Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

"Браслаўскія зоры" для Глыбоччыны

30 сакавіка 2026 года ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы-вернісажу "Браслаўскія зоры", на якой прысутнічалі...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

«Платочной радуги узор»

Пад такой назвай пачала работу ў нашым горадзе выстава арыгінальных паўлавапасадскіх хустак і шаляў з прыватнай...

«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

Запрашаем!16 лютага 2026 года ў выставачнай зале па вул. Маскоўскай, 2 пачынае працу выстава «Віцебская акварэль», прысвечаная творчасці віцебскіх мастакоў-акварэлістаў. Экспазіцыя знаёміць з работамі 15 майстроў, якія ўваходзяць у грамадскае аб'яднанне "Віцебская акварэль", плённая дзейнасць якога ўнесла значны ўклад у развіццё айчыннай акварэлі.
17 лютага ў 16.00 адбудзецца адкрыццё гэтага выставачнага праекта. Запрашаем усіх прыхільнікаў выяўленчага мастацтва падзяліць з намі радасць гэтай падзеі.

Запрашаем!З 13 лютага 2026 года ў нашым музеі пачынае работу новая дыска-выстава "Эта песня, дружище, твоя и моя". Яна нагадае наведвальнікам пра часы юнацтва, а хтосьці на гэтай выставе ўпершыню пачуе гучанне вінілавай пласцінкі і даведаецца пра значэнне слова "бабіннік".

Набат памяціХалакост - гэта слова з васьмі літар болю і пакут, здзекаў і гвалту нацыстаў над яўрэйскім народам падчас Другой Сусветнай вайны. Дзень памяці ахвяр Халакосту заснаваны з мэтай, каб людзі ніколі не забыліся на злачынствы фашыстаў, і каб памяць нявінна забітых была захавана. Дата памятнага дня выбрана не выпадкова. 27 студзеня 1945 года быў вызвалены найбуйнейшы нацысцкі лагер смерці Асвенцым, у якім загінулі, паводле розных ацэнак, ад 1,5 да 4 мільёнаў чалавек.
Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту з'яўляецца не толькі сведчаннем павагі да тых, хто выжыў, але і данінай памяці ахвярам Халакосту.

Запрашаем да ўдзелуЗямля ўсюды цудоўная і можа стаць яшчэ прыгажэйшай, калі мы будзем насіць у сабе, у сваёй душы гэту духоўную прыгажосць, без якой не можа быць прыгажосці акаляючага нас свету.

"Таямніцы старажытнага акіяна"Новая пазнавальна-гульнявая выстава пад такой назвай адкрылася ў выставачнай зале нашага музея. Яна знаёміць наведвальнікаў з магутнымі і загадкавымі насельнікамі акіянаў, якія жылі мільёны гадоў таму, ад старажытных аманітаў да манументальных марскіх рэптылій. Усе прадметы выставы з'яўляюцца позіркам у мінулае, дэманструючы цуды эвалюцыі ў фармаванні флоры і фаўны нашай планеты. Вас чакае падарожжа скрозь час, дзе кожны крок раскрывае новы сакрэт старажытных мораў.
Вас чакаюць розныя інтэрактыўныя гульні і заняткі, дзе кожны, нягледзячы на ўзрост, адчуе сябе сапраўдным даследчыкам падводнага царства. Падарыце сабе і сваёй сям'і незабыўны дзень у свеце, дзе мінулае ажывае перад вачыма. Адкрыйце для сябе старажытныя таямніцы акіяна!!!

АфішаДзень пажылога чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, – гэта напамін для маладога пакалення, што старасць мае патрэбу ў падтрымцы, любові, клопаце. Гэта напамін аб тым, што нічога няма вечнага: маладосць з часам змяняецца сталасцю, а потым і старасцю.
Узрост дарослых, мудрых людзей часта называюць восенню жыцця. Як кожная пара года прыгожая па-свойму, так непаўторныя і ўзроставыя "сезоны" нашага жыцця. Старасць - час разважанняў аб сэнсе жыцця і час прымірэння, новы плённы заканамерны этап. Можна прывесці шэраг прыкладаў, калі людзі сталага ўзросту творча і паспяхова працавалі. Пісьменнік Леў Талстой, мастак Тыцыян, драматург Бернард Шоу менавіта ў старэйшым узросце стварылі найвялікшыя шэдэўры мастацтва, захоўваючы розум і жыццярадаснасць да апошніх дзён.
Не сакрэт, што менавіта ў людзей сталага веку зяўляецца жаданне вывучаць гісторыю свайго народа, сваёй маленькай радзімы, свайго роду. Для іх мы і падрыхтавалі чарговае музейнае мерапрыемства, якое дазволіць больш даведацца пра сваіх знакамітых землякоў.

Гістарычная гадзіна, прысвечаная падзеям паходу Чырвонай арміі ў 1939 годзе па вызваленні беларускіх земляў ад польскай акупацыі, падрыхтавана супрацоўнікамі нашага музея і адбудзецца напярэдадні гэта знамянальнага дня ў гісторыі нашай дзяржавы.

Музейнае мерапрыемства

Запрашаем на выставуПасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Глыбоцкім раённым выканаўчым камітэтам падрыхтавала жыхарам і гасцям нашага горада падарунак - выставу "Традыцыі і культура Японіі", якая знаёміць з рознымі аспектамі традыцыйнай японскай культуры.
Выстаўка прадстаўлена экспанатамі, якія былі выраблены ў Японіі і наглядна дэманструюць светапогляд і лад жыцця японцаў: макеты архітэктурных помнікаў, узоры страў японскай кухні, японскія лялькі, кімано, макеты традыцыйнага хатняга начыння і многае іншае.

Запрашаем да ўдзелуГасцей і жыхароў нашага горада мы запрашаем прыняць удзел у інтэлектуальна-забаўляльным квэсце "Вішнёвыя заданні з сакрэтам", які пройдзе ў першы дзень Вішнёвага фестывалю - 18 ліпеня.
Для ўдзелу вам неабходна сабраць каманду з 3-5 чалавек і зарэгістравацца да 16 ліпеня. Па традыцыі, каардынацыя каманд падчас праходжання квэста будзе ажыццяўляцца з дапамогай месэнджара Viber, дзякуючы якому каманда будзе адказваць на фотапытанні. Усе заданні квэста звязаны з аб'ектамі горада Глыбокае (цяперашнімі або тымі, што існавалі раней), а хуткасць і дакладная каардынацыя дзеянняў каманды дазволіць вам стаць пераможцам, а значыць атрымаць памятны прыз.
Праверце - наколькі добра вы ведаеце свой горад!

Приглашаем!Выстава пад такой загадкавай назва пачала работу ў нашым музеі напярэдадні Міжнароднага дня музеяў. На ёй прадстаўлены лепшыя экспанаты, сабраныя супрацоўнікамі за амаль трыццацігоддзе працы ўстановы.