Віцебскі час. Падзейны турызм (22.08.2025)
Віцебшчына па праве лічыцца адным з цэнтраў фестывальнага руху. "Славянскі базар у Віцебску", "Плоская гара", "Дзве ракі", "Вішнёвы фестываль" і многія іншыя мерапрыемствы рэгіёну прыцягваюць штогод турыстаў з розных куткоў не толькі нашай краіны, але і з блізкага і далёкага замежжа.
Што ўяўляе сабой падзейны турызм?
Якія культурныя мерапрыемствы асабліва папулярныя ў гасцей паўночнага рэгіёна?
Чым вабяць турыстаў фестывалі Віцебшчыны?
Адказы на гэтыя пытанні далі карэспандэнтам праграмы спецыялісты галіны, сярод якіх была і дырэктар нашага музея Алена Мядзелец.