"Вішнёвыя заданні з сакрэтам"
Гасцей і жыхароў нашага горада мы запрашаем прыняць удзел у інтэлектуальна-забаўляльным квэсце "Вішнёвыя заданні з сакрэтам", які пройдзе ў першы дзень Вішнёвага фестывалю - 18 ліпеня.
Для ўдзелу вам неабходна сабраць каманду з 3-5 чалавек і зарэгістравацца да 16 ліпеня. Па традыцыі, каардынацыя каманд падчас праходжання квэста будзе ажыццяўляцца з дапамогай месэнджара Viber, дзякуючы якому каманда будзе адказваць на фотапытанні. Усе заданні квэста звязаны з аб'ектамі горада Глыбокае (цяперашнімі або тымі, што існавалі раней), а хуткасць і дакладная каардынацыя дзеянняў каманды дазволіць вам стаць пераможцам, а значыць атрымаць памятны прыз.
Праверце - наколькі добра вы ведаеце свой горад!