У аб'ектыве аматарскай кінакамеры
Мы прапануем Вам унікальныя кадры аматарскіх кіназдымкаў, зробленыя ў Глыбоцкім раёне летам 1984 года. Аўтар, Калбасіч Аляксандр Сяргеевіч, зафіксаваў лепшыя моманты грамадска-палітычнага жыцця горада і раёна, у тым ліку і злёт удзельнікаў Усесаюзнага паходу па месцах рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы савецкага народа, прысвечанай 40-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.