«Глыбоччына: 85 гадоў гісторыі і дасягненняў»
18 сакавіка стартаваў марафон «Глыбоччына: 85 гадоў гісторыі і дасягненняў», прысвечаны юбілею нашага раёна. На працягу месяца марафон ахопіць усе сельсаветы раёна, аб'ядноўваючы жыхароў раёна розных узростаў і прафесій. Гэтыя сустрэчы далі магчымасць іх удзельнікам яшчэ раз узгадаць асноўныя гістарычныя падзеі, звязаныя са стварэннем і развіццём нашага раёна, абмеркаваць важныя моманты сучаснасці і задумацца над будучыняй рэгіёна. Важнай часткай гэтага мерапрыемства стаў выраб глыбачанамі, жыхарамі сельскіх саветаў раёна, і перадача мастацкага элемента для стварэння тэматычнага пано «Любімы куток майго раёна». Гэта пано стане не проста аздабленнем, а своеасаблівым сімвалам адзінства і гонару роднага краю.
Пастаяннымі ўдзельнікамі марафону сталі навуковыя супрацоўнікі нашага музея. Яны знаёмілі і будуць працягваць знаёміць жыхароў раёна з яго гістарычным мінулым, традыцыямі і культурай.
(24 сакавіка 2025 год)