Лепшыя ў вобласці

Сёння, у рамках урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня работнікаў культуры, адбылося ўзнагароджанне...

Сустрэча адбылася

Чарговае мерапрыемства для людзей сталага ўзросту было падрыхтавана і прайшло ў музеі. На мерапрыемства "Маленькія...

Усё толькі пачынаецца...

Дзень пажылога чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, – гэта напамін для маладога пакалення, што...

Дзень народнага адзінства

«Нить единства: история, культура, народ» – назва новага мабільнага выставачнага праекта, падрыхтаванага нашым музеем...

Юныя таленты Глыбоччыны

Патрыятычны фестываль "Любоў да роднай Беларусі з дзяцінства" прайшоў у Цэнтры дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. На...

Імя героя прысвоена адной са школ раёна

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў ДУА "Мерэцкаўская базавая школа Глыбоцкага раёна" адбылося ўрачыстае...

Узгадваючы падзеі 1939 года

Гістарычная гадзіна "Пад небам адзіным", прысвечаная падзеям паходу Чырвонай арміі ў 1939 годзе па вызваленні беларускіх...

Праводзіны зімы (фота 1980-х гг.)Вялікай папулярнасцю ў глыбачан і гасцей нашага горада ў савецкія часы карысталіся народныя святы і гулянні. Асабліва маштабным і значным было свята провадаў зімы – Масленіца. Гэта адно з самых старажытных славянскіх свят. Пэўнай даты ў календары яно ніколі не мела: святкаваць пачыналі за восем тыдняў да Вялікадня. Велізарным плюсам гэтага свята было тое, што працягвалася яно цэлы тыдзень. Па адной з версій нашы продкі сталі адзначаць гэтае свята, каб ушанаваць бога Вялеса, які быў заступнікам хатняй жывёле. Паказальны і той факт, што царква практычна нічога не памяняла ў язычніцкім свяце. Старажытным абрадам проста надалі некаторыя рэлігійныя рысы.

На фоне партыйна-лозунгавых мітынгаў і парадаў гэта было па-сапраўднаму народнае свята, на якое прыходзілі ўсе, як кажуць “ад мала да вяліка”. Як дзетвара, так і дарослыя, з вялікім задавальненнем коўзаліся з горкі, удзельнічалі ў снежных баях, каталіся на санях па вуліцах роднага горада. На свяце можна было не толькі паўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах, але і атрымаць каштоўны прыз за перамогу. Не адно свята не абыходзілася без слупа з падарункамі - многія глыбачане дэманстравалі ў гэтым конкурсе свае спрыт і сілу. А колькі прысмакаў можна было пакаштаваць на гэтым свяце!

Вось што пісала наша газета пра масленіцу ў 1979 годзе: “Аб пачатку свята традыцыйных провадаў Зімы абвясцілі праімчаўшыеся па вуліцах горада ўпрыгожаныя тройкі, былінныя рускія волаты. Гарадскі стадыён ператварыўся ў казачны куток… Казачны Ямеля на сваёй запаветнай печы адкрывае новую старонку свята – масавае гулянне…”

Прайшлі гады, а свята провадаў зімы было і застаецца адным з самых папулярных у глыбачан.

"Тры асілкі" (фото 1980-х гг.)Народнае свята (фота 1980-х гг.)