Падведзены вынікі працы ў 2024 годзе
Сёння ў Гарадскім доме культуры прайшла выніковая нарада работнікаў сектара культуры Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта. На нарадзе былі падведзены вынікі работы ўстаноў культуры за 2024 год, узнагароджаны лепшыя з лепшых.
З дакладам аб рабоце музея выступіла дырэктар Алена Мядзелец, расказаўшы пра найбольш важныя дасягненні нашай установы ў 2024 годзе. За значны ўклад у развіццё, захаванне, папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны і актыўны ўдзел у грамадска-культурным жыцці Глыбоцкага раёна калектыў музея адзначаны падзякай Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Не засталіся незаўважанымі і дасягненні калектыву культурна-дэндралагічнага комплексу в. Мосар. Супрацоўнікі нашага філіялу ўзнагароджаны ганаровай граматай упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за творчую плённую працу па захаванні і прапагандзе гістарычнай і культурнай спадчыны, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці рэгіёна.
(14 сакавіка 2025 года)