Фонды музея папоўніліся новым экспанатам

Прыемны падарунак атрымалі супрацоўнікі музея ад даўняга сябра - Блышко Паўла Фёдаравіча. Наш добры знаёмы прэзентаваў...

Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

“Клёцкі з душамі” – папулярная страва, распаўсюджаная на захадзе Віцебскай вобласці, у тым ліку і на тэрыторыі Глыбоцкага раёна. Назву страва атрымала ад начынкі, якая змешчана ў сярэдзіне клёцкі і называецца “душой”. Першапачаткова клёцкі з’яўляліся рытуальнай стравай памінальнага стала, пра што пісаў Рыгор Барадулін у вершы “Чышчу бульбу”:

Там бульбай адбывалі
Святы ўсе:
На клёцкі бульбу дралі на хаўтуры,
З душамі клёцкі дзень віталі хмуры
У кроплях пары,
Нібыта ў расе.
I на Дзяды таксама клёцкі елі,
Напаміналі, што не вечна ў целе
Душа святло дрыготкае нясе.

Карціна, якая перадае працэс прыгатавання калдуноўКлёцкі, і не абавязкова “клёцкі з душамі” лічыліся абавязковай стравы на памінках з даўніх часоў. Устойлівы выраз “запрасіць на клёцкі” у нашай мясцовасці азначаў “запрасіць на памінкі”. Пры гэтым начынка (напрыклад, з мяснога фаршу) выступае сімвалам душы, а абалонка (з цёртай варанай бульбы) – цела. Хаця аматары містыкі трактуюць гэта крыху інакш. Маўляў, калі разразаеш толькі што прыгатаваную клёцку – знутры паднімаецца духмяная пара. Гэта і ёсць "душа".
С цягам часу страва з бульбы набыла такую папулярнасць, што клёцкі сталі гатаваць і ў выхадныя ды святочныя дні. Адзін з рэцэптаў гатавання клёцак на Глыбоччыне апісаў у сваёй рукапіснай кнізе “Дыяменты роднай мовы” краязнаўца Іван Волкаў. Вось што піша ён пра стравы з бульбы:

Клёцкі. Драную бульбу адціскаюць праз марлю. Калі крухмал адстаіцца, яго увесь дадаюць у адціснутую драную бульбу, убіваюць два яйкі, соль, старанна вымешваюць. Рыхтуюць мясны фарш са свініны і гавядзіны з дабаўленнем цыбулі, перцу, лаўровага лісту, кмену. Бярэцца жменя бульбянога цеста, расціскаецца ў аладку з паглыбленнем усярэдзіне, куды кладзецца кавалачак фаршу, мяса абціскаецца цестам і ў далонях закатваецца. Клёцкі кідаюць у кіпень, крыху падсолены. Праз паўгадзіны клёцкі будуць гатовы. Варыць клёцкі лепш у прасторным чыгунку ці каструлі, каб можна было іх у час варкі лёгка памешваць. Ядуць клёцкі са смятанай, толькі што зваранай капустай, ці з сокам, у якім яны варыліся. Клёцкі з’яўляюцца адной з асноўным памінальных страў.

Калі ж упершыню “клёцкі з душамі” згадваюцца ў пісьмовых, ці літаратурных крыніцах? Паспрабуем знайсці адказ на гэта пытанне з дапамогай музейных экспанатаў.