80-годдзю з дня трагедыі ў Хатыні прысвячаецца...

21 сакавіка 2023 года, напярэдадні адной з самых трагічных падзей у гісторыі беларускага народа, супрацоўнікі нашага музея...

Канстытуцыя скрозь гады

Чарговую гадавіну прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь музей адзначыў правядзеннем для навучэнцаў ДУА “Сярэдняя...

Прыстанак святла

Выстава карцін Мікалая Канстанцінавіча Рэрыха "Прыстанак святла" праходзіць ў нашым музеі. Рэпрадукцыі твораў...

За веснавым цудам - у музей!

У пахмурныя зімовыя дні, калі за вокнамі холадна і сумна - з нецярпеннем чакаеш набліжэнне вясны. Сёння, у кожнага з вас...

Дзіўны свет віртуальнай рэальнасці

15 лютага 2023 года супрацоўнікі музея накіраваліся ў творчую камандзіроўку ў Наваполацк. Тут трэба было арганізаваць...

"Зімовы маршрут" працягваецца...

30 студзеня 2023 года наш горад сустракаў удзельнікаў рэспубліканскага патрыятычнага працоўнага праекта Беларускага...

На сувязі горад-пабрацім

Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста, гарады-пабрацімы Глыбокае (Беларусь) і Кір'ят-Бялік (Ізраіль)...

Упершыню Глыбокаму давялося выконваць ролю цэнтра буйной адміністрацыйнай адзінкі яшчэ ў 1919 годзе. На гэта паўплывалі падзеі савецка-польскай вайны, падчас якой менавіта ў Глыбокае польскія ўлады перанеслі цэнтр Дзісенскага павета. Пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад Польшчы, цэнтр павета перамяшчаецца сюды канчаткова. У 1930-х гадах Дзісенскі павет Віленскага ваяводства займаў тэрыторыю ў 3968 км², а колькасць насельніцтва перавышала 150 тыс. чалавек. Польская адміністрацыя Дзісеншчыны заставалася ў Глыбокім да верасня 1939 года, калі ў ходзе Вераснёўскага паходу Чырвонай арміі адбылося ўз’яднанне Беларусі.
Менавіта напад нацысцкай Германіі на Польскую Рэспубліку 1 верасня 1939 года стаў кропкай адліку тых падзей, якія ў выніку прывялі да маштабнай адміністрацыйнай рэформы на захадзе Беларусі і арганізацыі Глыбоцкага раёна. Характэрна, што кіраўніцтва СССР, нягледзячы на спробы немцаў як мага хутчэй уцягнуць у ваенныя дзеянні супраць Польшчы савецкія ўзброеныя сілы, заняло пазіцыю чакання. Савецкі бок ухіляўся ад настойлівых прапаноў свайго “саюзніка” як мага хутчэй заняць тэрыторыі, якія раней былі вызначаны як сфера ўплыву СССР.
Толькі паспяховы рух часцей вермахта ва ўсходнім накірунку (14 верасня быў акружаны Брэст, 15 верасня заняты Беласток) вымусіла кіраўнікоў СССР спыніць ранейшую пазіцыю чакання. 16 верасня ў 16:00 у часцях Чырвонай Арміі пачалі зачытваць загад пра выступленне ў вызваленчы паход на Захад. У загадзе падкрэслівалася вызваленчая місія савецкіх войск, якія павінны аказаць тэрміновую дапамогу беларускім і ўкраінскім працоўным, каб выратаваць іх і ўзяць пад абарону ад ворага.
Фрагмент карты з пазначэннем тэрыторыі Глыбоцкага раёна (1940 г)17 верасня 1939 года Чырвоная армія перайшла савецка-польскую мяжу, уступіўшы на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Па меры прасоўвання савецкіх войск адбываліся нязначныя сутычкі з адступаючымі польскімі вайскоўцамі (адно з іх, дарэчы, адбылося на ўскрайку Глыбокага). У канцы першага дня паходу ўся тэрыторыя Глыбоччыны апынулася пад кантролем савецкага боку. Вельмі істотным момантам вераснёўскіх падзей было тое, што пераважная большасць насельніцтва Заходняй Беларусі з энтузіязмам і радасцю сустракала Чырвоную армію, бо спадзявалася на больш справядлівую нацыянальную палітыку новых улад.
Адразу ж пачалося наладжванне мірнага жыцця на занятых тэрыторыях. 19 верасня быў апублікаваны загад, у якім насельніцтва Заходняй Беларусі заклікалася да супрацоўніцтва ў фарміраванні органаў новай улады. У той жа дзень у Глыбокім пачало працу Часовае ўпраўленне з паўнамоцтвамі ў адміністрацыйнай, гаспадарчай і культурна-асветніцкай дзейнасці на тэрыторыі Дзісенскага павета. Адной з галоўных задач новай улады стала арганізацыя выбараў у Народны Сход Заходняй Беларусі, на які ўскладалася вырашэнне пытання дзяржаўнай прыналежнасці краю. Для правядзення выбараў было арганізавана 929 акруг па прынцыпу: 5 тысяч выбаршчыкаў на акругу. У Глыбокім удзел у галасаванні прынялі 5621 чалавек.
П. А. Куксёнок - першы кіраўнік Глыбоцкага раёнаВынікам працы Народнага Сходу стаў зварот да ўраду СССР з просьбай уключыць Заходнюю Беларусь у склад Савецкага Саюза, што і было ў хуткім часе зроблена. 14 лістапада 1939 года Вярхоўны Савет БССР пастанавіў прыняць Заходнюю Беларусь у склад БССР і ўз’яднаць такім чынам беларускі народ у адзінай Беларускай дзяржаве. Наступным крокам новых уладаў была распрацоўка і правядзенне маштабнай адміністрацыйнай рэформы з мэтай уніфікацыі тэрытарыяльнага падзелу краіны.
Рэформа прадугледжвала скасаванне былых польскіх ваяводстваў і паветаў і ўтварэнне на іх месцы новых абласцей і раёнаў. 4 снежня 1939 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР у Заходняй Беларусі былі ўтвораны вобласці, а 15 студзеня 1940 года – створаны раёны. Глыбоцкі раён першапачаткова знаходзіўся ў складзе Вілейскай вобласці. Падрабязней пра станаўленне раёна можна прачытаць тут.