Творчая сустрэча

25 ліпеня 2026 года выставачная зала музея на вуліцы Маскоўскай ператварылася ў тэатральную сцэну. Тут, у антуражы...

"Гісторыі з густам вішні"

Адной з найбольш запатрабаваных забаўляльных лакацый "Вішнёвага фестывалю" стала музейная інтэрактыўная пляцоўка...

Лялька ў Глыбокім

Першым мерапрыемствам у рамках XIV Міжнароднага свята "Вішнёвы фестываль" стала ўрачыстая прэзентацыя выставы "Лялькі",...

Вішнёвы фестываль 2026

Неад'емнай часткай першага фестывальнага дня стаў гарадскі квэст. Па традыцыі яго арганізавалі і правялі супрацоўнікі...

Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

Невядомая праца Я. Драздовіча (1913 год)9 лістапада 2018 года ў 13.00 завяршыўся інтэрнэт-аўкцыён, на якім за 1 200 € быў прададзены лот № 169 «YAZEP NARTSYZAVICH DRAZDOVICH 1888 Punki - 1954 Podswile». Гэта невялікіх памераў малюнак (30,5 см x 23 см) нашага земляка Язэпа Драздовіча. Работа выканана на кардоне алейнымі фарбамі і змешчана ў рамку. Унізе справа манаграма «I.D». Малюнак на адваротным баку падпісаны і датаваны «I. Дроз... 1913 год ".

З біяграфіі мастака вядома, што з 1910 па 1914 год ён праходзіў службу ў царскай арміі. Да прызыву ў войска з 1906 па 1909 год Драздовіч вучыўся ў Віленскай мастацкай школе, якую арганізаваў і ўзначаліў вядомы ў той час жывапісец і графік Іван Трутнеў. Тут ён захапіўся нацыянальнай ідэяй, далучыўшыся да руху адраджэння, які збіраўся вакол газеты «Наша Ніва». Свае першыя графічныя малюнкі ён зрабіў для афармлення беларускай газеты яшчэ ў 1906 годзе. У 1909 годзе ў выдавецтве «Наша Ніва» быў надрукаваны «Першы беларускі каляндар на 1910 год», ілюстрацыі да якога зрабіў Язэп Драздовіч. У 1914 году мастак ілюструе вокладку кнігі К. Буйло "Курганны кветка". У 1916 годзе ён стварае цэлую серыю графічных работ «Архітэктурныя эцюды», якія падпісвае манаграмай «I.D». Такой манаграмай, якой быў падпісаны малюнак 1913 года.

Архітэктурны эцюд Я.Драздовіча.1916 годАрнаментальныя эцюды. 1916 годКарціна Я. Драздовіча "Прарок" (1931 год)

Атрымліваецца, што прададзеная на аўкцыёне праца Язэпа Драздовіча - гэта першы, вядомы на сённяшні дзень, малюнак мастака, выкананы ў колеры. Падобны сюжэт Драздовіч, у будучым, выкарыстае пры напісанні карціны «Прарок». Працы, якая атрымае сусветную вядомасць і будзе выстаўлена ў пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Не выпадкова на гэтую карціну, як і на іншыя працы мастака, звярнуў увагу падчас візіту ў Нацыянальны мастацкі музей генеральны дырэктар Луўра Анры Луарэт: «Мяне заўсёды цікавілі мастакі, якія знаходзяцца па-за асноўных напрамкаў у жывапісу». І такім быў наш зямляк - Язэп Нарцызавіч Драздовіч.