Творчая сустрэча

25 ліпеня 2026 года выставачная зала музея на вуліцы Маскоўскай ператварылася ў тэатральную сцэну. Тут, у антуражы...

"Гісторыі з густам вішні"

Адной з найбольш запатрабаваных забаўляльных лакацый "Вішнёвага фестывалю" стала музейная інтэрактыўная пляцоўка...

Лялька ў Глыбокім

Першым мерапрыемствам у рамках XIV Міжнароднага свята "Вішнёвы фестываль" стала ўрачыстая прэзентацыя выставы "Лялькі",...

Вішнёвы фестываль 2026

Неад'емнай часткай першага фестывальнага дня стаў гарадскі квэст. Па традыцыі яго арганізавалі і правялі супрацоўнікі...

Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

17 студзеня 2019 года ў музеі адбылася ўрачыстая прэзентацыя выставы “Мой адрас - Савецкі Саюз”, прымеркаванай да 100-годдзя ўтварэння БССР.

Наведвальнікаў вітае "наша мымра"На сустрэчу з краінай СССР, каб успомніць сваю маладосць, юнацтва і дзяцінства сабралася шмат глыбачан. Супрацоўнікі музея пастараліся максімальна дакладна адлюстраваць эпоху таго часу і паўсталі перад наведвальнікамі ў вобразах сярэднестатыстычных савецкіх грамадзян. Душэўная размова пра прадметы, рэчы і сімвалы савецкай эпохі вялася нязмушана і па-хатняму. Успаміналі пра чэргі ў паліклінікі, крамы і цырульні, пра "блат" і "дэфіцыт". Гаварылі пра дасягненні і рэкорды "краіны Саветаў", пра таварна-грашовыя адносіны і многае іншае. Наведвальнікі выставыРазмова закранула і сістэму народнай адукацыі. Дарагімі сэрцу ўспамінамі пра сшыткі без палёў, пра прамакаткі, пра ранцы-партфелі, чарніліцы і іншыя школьныя прыналежнасці дзяліліся госці выставы. У інтэр'еры "хрушчоўкi" успаміналі пра планіроўку, расстаноўку і колькасць мэблі ў савецкіх кватэрах, пра суседзяў і ключах пад дыванком ля дзвярэй. Прыемным успамінам з мінулага стаў прагляд заставак папулярных тэлепраграм савецкага тэлебачання. І галоўнае, кожны, хто прыйшоў на выставу, змог паласавацца салодкім пачастункам, ад якога ў кожнага другога выпадалі пломбы - ірыскамі "Залаты ключык" і запіць яго 10-капеечнай дзіцячай радасцю - напіткам "Бураціна".

Фрагмент экспазіцыі "Савецкі спорт"Першыя наведвальнікі выставыГэта наша жыццё!У сваёй аднапакаёвай "хрушчоўцы" гасцей выставы прымае "Уладлен Сталенавіч" Пра свае захапленні распавядае юны піянер "Сярожа Сідараў" Выступленне лектара "таварыства па распаўсюджванню" таварыша Нікадзілава Кіма Марленавіча