Лепшыя ў вобласці

Сёння, у рамках урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня работнікаў культуры, адбылося ўзнагароджанне...

Сустрэча адбылася

Чарговае мерапрыемства для людзей сталага ўзросту было падрыхтавана і прайшло ў музеі. На мерапрыемства "Маленькія...

Усё толькі пачынаецца...

Дзень пажылога чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, – гэта напамін для маладога пакалення, што...

Дзень народнага адзінства

«Нить единства: история, культура, народ» – назва новага мабільнага выставачнага праекта, падрыхтаванага нашым музеем...

Юныя таленты Глыбоччыны

Патрыятычны фестываль "Любоў да роднай Беларусі з дзяцінства" прайшоў у Цэнтры дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. На...

Імя героя прысвоена адной са школ раёна

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў ДУА "Мерэцкаўская базавая школа Глыбоцкага раёна" адбылося ўрачыстае...

Узгадваючы падзеі 1939 года

Гістарычная гадзіна "Пад небам адзіным", прысвечаная падзеям паходу Чырвонай арміі ў 1939 годзе па вызваленні беларускіх...

1980-я ўвайшлі ў гісторыю як перыяд перабудовы, свабоды слова і галоснасці. З пазіцыі сённяшняга дня ёсць разнастайныя меркаванні наконт так званага “савецкага перыяду”. Прыярытэты раставіць час… Але для кагосьці гэта безклапотнае дзяцінства, пара шчаслівай маладосці, сталасці… Для некага, 80-я – гэта узлёт па кар’ернай лесвіцы, гэта знакавыя падзеі, прыёмныя знаёмствы і сустрэчы. 

У кожнага рэгіёна свая гісторыя, свая адметнасць. Давайце ўзгадаем пра Глыбоччыну перыяду “нашых 80-х”.

У ходзе рэалізацыі 11-ай пяцігодкі (1981-1985 гг.) адбыліся шматлікія ўзбуйненні і рэарганізацыя ў раёне. За кошт перасялення з былых хутарскіх гаспадарак з’явіліся буйныя населеныя пункты. Створаны спецыяльныя гаспадаркі па вырошчванню сартавога насення збожжавых культур у калгасах “17 верасня”, “За Радзіму”, “Кастрычнік”, саўгасе “Азярцы”, траў – у калгасах імя Кірава і імя Чкалава, спецгас па агародніцтву ў саўгасе імя Энгельса. Да 1988 года ў раёне не было нерэнтабельных гаспадарак.
Старшынёй райвыканкама ў гэты перыяд быў Сініцкі Віктар Іосіфавіч (з мая 1982 года – па 5 лютага 1999 года), змяніўшы на гэтай пасадзе Станкевіча Уладзіміра Мікалаевіча.
У 1983 годзе г. Глыбокае выйшаў пераможцам у рэспубліканскім спаборніцтве гарадоў раённага падпараткавання ў азнаменаванне 60-годдзя ўтварэння СССР. Яму прысуджаны пераходны Чырвоны Сцяг Савета Міністраў БССР і Белсаўпрофа.
У адзінаццатай пяцігодцы ўдзельная вага прамысловай вытворчасці Глыбоцкага раёна ў агульным аб’ёме вытворчасці вобласці склала 2,8%. У 1984 годзе за развіццё вытворчасці тавараў народнага спажывання і сферы паслуг раён атрымаў Памятны Сцяг ЦК КПБ, Прэзідыума ВС і СМ БССР, пераходны Чырвоны сцяг ЦК КПБ, СМ БССР, ЦК ЛКСМБ, пераходны Чырвоны сцяг абласнога камітэта КПБ, аблвыканкома, аблсаўпрофа і абкома ЛКСМБ.

Гісторыя ў датах.

У 1984 годзе на камбікормавым заводзе быў пабудаваны цэх папярэдняга дазіравання і змешвання сыравіны.
У гэтым жа годзе ў мікрараёне Міру-Маладзёжная адкрыўся дзіцячы сад-яслі. Гэта трэцяя па ліку гарадская дашкольная ўстанова.
У 1985 годзе на малочнакансервным камбінаце пабудаваны цэх па вытворчасці сухога абястлушчанага малака і заменніка цэльнага малака магутнасцю 12 тон у змену.
1985 год – у СШ №1 горада адкрыўся музей нашаму земляку – Генеральнаму авіаканструктару, доктару тэхнічных навук, лаўрэату Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР, двойчы Герою Сацыялістычнай Працы Паўлу Восіпавічу Сухому.
У 1987 годзе Падсвільскі вінзавод выпусціў новую прадукцыю – кукурузныя палачкі, журавіны ў цукары.
1988 год – справіў наваселле дзіцячы сад кансервавага завода.

Гэта толькі сухія факты і падзеі. Фотаздымкі той пары, якія абуджаюць успаміны і лашчаць вока і прапануе наша віртуальная выстава. Час наклаў адбіткі на вуліцы і плошчы, на гарадскія забудовы, нават, на твары глыбачан. Вось такое яно, Глыбокае-80-х!

Гарадское свята на гарадскім стадыёне (фота 1985 года)Глыбачане на свяце (фота 1988 года)Кіраўніцтва раёна на свяце Вялікага Кастрычніка (фота 1984 года)Святочная калона на плошчы "17 верасня" (фота 1980-х гг.)На ўроку геаграфіі ў СШ №3 (фота 1985 года)Гарадскі фантан на плошчы "17 верасня" (фота 1987 года)Від на вул. Кірава з возера Кагальнае (фота 1980-х гг.)Гарадскі краявід (фота 1980-х гг.)Від на вул. Леніна з боку возера Кагальнае (фота 1980-х гг.)Глыбокае. Плошча Леніна (фота 1981 года)Мітынг у Парку Перамогі (фота 1987 года)Мітынг ля помніка ў Барку (фота 1980 года)Кіраўніцтва раёна ў дзень святкавання Вялікага Кастрычніка (фота 1982 года)Кантора і вытворчы цэх  Глыбоцкага мясакамбіната (фота 1984 года)Пасадка дрэў у Парку Перамогі (фота 1984 года)Вуліца Энгельса (фота 1989 года)Глыбоцкая "хітрушка" (фота 1980-х гг.)Забудова вул. Леніна (фота 1980-х гг.)ВІА "Гармонія" (фота 1981 года)Узвядзенне будынка райвыканкама (фота 1980 года)Будынак кінатэатра "Радзіма" (фота 1985 года)