Сімвал грамадзянскай сталасці ўручылі юным глыбачанам
Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у актавай зале Занальнага дзяржаўнага архіва прайшла Усебеларуская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!", падчас якой юным жыхарам Глыбоцкага раёна былі ўручаны пашпарты.
Спецыяльна да гэтай урачыстай падзеі нашым музеем быў падрыхтаваны інфарм-агляд "Эвалюцыя пашпарта". Навуковы супрацоўнік Уладзімір Мірончык распавёў прысутным аб тым, як з'явіўся і як змяняўся галоўны дакумент грамадзяніна, а таксама прадэманстраваў экспанаты з музейных фондаў: часовы пашпарт Расійскай імперыі 1914 года, дакументы, якія служылі пасведчаннем асобы на пачатку станаўлення савецкай улады, акупацыйны «Ausweis», першы савецкі пашпарт.
(14 сакавіка 2025 года)