Вынікі квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”
Увесь 2020 год доўжыўся сумесны праект нашага музея, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і раённай газеты “Веснік Глыбоччыны” – гістарычны квіз-марафон “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, прысвечаны 80-годдзю Глыбоцкага раёна. За спіной чатыры туры, 65 пытанняў і многія месяцы карпатлівай працы маладых краязнаўцаў і аматараў мінуўшчыны. Спазнаваць гісторыю малой радзімы, а праз яе – гісторыю Беларусі, не проста карысная справа, гэта ў пэўнай ступені і абавязак кожнага грамадзяніна. Як слушна адзначыў наш зямляк Вацлаў Ластоўскі: “Гісторыя – гэта фундамент, на якім будуецца жыццё народа”. Ведаць сваю гісторыю – захоўваць асновы нацыі. Таму аўтары і арганізатары квіз-марафону вельмі ўдзячны нашым маладым аматарам даўніны за іх імкненне ведаць сваю гісторыю. На працягу ўсёй віктарыны яны паказвалі годныя павагі вынікі. Спадзяёмся, што цікавасць да сваіх каранёў застанецца з імі назаўжды.
Сёння мы падводзім вынікі віктарыны:
У малодшай узроставай катэгорыі па выніках чатырох тураў перамогу атрымалі Любоў Семеш і Надзея Семеш, вучаніцы Карабоўскай ДС–СШ імя Р. І. Мацеюна. Другой фінішавала Віялета Жук, вучаніца Чарневіцкай ДС–БШ. Трэцяе месца заняла Ксенія Грыдзюшка, вучаніца Пліскай ДС–СШ.
У старэйшай узроставай катэгорыі пасля завяршэння апошняга тура пераможцам стала Алена Кучынская, педагог-арганізатар і бібліятэкар Азярэцкай ДС–СШ. На адзін бал ад яе адстала “сярэбраны прызёр” Ганна Жукава, юрысконсульт 1 катэгорыі ААТ “Белаграпрамбанк”. Трэцяе месца ва ўпартай барацьбе заваявала Святлана Гаравец, выхавальнік дашкольнай групы Ломашаўскай ДС–БШ.
Усіх прызёраў і пастаянных удзельнікаў віктарыны чакаюць памятныя прызы і дыпломы, узнагароджанне якімі адбудзецца пад час уручэння моладзевай прэміі “Прызнанне”. І як заўсёды, у музей вы можаце звярнуцца ў выпадку ўзнікнення якіх-небудзь пытанняў у дачыненні да адказаў. Вялікі дзякуй усім, хто на працягу гэтага года быў з намі.
Вынікі конкурса ва ўзроставай катэгорыі “14-18 гадоў”
Месца | Удзельнік | Колькасць балаў |
1 | Семеш Любоў і Семеш Надзея | 53 |
2 | Жук Віялета | 51 |
3 | Грыдзюшка Ксенія | 50 |
4 | Гурток “Юныя краязнаўцы” Удзелаўскай ДС-СШ | 48 |
5 | Рымдзёнак Максім | 44 |
6 | Кміта Настасся | 40 |
7 | Хоміч Кірыл | 39 |
8-9 | Сіманковіч Настасся | 11 |
8-9 | Закрэўскі Мікіта | 11 |
10 | Заяц Марыя | 7 |
11 | Сіняўская Паліна | 5 |
Вынікі конкурса ва ўзроставай катэгорыі “19-31 год”
Месца | Удзельнік | Колькасць балаў |
1 | Кучынская Алена | 54 |
2 | Жукава Ганна | 53 |
3 | Гаравец Святлана | 52 |
4 | Блін Канстанцін | 52 |
5 | Обух Дар'я | 45 |
6 | Кухта Вераніка | 43 |
7 | Каманда настаўнікаў СШ №2 г. Глыбокае “Дзяўчаты+” | 40 |
8 | Жалткевіч Ганна | 13 |
9 | Яфрэмава Наталля | 9 |
10-11 | Фальчанка Юлія | 8 |
10-11 | Новікава Кацярына | 8 |