі надмагільны крыж чорнага мармуру у самым цэнтры старой часткі могільніка. Адразу і не здагадаешся, што тут пахаваны бацька “бацькі беларускага тэатра” – Ігната Буйніцкага.

Сёння кожнаму з нас добра вядома імя заснавальніка беларускага прафесійнага тэатра Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага. Менавіта мы ведаем яго як Цярэнцьевіча, а не Тарквіньевіча. Чаму адбылася такая путаніна? У архіўных дакументах таго часу знаходзім наступную інфармацыю: “1861 года верасня 3 дня ў Празароцкім рымска-каталіцкім прыходскім касцёле пахрышчына дзіця па імю Ігнацы настаяцелем таго ж прыходу ксяндзом Л. Казакевічам з правядзеннем усіх абрадаў таінства”. А пра бацькоў сказана: “Высакародных Тарквінія і Клацільды, народжанай у Гласкаве, Буйніцкіх законных мужа і жонкі сын, які нарадзіўся 10 жніўня ў маёнтку Празарока Празароцкага прыходу”.

Атрымаўшы адукацыю землямера, Ігнат Буйніцкі некаторы час працаваў па спецыяльнасці на панскіх маёнтках на Навагрудчыне, Магілёўшчыне, Полаччыне і Ашмяншчыне. Складаючы дакументы на зямлю, ён і падпісваў іх як Ігнацій Тарквіньевіч.

Надпіс на помнікуПраз некаторы час, сабраўшы пэўную суму грошаў і ўзяўшы крэдыт у банку ён набыў кавалак зямлі ў Палівачах. Крыху іншую інфармацыю падае М. Нікафароўскі ў кароткай біяграфіі Буйніцкага: “Маючы 20 гадоў, дастаў ад свайго бацькі кавалак зямлі – балота…”. З вышэй сказанага можна зрабіць вывад, што фальварак Палівачы Ігнат Буйніцкі набыў дзесьці у 1880-90-я гг., і, магчыма, пры фінансавай падтрымцы свайго бацькі. Фальварак, які увайшоў у гісторыю нашай краіны як месца стварэння першага беларускага прафесійнага тэатра.

На мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў Буйніцкія на Глыбоччыне валодалі многімі маёнткамі, фальваркамі і засценкамі. Сярод іх згадваецца і маёнтак Вострава. З якіх часоў Буйніцкія валодалі гэтым маёнткам дакладна невядома. Ведаем мы толькі тое, што бацька Ігната Буйніцкага паходзіў са знакамітага дваранскага роду Буйніцкіх, які на працягу многіх стагоддзяў меў свой прыватны герб “Лебедзь”. У дзеда Буйніцкага Зігфрыда было чатыры сыны, малодшы – Тарквіній. Праўда, гісторыя пакінула нам не шмат звестак пра Тарквінія. Вядома толькі, што нарадзіўся ён у 1824 годзе. З жонкай Клацільдай Гласко меў двух сыноў – Ігната і Уладзіміра. Другой жонкай Тарквінія стала Вера Буйніцкая (з Янковічаў). Памёр Тарквіній Буйніцкі ў 1896 годзе і быў пахаваны на мясцовым вясковым могільніку.       

Дакумент, складзены і падпісаны Ігнатам Тарквіньевічам Буйніцкім