Лепшыя ў вобласці

Сёння, у рамках урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня работнікаў культуры, адбылося ўзнагароджанне...

Сустрэча адбылася

Чарговае мерапрыемства для людзей сталага ўзросту было падрыхтавана і прайшло ў музеі. На мерапрыемства "Маленькія...

Усё толькі пачынаецца...

Дзень пажылога чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, – гэта напамін для маладога пакалення, што...

Дзень народнага адзінства

«Нить единства: история, культура, народ» – назва новага мабільнага выставачнага праекта, падрыхтаванага нашым музеем...

Юныя таленты Глыбоччыны

Патрыятычны фестываль "Любоў да роднай Беларусі з дзяцінства" прайшоў у Цэнтры дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. На...

Імя героя прысвоена адной са школ раёна

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў ДУА "Мерэцкаўская базавая школа Глыбоцкага раёна" адбылося ўрачыстае...

Узгадваючы падзеі 1939 года

Гістарычная гадзіна "Пад небам адзіным", прысвечаная падзеям паходу Чырвонай арміі ў 1939 годзе па вызваленні беларускіх...

Адным з асноўных напрамкаў навукова-даследчай дзейнасці гісторыка-этнаграфічнага музея ў 2012 годзе з'яўляецца збор матэрыялаў аб знакамітых земляках. Супрацоўнікамі ўжо сабраны багаты матэрыял аб жыццёвым і творчым шляху многіх паэтаў і пісьменнікаў, мастакоў і грамадскіх дзеячаў, народных майстроў Глыбоччыны. У пачатку сакавіка гэтага года наш музей папоўніўся новымі цікавымі экспанатамі. Калектыў СШ № 2 вырашыў перадаць на пастаяннае захоўванне каштоўны матэрыял, які доўгі час зберагаўся ў школьным літаратурным музеі. Сярод перададзеных экспанатаў маюцца цікавыя і, у нейкай ступені, унікальныя рэчы.

Напрыклад, кніга Лявонція Ракоўскага «Блудны бес» з даравальным надпісам "Маім дарагім Глыбоцкім землякам". А таксама рукапісы твораў Міхася Машары, Марыі Баравік, Тамаша Ляшонка, Галіны Сутулы, Івана Волкава, Янкі Пачопкі і іншых.  Музейная калекцыя папоўнілася цікавымі дакументамі аб жыцці паэта Алеся Дубровіча (даведкі з архіва Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП Беларусі, лісты з рэдакцыі " Літаратура і мастацтва ", асабістая перапіска дачкі паэта). Асаблівай увагі заслугоўваюць дакументы, звязаныя з імем Янкі Пачопкі. Гэта выпіска з метрычнай кнігі за 1890 год, пасведчанне Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі аб заканчэнні 3-х месячных курсаў (1914), атэстат Варанецкага сельскагаспадарчага вучылішча (1914), асабістая перапіска дачкі Янкі Пачопкі.

Сустрэча з пісьменнікамі (фота з фондаў музея)

Вялікая колькасць зборнікаў вядомых паэтаў і пісьменнікаў, а таксама маладых аўтараў папоўнілі музейную калекцыю. Гэта зборнікі Ірыны Жарнасек, Алеся Жыгунова, Марыі Баравік, Тамаша Ляшонка, Ганны Зінкевіч, Алега Салтука, Уладзіміра Сауліча, Валянціны Марговіч, Святланы Новік, Алены Пажогі і інш. Перададзены музею і калектыўныя зборнікі, дзе надрукаваныя творы мясцовых паэтаў. Вялікую цікавасць для вывучэння гісторыі нашага краю прадстаўляе рукапісная кніга Івана Волкава "Эстафета вясны".

Па-сапраўднаму ацаніць значнасць гэтага матэрыялу жыхары і госці нашага горада змогуць на выставе "Звязаныя лёсам", якая адбудзецца ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства і друку.Глыбоцкія літаратары (фота з фондаў музея)

Калектыў гісторыка-этнаграфічнага музея дзякуе ўсіх вучняў і настаўнікаў СШ № 2 за карпатлівую працу па зборы і захаванні літаратурнай спадчыны нашага раёна. Асобныя словы падзякі мы адрасуем кіраўніку школьнага літаратурнага музея, настаўніку беларускай мовы і літаратуры Шылёнак Тамары Пятроўне. Таксама мы дзякуем дырэктара школы Кандрацьеву Жану Афанасьеўну і намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Семеж Людмілу Мікалаеўну.

 Спадзяемся, што і далей мы будзем супрацоўнічаць з многімі школамі горада і раёна ў пытаннях вывучэння і захавання нашай гісторыі.