Сусветны дзень пошты

Сусветны дзень пошты штогод адзначаецца 9 кастрычніка ў гадавіну Сусветнага паштовага саюза, які быў створаны ў 1874...

Віншуем!!!

Штогод у другую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў культуры. Да гэтага прафесійнага свята...

Форум маладых спецыялістаў

Маладое пакаленне беларусаў - будучыня нашай краіны, і яму трэба надаваць пільную ўвагу. 7 кастрычніка ў актавай зале...

Сустрэчы сяброў працягваюцца

У чарговы раз сучасныя інтэрнэт тэхналогіі дазволілі арганізаваць і правесці сустрэчу трох музеяў - Дзмітрыеўскага...

"Яно маё - Глыбокае"

Для кожнага, хто хоць раз у жыцці меў шчасце адчуць сябе падарожнікам, 27 верасня з'яўляецца сапраўдным святам. З 1979 года...

"Гістарычная памяць народа: сувязь пакаленняў"

Ёсць даты, якія сталі для нашага народа лёсавызначальнымі і вырашылі гістарычны шлях Беларусі на доўгія гады. 17 верасня...

"Сімвал Адзінства 2026"

10 верасня ў раёне адбылося маштабнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня народнага адзінства. Наш горад сустракаў...

Спяшаемся падзяліцца нашай радасцю ад чарговага падарунка нашаму музею. Гаворка ідзе, найперш, пра асобнік часопіса “Tygodnik Illustrowany” № 28 ад 11 ліпеня 1903 года.

Журнал «Tygodnik Illustrowany» № 28 ад 11 ліпеня 1903 года“Tygodnik Illustrowany” (“Ілюстраваны штотыднёвік”) – папулярны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс, які выдаваўся ў Варшаве ў 1859 – 1939 гадах. Часопіс асвятляў найважнейшыя грамадскія падзеі, біяграфіі знакамітых людзей, архітэктурныя помнікі, падарожжы. Тут публікаваліся творы тагачасных пісьменнікаў, змяшчаліся агляды твораў выяўленчага мастацтва і г. д.

Асобнік часопіса, які патрапіў у наш музей, каштоўны не толькі сваім паважным узростам і надзвычай добрай захаванасцю, але, найперш, зместам. Справа ў тым, што ў згаданым нумары надрукаваны артыкул пад назвай “Мястэчка Глыбокае”, аўтарам якога з’яўляецца наш зямляк і адзін з першых глыбоцкіх краязнаўцаў Генрык Віньча. Прычым, артыкул цікавы як фактамі з гісторыі Глыбокага, так і старымі фотаздымкамі, што адлюстроўваюць панараму горада і асобныя помнікі даўніны ў тым выглядзе, які яны мелі на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў.

Фотаздымак дарожнага ўказальніка (верагодна 1941 г)Яшчэ адзін цікавы набытак – фотаздымак, зроблены, верагодна, летам 1941 года ў ваколіцах вёскі Станелевічы (Пастаўшчына) з выявай дарожнага ўказальнага слупа, на якім пазначаны накірунак і адлегласць да Глыбокага.

Гэтыя падарункі – яшчэ адна нагода, каб успомніць добрым словам усіх, хто бескарысна дбае пра захаванне нашай гістарычнай спадчыны. Вялікі Вам дзякуй!