Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

Купалле ў Мосары: магія летняй ночы і незабыўныя ўражанні!

...

Адпачываем разам

У дні летніх канікулаў для дзяцей школьных лагераў супрацоўнікамі нашага музея было падрыхтавана і праведзена...

Пад час гульні пазнаецца гісторыя

17 чэрвеня на тэматычнай пляцоўцы "Будучыня пачынаецца сёння" ў гарадскім Доме культуры супрацоўнікі музея для дзяцей і...

Сустрэча на ўсе 100

29 мая ў сярэдняй школе №1 імя П.В. Сухога ў рамках рэспубліканскага праекта грамадскага аб'яднання "БРПА" прайшло...

Унікальны экспанат з’явіўся ў музеі на пачатку 2015 года. Паштоўку, якая была адпраўлена з Глыбокага ў Мінск сто год таму назад, перадаў на пастаяннае захоўванне выкладчык дзіцячай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча Юрый Калбасіч. Сапраўдны рарытэт быў набыты на вядомым аўкцыёне ay.by тымі, хто неабыякава ставіцца да нашай гісторыі. Супрацоўнікі музея выказваюць шчырую падзяку ўсім, хто ахвяраваў сродкі на такую важную справу. Унікальнасць дадзенага прадмета ў тым, што паштоўка надрукавана ў Глыбоцкім выдавецтве Л. Я. Ромма і змяшчае відарыс мястэчка Глыбокае пачатку ХХ ст. 

Адзіны вядомы сёння калекцыянерам экземпляр глыбоцкай паштовай карткі “Царкоўная плошча” падае панараму мястэчка з боку возера. Здымак для яе быў зроблены не раней 1908 года, пра што сведчыць перабудаваны будынак касцёла. Каляровы малюнак паштоўкі было дасягнуты спосабам рэтушавання і афарбоўкі асобных элементаў архітэктуры мястэчка. Паштоўка была адпраўлена з Глыбокага 2 кастрычніка 1915 года ў горад Мінск Веры Мікалаеўне Рымашэўскай. Тэкст паслання наступны:

Дарагая Верачка!

Пакуль знаходзімся яшчэ ў горадзе. Заўтра 3 кастрычніка выязджаем з мястэчка Глыбокага. Далей, да месца свайго служэння. Вельмі шкадуем, што няма тут «аўтамабіля» ... няма на чым паехаць. Даводзіцца мучыцца ў дарозе «на белой блохе» ці інакш на вясковых кляча. Але тут з імі нічога не зробіш. Цікава ведаць, ці трапляеш ты пад пражэктар без мяне?

Паштовая картка "Царкоўная плошча" 1915 год.Адваротны бок паштоўкі