Кніга археолага Людмілы Дучыц знаёміць чытача з археалагічнымі помнікамі на тэрыторыі Беларусі і іх разуменнем у свядомасці мясцовых жыхароў. У выданні паказана сувязь аб'ектаў археалагічнай спадчыны нашай краіны з паганскімі культамі і старажытнымі вераваннямі, прыводзіцца разгорнуты спіс народных назваў археалагічных помнікаў Беларусі. Пазнаёміцца з кнігай вы можаце тут.
У 1923 годзе ў Беларускім аддзеле Віленскага выдавецтва Барыса Клецкіна выйшла кніга "Пабрацімы і Вялікая шышка: 1-я часць аповесці "Вар’ят без вар’яцтва". Літаратурны твор, напісаны Язэпам Драздовічам, расказвае пра ўзаемаадносіны двух сяброў-пабрацімаў, як называе іх аўтар. Гапук – хлопец з шляхецкім гонарам. Ён імкнецца заўсёды быць у цэнтры ўвагі, паказаць сябе. Альфук – натура больш глыбокая, разважная. У яго характары праступае народны пачатак. Паміж сябрамі, ускладняючы іх адносіны, з’яўляецца яшчэ адна гераіня аповесці – студэнтка-мастачка Адэля.
Протаіерэй Аляксандр (Вераксін Аляксандр Сяргеевіч) нарадзіўся 22 кастрычніка 1872 года (па іншых звестках – у 1873 годзе). Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, у 1896 годзе быў пасвечаны ў іерэя. З 1905 года з'яўляўся святаром Березвецкага Свята-Раства-Багародзіцкага жаночага манастыра Дзісенскага павета Віленскай губерні і адначасова выконваў абавязкі загадчыка другакласнай настаўніцкай школай пры манастыры. З 1907 года – дэпутат III Дзяржаўнай Думы, член камісіі па народнай адукацыі. У 1909 годзе, як член Дзяржаўнай Думы, іерэй Аляксандр увайшоў у склад дэпутацыі, звяртаўся з хадайніцтвам да обер-пракурора Свяцейшага Сінода і мітрапаліта Кіеўскага і Маскоўскага аб перанясенні святых мошчаў прападобнай Еўфрасінні з Кіеўскіх пячор у створаны ёю манастыр. У 1910 годзе выдаў манаграфію «Березвецкі манастыр. Гістарычны нарыс».