Нечаканы падарунак музею

На днях у музей звярнулася жыхарка горада Нара-Фамінска Маскоўскай вобласці Людміла Іванаўна Байкова. Яна прапанавала...

Спас мядовы - светлае свята

У чарговы раз на Цэнтральнай плошчы нашага горада шумна і весела праходзіла раённае свята-кірмаш "Светлае свята - Спас...

У аб'ектыве фотаапарата

Фатаграфія з самых першых дзён свайго існавання стала прадметам захаплення чалавецтва, і застаецца такім да гэтага...

Вішнёвая прыгода - 2024

Пятнічны вечар "Вішнёвага фестывалю" пачаўся з традыцыйнага квэста, які аб'яднаў глыбачан, што любяць гісторыю,...

Праект "Руская Атлантыда" у Глыбокім

У чэрвені 2024 года ў Глыбокім рэалізоўваўся Міжнародны пленэрна-выставачны праект "Руская Атлантыда". Вынікам працы...

«Глыбоччына на гісторыка-культурнай карце Беларусі»

2 ліпеня 2024 года ў нашым горадзе прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Глыбоччына на...

Дзень Незалежнасці і юбілей горада.

3 ліпеня 2024 года горад Глыбокае адсвяткаваў Дзень Незалежнасці, 80-я ўгодкі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх...

Помнік Сталіну ў ГлыбокімУ верасні 1939 года тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага раёна ўвайшла ў склад БССР. 15 студзеня 1940 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР “Аб стварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР” былі ўтвораны Глыбоцкі і Пліскі раёны, як адміністрацыйныя адзінкі Вілейскай вобласці.
Тэрыторыю Глыбоцкага раёна (592 кв. км.) склала былая воласць Глыбоцкая і частка Залескай воласці Дзісненскага павета. Насельніцтва раёна ў 1940 годзе налічвала 35099 чалавек (у горадзе пражывала 9650 чалавек).
Адначасова з раённым дзяленнем праводзілася работа па арганізацыі сельскіх саветаў як тэрытарыяльных адзінак, пры гэтым улічваліся межы землекарыстання, што было прадугледжана рашэннем Бюро ЦК КП(б)Б “Аб арганізацыі сельсаветаў у раёнах заходніх абласцей БССР” ад 29 студзеня 1940 года. Напрыклад, у склад Пліскага раёна ўвайшлі 18 сельскіх саветаў: Верацейскі, Валодзькаўскі, Галубіцкі, Драбаўшчынскі, Зашчэсленскі, Каралевіцкі, Кукроўскі, Кульгайскі, Лужкаўскі, Міцькаўскі, Асінаўскі, Востраўскі, Пліскі, Празароцкі, Прошкаўскі, Свільскі, Стральцоўскі, Вуглоўскі.

Згодна новаму адміністрацыйнаму падзелу ад 20 верасня 1944 года тэрыторыя Глыбоцкага раёна стала адзінкай Полацкай вобласці. На 21 верасня 1944 года ў складзе Глыбоцкага раёна значацца Глыбоцкі гарадскі і 10 сельскіх саветаў (Дзеркаўшчынскі, Вярхнянскі, Тумашаўскі, Капыльшчынскі, Літоўшчынскі, Залескі, Лучайкаўскі, Ластавіцкі, Мамайскі і Узрэцкі). У студзені 1954 года адбылася новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа, згодна якой Глыбоцкі і Пліскі раёны сталі часткай Маладзечанскай вобласці. У ліпені гэтага ж года была праведзена чарговая рэформа, у выніку якой змянілася колькасць сельскіх саветаў. Тэрыторыя Літоўшчынскага і Вярхнянскага сельскіх саветаў Глыбоцкага раёна ўвайшла ў склад Удзелаўскага сельсавета.

Значна змянілася колькасць сельскіх саветаў Пліскага раёна. Шляхам аб’яднання Зашчэслянскага і Каралевіцкага быў створаны Ясевіцкі сельсавет, Міцькоўскага і Асінаўскага – Зябкаўскі сельсавет, Востраўскага і Вуглоўскага – Псуеўскі сельсавет. Тэрыторыя Кукроўскага сельсавета была далучана да Драбаўшчынскага, Валодзькаўскага – да Пліскага, Верацееўскага – да Лужкоўскага. Стральцоўскі сельскі савет быў перайменаваны ў Дворнаўскі, Кульгайскі – у Старынаўскі.
З 1958 года тэрыторыя Дзеркаўшчынскага сельскага савета Глыбоцкага раёна была далучана да Тумашаўскага. У гэтым жа годзе быў створаны Падсвільскі гарпасялковы савет Пліскага раёна, да якога далучылі тэрыторыю Свільскага сельскага савета.
У 1958 годзе на тэрыторыі Глыбоцкага раёна дзейнічалі наступныя сельскія саветы: Узрэцкі, Залескі, Удзелаўскі, Тумашаўскі, Мамайскі, Абрубскі, Лучайкаўскі, Ластавіцкі.
Пліскі раён Маладзечанскай вобласці уключаў наступныя адміністрацыйныя адзінкі: Прошкаўскі, Ясевіцкі, Галубіцкі, Зябкаўскі, Пліскі, Псуеўскі, Празароцкі, Старынкаўскі, Падсвільскі і Драбаўшчынскі сельсаветы.
У 1959 годзе быў ліквідаваны Прошкаўскі сельсавет, а яго тэрыторыя была далучана да Зябкаўскага.
20 студзеня 1960 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета скасаваў Маладзечанскую і перадаў Віцебскай вобласці Браслаўскі, Відзаўскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Міёрскі, Пліскі, Пастаўскі і Шаркаўшчынскі раёны. Гэтым жа ўказам ліквідаваны Дунілавіцкі раён, у выніку чаго былы Гулідавіцкі сельскі савет ўвайшоў у склад Карабоўскага сельскага савета Глыбоцкага раёна. У кастрычніку гэтага ж года былі скасаваны два сельскія саветы Пліскага раёна – Ясевіцкі і Драбаўшчынскі, а іх тэрыторыі далучаны да Галубіцкага і Пліскага адпаведна.
Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 25 снежня 1962 года “Аб укрупненні сельскіх раёнаў Беларускай СССР” да Глыбоцкага раёна былі далучаны Докшыцкі і Пліскі раёны. Гарадскі пасёлак Варапаева і тэрыторыі Бялькоўскага, Ваўкалацкага, Дунілавіцкага, Казлоўшчынскага і Ласіцкага сельскіх саветаў Глыбоцкага раёна перададзены Пастаўскаму раёну. Тэрыторыя Пліскага раёна, за выключэннем Лужкоўскага і Стральцоўскага сельсаветаў, увайшла ў склад Глыбоцкага раёна.
Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1966 года ўзноўлены Шаркаўшчынскі раён. Населеныя пункты Беразянка, Барысаўка, Верацеі 1, Верацаі 2, Гармонава, Гарадзец, Емельянчыкі, Ізабеліна, Ілаўка, Калінавае, Кузнічавае, Кулёва, Лучайка, Навука, Падорка, Падзельцы, Парэчча, Правольнава, Рубашкі і Ткачы Залескага сельскага савета Глыбоцкага раёна былі перададзены Шаркаўшчынскаму раёну. Пасля 1966 года сур’ёзных змен у змене межаў Глыбоцкага раёна не адбывалася. З гэтага часу і па сённяшні дзень Глыбоцкі раён - адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка Віцебскай вобласці. Вобласці, якая адзначае свой 80-ці гадовы юбілей. У фондах нашага музея захоўваюцца дакументы, якія распавядаюць пра станаўленне Глыбоцкага раёна. Прапануем Вам пазнаёміцца з гэтымі матэрыяламі.

Абавязацельства на пастаўку мяса і шэрсці дзяржаве ў 1940 годзе.Атэстат сталасці (1954)Глыбоцкая цукерачная фабрыка (1940)Пасведчанне удзельніка УСГВ (1957)Дэманстрацыя ў Глыбокім (1950-я)Ганаровая грамата за актыўны ўдзел у нарыхтоўцы і вывазе мясцовых угнаенняў (1959)Ганаровая грамата ЦК ЛКСМ Беларусі (1965)Ганаровая грамата ЦК ЛКСМ Беларусі (1954)Ганаровая грамата Віцебскага абкама КП Беларусі (1966)У лабараторыі Глыбоцкага кансервавага завода (1950-я гг)Члены Глыбоцкага часовага ўпраўлення і Пліскага валаснога сялянскага камітэта (1939)Мандат дэлегата 2-й Пліскай раённай партыйнай канферэнцыі.Трактарная брыгада Глыбоцкай МТС (1950-я)Экскурсія па ленінскаму музею (1970-я гг)Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна на трыбуне (1940-я гг.)Глыбачане на ВДНГ (1960 год)Абавязацельства на пастаўку дзяржаве прадуктаў жывёлагадоўлі (1944)Партыйны білет Канапелька Савелія Іосіфавіча (1973)Савецкі пашпарт (1953)Пашпарт каня (1950 г.)Пісьмо з фронту (1944)Пісьмо з фронту (1944 г.)Пасведчанне аб шлюбе (1948 г)Страхавое пасведчанне (1950-я гг.)Пасведчанне аб вызваленні ад воінскай павіннасці (1950)Ветэраны Глыбоччыны (1970-я гг)