Сусветны дзень пошты

Сусветны дзень пошты штогод адзначаецца 9 кастрычніка ў гадавіну Сусветнага паштовага саюза, які быў створаны ў 1874...

Віншуем!!!

Штогод у другую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў культуры. Да гэтага прафесійнага свята...

Форум маладых спецыялістаў

Маладое пакаленне беларусаў - будучыня нашай краіны, і яму трэба надаваць пільную ўвагу. 7 кастрычніка ў актавай зале...

Сустрэчы сяброў працягваюцца

У чарговы раз сучасныя інтэрнэт тэхналогіі дазволілі арганізаваць і правесці сустрэчу трох музеяў - Дзмітрыеўскага...

"Яно маё - Глыбокае"

Для кожнага, хто хоць раз у жыцці меў шчасце адчуць сябе падарожнікам, 27 верасня з'яўляецца сапраўдным святам. З 1979 года...

"Гістарычная памяць народа: сувязь пакаленняў"

Ёсць даты, якія сталі для нашага народа лёсавызначальнымі і вырашылі гістарычны шлях Беларусі на доўгія гады. 17 верасня...

"Сімвал Адзінства 2026"

10 верасня ў раёне адбылося маштабнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня народнага адзінства. Наш горад сустракаў...

Ёсць на зямлі падзеі, якія цалкам мяняюць жыццё людзей. Да ліку такіх падзей адносіцца Чарнобыльская катастрофа.

Разбураны рэактар чацвертага энергаблока атамнай электрастанцыі (1986 год)26 красавіка 1986 года стала паваротным днём у жыцці тысяч беларускіх сем’яў. З выбуху на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі распачалася найвялікшая тэхнагенная катастрофа ў гісторыі чалавецтва, асноўны цяжар якой адчула на сабе менавіта наша краіна. Разбурэнне рэактара прывяло да выкіду ў паветра велізарнай колькасці радыёактыўных рэчываў, якія патокамі паветра сталі хутка распаўсюджвацца, забрудзіўшы значную тэрыторыю Беларусі. У выніку, з сельскагаспадарчага абароту былі выведзены мільёны гектараў зямлі, вакол ЧАЭС створана 30-кіламетровая зона адчужэння, поўнасцю адселена насельніцтва соцень населеных пунктаў. 

Вынікі аварыі былі б значна большымі, калі б не самаадданая праца тысяч ліквідатараў гэтай катастрофы. Добрасумленна неслі службу хімікі і інжынеры, фінансісты і кадравікі, юрысты і сувязісты, пажарныя, урачы, будаўнікі і многія іншыя. Гэта звычайныя людзі, якія добра рабілі сваю працу і ўносілі ўклад у агульную справу. Сярод такіх людзей быў і наш зямляк - Канапелька Мікалай Мікалаевіч, які праходзіў тэрміновую службу ў арміі ў 1985-1987 гг. У маі 1986 года іх частка з в. Заслонава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці была прыкамандзіравана да рамонтнага батальёна ў в. Рудакоў Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. 

Пасведчанне пацярпеўшага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭСТут месціліся аператыўная група па каардынацыі дзеянняў ліквідацыі наступстваў аварыі і медсанбат. Мікалай сказаў, што людзям не паведамілі прычыну перадыслакацыі часткі. Пра аварыю стала вядома толькі па прыбыцці на месца. Частка размясцілася ў палатачным гарадку побач з вёскай, задача - забеспячэнне сувязі. Спачатку ніхто не разумеў усю сур'ёзнасць катастрофы - бо радыяцыі не відаць. З ахоўных сродкаў выдавалі толькі рэспіратары, якія мяняліся раз у суткі. Таксама было забаронена піць сырую ваду з калодзежаў і мясцовых крыніц. Працаваць было страшна - напружвала пустата адселеных вёсак. Чалавек прызвычайваецца да ўсяго - звыкліся і з гэтым. Кожны дзень сувязісты выконвалі сваю работу: рамантавалі кабель, правяралі тэлефонныя апараты, абслугоўвалі лініі сувязі. У лістападзе 1987 года Мікалай быў звольнены ў запас пасля заканчэння тэрміну службы, прыехаў у Глыбокае, дзе атрымаў кватэру. Зараз ён працуе ў ААТ «Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат» слесарам-сантэхнікам, жыве звычайным жыццём і часам успамінае падзеі тых гадоў.

Прайшло ўжо 40 год, але гэта дата прымушае нас у мітусні паўсядзённага жыцця спыніцца і задумацца...